30 min

Крыветкі - 1 выпуск| пра сэкс, мову, Грэту Тунберг і пратэсты ў Ганконг‪у‬ Podcats

    • Sociedad y cultura

Ёсць жаданне – рабі! Ужо колькі год гэта наш са Славай дэвіз. Мы захацелі рабіць падкасты – амаль год ужо іх робім. Мы хацелі, каб да нас прыходзілі госці – пачалі запрашаць. Мы жадаем, каб было больш беларускамоўнага кантента – зрабілі падкаст на мове! Сёння на пляцоўках з'явіўся першы выпуск.

Наш падкаст мы назвалі "Крыветкі". Працавалі мы над ім доўга. Ідэя зʼявілася яшчэ ў верасні. У кастрычніку і лістападзе мы спрабавалі запісаць пілот, але размова не шла. Ну зусім. Мы запісвалі яго 4 разы, толькі ў 5 раз нам спадабаўся матэрыял.

Якая ж мэта ў нашых беларускамоўных "Крыветак"?

Па-першае, мы хацім, каб лёгкага кантэнта на мове стваралася больш. Па-другое, у нас ёсць жаданне паказаць, што на мове магчыма размаўляць не толькі пра гісторыю, культуру і бел.літ, але і пра сапраўднае жыццё! Пра сэкс, палітыку, ютубчык, Ілана Маска і іншыя рэчы.

У першым выпуску мы са Славай размаўляем пра лаянку, сэкс, пратэсты ў Ганконгу і Грэту Тунберг. Калі штосьці з гэтага вас зацікавіла, адразу пачынайце слухаць нашых "Крыветак"!

Top podcasts en Sociedad y cultura