euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. Аліса Рыжычэнка. Ад рабатызацыі да інфляцыі: чаго чакаць беларусам ад чыноўнікаў

    hace 14 h

    Аліса Рыжычэнка. Ад рабатызацыі да інфляцыі: чаго чакаць беларусам ад чыноўнікаў

    Паводле прагнозаў Сусветнага банка, ВУП Беларусі ў 2026 годзе будзе не 1,3%, як эксперты банка прагназавалі раней, а толькі 1.1%. А 2027-ы будзе яшчэ горшым: рост складзе ўсяго 0,8% на год. У красавіку і Міжнародны валютны фонд пагоршыў свой прагноз росту ВУП Беларусі — з 1.4% да 1,2%. А вось беларускія чыноўнікі вераць у імклівы рост эканомікі краіны ў бліжэйшыя 5 гадоў — не меней як 16%! Але затое Лукашэнка падпісаў указ аб рабатызацыі ў апрацоўчай прамысловасці… Ці сведчаць такія лічбы, што эканоміка краіны трапляе ў перыяд стагнацыі, і што гэта значыць для дабрабыту звычайных беларусаў? Што азначае змяншэнне колькасці вакансій на рынку працы і што адбываецца з узроўнем заробкаў? Ці дапаможа беларускім прадпрыемствам рабатызацыя і што адбываецца на рынку валют? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

    44 min
  2. Пра вяртанне “Свіней”, Сепультуру Alive і “загончык беларушчыны”

    hace 15 h

    Пра вяртанне “Свіней”, Сепультуру Alive і “загончык беларушчыны”

    Прыхільнікі творчасці пісьменніка і “міністра” Аляксандра Чарнухі могуць пачынаць святкаваць. Па-першае, “Свінні” вяртаюцца, і ўжо неўзабаве можна будзе не толькі ізноў набыць кнігу пра свіныя прыгоды, але і здабыць аўтограф аўтара (хацеў было напісаць іншае слова) падчас адмысловай прэзентацыі. Да ўсяго, аматараў беларускай музыкі чакае новы канцэрт, які рыхтуе Сепультура Alive — Наста Рыдлеўская выйдзе на сцэну. Ды і час ужо міністру Сепультуры выказаць сваё міністэрскае меркаванне як наконт паходаў на фэст, так і выступаў на адной сцэне з “харошымі рускімі” — гэта зашквар ці ўжо пара выходзіць беларусам са свайго “загончыка беларушчыны”?! Ці чакаў, што “Свінні” будуць мець такі поспех, і як цяпер успрымаецца гэты тэкст пра свіныя прыгоды? Ці выстраліў праект Сепультуры Alive і як ён змяняецца з часам? Як ставіцца да спрэчкі наконт наведвання беларусамі фэсту, арганізаванага расіянамі ў Варшаве, і ці не час беларусам выходзіць з “загончыка беларушчыны”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры” Аляксандр Чарнуха

    46 min
  3. Аляксандр Каваленка. Стрэл па дзецях: ці быў сапраўды ўкраінскі дрон, што ўдарыў па аўтобусе

    hace 17 h

    Аляксандр Каваленка. Стрэл па дзецях: ці быў сапраўды ўкраінскі дрон, што ўдарыў па аўтобусе

    17 чэрвеня ў Бранскай вобласці Расіі пад абстрэл дронаў трапіў аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Беларусі — выхаванцамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 з Рэчыцы. Беларускія дзеці ехалі на адпачынак у Геленджык. У выніку атакі загінула жанчына, якая суправаджала каманду. Раненні атрымалі сямёра чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей. Адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане, яшчэ шасцёра — у стане сярэдняй цяжкасці. Расійскі бок імгненна абвінаваціў у здарэнні УСУ. Расійскія абвінавачванні падхапіла лукашэнкаўская прапаганда, з даволі шматзначнай заявай выступіла МЗС РБ, СК завёў крымінальную справу… Украіна ўсе абвінавачванні адхіляе і заяўляе пра сваю недатычнасць да трагедыі. Што не так з версіяй пра ўкраінскі дрон, які пацэліў па аўтобусе з беларускімі дзецьмі, і ці магчыма такое ў прынцыпе? Памылка ці адмысловая цынічная правакацыя — на што гэта больш падобна і чым небяспечная траса, па якой ехаў аўтобус? Калі вінаваты расійскі бок, то што ставіць сабе мэтай Масква сваімі дзеяннямі, і пры чым тут міралюбівыя заявы Лукашэнкі ў бок Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка

