euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. 11 h fa

    Аляксандр Дабравольскі. Чаму Офіс не хоча, каб ЕС далучыўся да перамоў ЗША з Лукашэнкам

    Адвакатаваць беларускае пытанне з кожным днём становіцца ўсё больш складана. І размова не толькі пра Офіс Ціханоўскай, але і пра намаганні іншых структур і асобных актывістаў. Краіны кіруюцца найперш сваімі нацыянальнымі інтарэсамі і настроямі ўласных выбаршчыкаў, якія ўсё больш негатыўна ставяцца да эмігрантаў. Любых. А тут яшчэ і пастаянныя канфлікты ў беларускай супольнасці, якія не застаюцца па-за ўвагай ні партнёраў, ні палітыкаў іншых краін. З якімі галоўнымі мэсэджамі выходзіць Офіс да заходніх партнёраў і ці сустракаюць яны разуменне ў суразмоўцаў? Як на іміджы Святланы Ціханоўскай і агулам на беларускай супольнасці адбіваецца канфлікт Сяргея Ціханоўскага са СМІ? Ці чакаць новага візіту Ціханоўскай ва Украіну і што яму можа перашкодзіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі

    Аляксандр Дабравольскі. Чаму Офіс не хоча, каб ЕС далучыўся да перамоў ЗША з Лукашэнкам
  2. 13 h fa

    Яўген Красулін. Міфы і праўда: ад “крыжа Дагмар” да войска і лідарства Ціханоўскай

    Гісторыя з так званым “крыжам Дагмар” і спрэчкі вакол яго месца ў беларускай гісторыі падзялілі прафесійных гісторыкаў і “папулярызатараў гісторыі”. У тым ліку па пытанні гістарычнай міфалогіі, яе значнасці, шляхах і падмурках для будавання міфаў. Але ж гісторыя з міфабудаўніцтвам вакол “крыжа Дагмар” — гэта, як высвятляецца, толькі вяршаліна айсберга. Бо ёсць яшчэ тэма міфаў у вайсковай спадчыне і тэма міфаў вакол палітычнага лідарства. Як ствараецца гістарычная міфалогія і ў чым яе важнасць альбо небяспека? Ці ёсць сярод беларускіх міфаў тыя, што тычацца нашай “вайсковай маралі”? Чаго больш у палітычным лідарстве палітыкаў сучаснасці — міфічнага ці рэальнага? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным

    Яўген Красулін. Міфы і праўда: ад “крыжа Дагмар” да войска і лідарства Ціханоўскай
  3. 14 h fa

    Ірына Сідорская. “Мужчынам будзь”: які мужчына патрэбны беларускай дзяржаве?

    У Беларусі яны жывуць амаль на 10 гадоў менш за жанчын, а кароткі бацькоўскі адпачынак бярэ толькі каля 10 % мужчын. Але ва ўяўленні большасці мужчына павінен быць моцным, абараняць, цярпець і, калі трэба, працаваць за дваіх і за траіх. У новым “Гендар_гэпе” пагаворым пра білборды Міністэрства абароны “Будзь абаронцам. Мужчынам будзь”, парады прапагандыста Тура мужчынам больш працаваць замест догляду за дзіцём і палкоўніка-дэпутата Шкодзіна, які з пазіцыі “сапраўднага мужыка” здзекуецца з “яжмаці” і “яжнараджала”. І пра іншы бок той жа маскуліннасці: чаму Следчы камітэт можа выкарыстоўваць пагрозу сексуальнага гвалту над мужчынам як “жарт” і сродак запалохвання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук у галіне камунікацыі, даследчыца медыя, улады і гендару, заснавальніца аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірына Сідорская

    Ірына Сідорская. “Мужчынам будзь”: які мужчына патрэбны беларускай дзяржаве?
  4. 1 g fa

    Уладзімір Мацкевіч. Гуляй — інакш прайграеш: якія вынікі ў нашумелай “гульні Мацкевіча”?

    За чатыры месяцы, якія прайшлі пасля інтрыгоўнай “гульні Мацкевіча”, пра яе практычна ўсё паспелі забыцца. Час ад часу толькі ў “глыбінях інтэрнэту” ці экспертнай супольнасці ўзнікала пытанне наконт вынікаў той гульні, якая сабрала 50 удзельнікаў на пяць дзён для абмеркавання стану беларускага грамадства і дэмсіл. Тады, збіраючы ўдзельнікаў, Мацкевіч папярэджваў асноўных актараў палітычнага, экспертнага і медыйнага поля: “Гуляй — інакш прайграеш”. І вось нарэшце Мацкевіч выклаў свой разбор вынікаў гульні. На 35 старонках. Чым была адметная гульня для самога Мацкевіча? Ці сапраўды асноўная песімістычная выснова ў тым, што ў нас “няма палітычнага суб’екта, здольнага распрацаваць і рэалізаваць стратэгію трансфармацыі Беларусі”? Ці, магчыма, гэтага асноўныя гульцы і не хочуць? Ці сапраўды тыя, хто ў гульні ўдзелу не ўзяў, у выніку прайгралі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч

    Уладзімір Мацкевіч. Гуляй — інакш прайграеш: якія вынікі ў нашумелай “гульні Мацкевіча”?
  5. 1 g fa

    Леў Львоўскі. Пра “старэнне нацыі”, пенсійную рэформу, заробкі і курс долара

    Колькасць людзей, якім больш за 50, упершыню перавысіла колькасць дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў. Здавалася б, нічога новага — пра “дэмаграфічны крызіс” і “старэнне нацыі” ў краінах Еўропы кажуць даўно. У Беларусі ў тым ліку. То-бок пытанне выплаты пенсій набывае ўсё большую актуальнасць. А працяглая міграцыя вырашэнню гэтага пытання не спрыяе. Як і актыўная праца беларускіх прадпрыемстваў на расійскую ваенку не асабліва ратуе бюджэт. І тую яго частку, з якой фінансуюцца сацыяльныя і пенсійныя праграмы. Як агульнае старэнне нацыі і дэмаграфічны крызіс уплываюць на Беларусь і ці ўратуе сітуацыю пенсійная рэформа? Наколькі моцна беларускія прадпрыемствы завязаны на супрацу з Расіяй? Як доўга будуць расці заробкі і курс долара? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі

    Леў Львоўскі. Пра “старэнне нацыі”, пенсійную рэформу, заробкі і курс долара

Descrizione

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Altro da Euroradio

Potrebbero piacerti anche…