euroradiofm

"Беларусы з кожным годам жывуць горш і горш" — да чаго ідзе эканоміка / Вольга Лойка і Павел Данэйка

Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Госць другога выпуску — дырэктар даследчага цэнтра BEROC Павел Данэйка. Тэма: эканоміка выжывання — перспектывы яе паступовай дэградацыі і рэзкага абвальвання.