    40 min
  4. Кацярына Баўрэ: глабалізацыя беларускай годнасці — такой бачу нашу ідэю

    hace 18 h

    Кацярына Баўрэ: глабалізацыя беларускай годнасці — такой бачу нашу ідэю

    18 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Ніцы, юрыстка па міграцыйных пытаннях у Францыі Кацярына Баўрэ. Знайсці ў сабе сваю беларускасць — гэта не пра філасофію, а, найперш, пра волю, пра свабоду, пра годнасць. Пра будучыню. Калі мы не паважаем свае карані, калі мы не будуем сваю будучыню, будучыню сваёй краіны, з разлікам на стагоддзі наперад, то ў нас проста нічога не застанецца для нашых дзяцей. І мы мусім зрабіць усё, ад нас залежнае, каб гэтай будучыні нашы дзеці не былі пазбаўлены, перакананая Кацярына Баўрэ. Пра тое, чаму, адмаўляючыся ад сваёй беларускасці, сваёй тоеснасці, мы пазбаўляем будучыні сваіх дзяцей, чаму мець годнасць так важна ў сучасным свеце і чаму гэтая годнасць мусіць быць менавіта беларускай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Баўрэ.

    1 h 1 min
  5. Хрысціна Дарапей. “Правы зрух”: ці прывядзе ён да ўлады AfD і чым гэта небяспечна

    hace 1 día

    Хрысціна Дарапей. “Правы зрух”: ці прывядзе ён да ўлады AfD і чым гэта небяспечна

    Практычна ўсе еўрапейскія краіны маюць патрэбу ў працоўных руках і, адпаведна, зацікаўленыя ў працоўнай міграцыі. Але перасцярогі, што замест працоўнай краіна атрымае вялікую нелегальную міграцыю, прыводзяць да таго, што міграцыйная палітыка ЕС становіцца ўсё больш жорсткай. А рост папулярнасці правых партый з іх антымігранцкімі лозунгамі — да змен нацыянальнага заканадаўства краін Еўрасаюза. А тое, што правыя партыі будуць і далей не толькі набіраць папулярнасць, але і, што цалкам магчыма, прыходзіць да ўлады, відаць па росце рэйтынгаў AfD у Германіі. Як змяняецца палітыка Германіі пад кіраўніцтвам канцлера Мерца і чаму шмат хто ў перакананы, што яго ўрад кідае краіну “ў сцяну”? Ці здолее цяперашняя кааліцыя працягнуць яшчэ пару гадоў і чым небяспечная дамінацыя AfD у выпадку перавыбараў? Чаму адбываецца правы зрух у пытаннях бяспекі і міграцыі і як пытанне мігрантаў палярызуе грамадства? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца ўніверсітэта Пасау (The University of Passau) Хрысціна Дарапей

    31 min
  6. Роза Турарбекава. “А я вам пакажу!”: як змяніліся карты Лукашэнкі, і ці можна яму верыць

    hace 1 día

    Роза Турарбекава. “А я вам пакажу!”: як змяніліся карты Лукашэнкі, і ці можна яму верыць

    Рыторыка Лукашэнкі ў бок Украіны і асабіста Зяленскага раптоўна кардынальна змянілася: ад “праз два-тры дні ва Украіне не будзе каму ваяваць” і “калі сёння Зяленскі не падпіша з Пуціным мірнае пагадненне, то заўтра будзе падпісваць капітуляцыю” да “Расіі трэба ісці на кампрамісы” і “вайна не павінна быць перанесена ў Беларусь”. І нават нібыта выбачыўся перад Зяленскім за свае словы пра “курнуў, укалоўся”, праз што, маўляў, пагражае Беларусі і яму асабіста. Што прымусіла Лукашэнку змяніць рыторыку адносна Украіны і Зяленскага і ці можна верыць у гэтае яго раскаянне? Ці можна чакаць, што знешняя палітыка ў выніку такога прасвятлення Лукашэнкі зменіцца, і ці дазволіць гэта Масква? Чаго чакаць ад візіту Коўла ў Мінск (калі ён нарэшце здарыцца) і ад мірнага пагаднення ЗША з Іранам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    48 min

Acerca de

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Más de Euroradio

También te podría interesar