36 episodes

Метадычка сапраўднага беларуса. Лекцыі i размовы пра нашу гісторыю, культуру і мастацтва

Пашпарт грамадзянін‪а‬ Подкасты Onliner

    • Society & Culture
    • 5.0 • 2 Ratings

Метадычка сапраўднага беларуса. Лекцыі i размовы пра нашу гісторыю, культуру і мастацтва

    Маёўкі, клубы і публічныя дамы. Як адпачывалі жыхары дарэвалюцыйнага Мінска

    Маёўкі, клубы і публічныя дамы. Як адпачывалі жыхары дарэвалюцыйнага Мінска

    Пачынаем новы, летні сезон падкаста «Пашпарт грамадзяніна». Гэтым разам пагаворым аб тым, як у адпачывалі жыхары Мінска на пачатку XX стагоддзя: куды хадзілі на пікнікі, дзе можна было набыць найлепшую каву і ў якім рэстаране танцавалі чачотку. Аб усім гэтым і не толькі нам распавёў добры знаўца горада, культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
    Прадзюсер: Антон Каляга
    Мантаж: Саша Маніту

    Падкаст на ўсіх платформах: https://pc.st/1535183965

    Зроблена ў студыі Onlíner

    • 31 min
    Сталоўкі, рэстараны, фабрыка-кухня. Дзе харчаваўся савецкі Мінск

    Сталоўкі, рэстараны, фабрыка-кухня. Дзе харчаваўся савецкі Мінск

    Сёння жыхароў Мінска, які мае дзве тусовачныя вуліцы — Зыбіцкую і Кастрычніцкую, рэстаранамі і разнастайнымі кавярнямі зусім не здзівіць — яны працуюць амаль у кожным квартале. Але дзе адпачывалі жыхары сталіцы стагоддзе таму? Ці мог звычайны рабочы дазволіць сабе візіт у рэстаран, і якія стравы там падавалі? Аб гэтым і не толькі мы пагутарылі з гісторыкам Антонам Дзянісавым. Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
    Тэлеграм-канал Антона Дзянісава «Батискаф историка»: https://t.me/Sovietbelarus1920

    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
    Прадзюсер: Антон Каляга
    Мантаж: Віталь Аляхновіч

    Зроблена ў студыі Onlíner

    • 38 min
    Гутарым пра легендарнага мэра Караля Чапскага, які рабіў даваенны Мінск great again

    Гутарым пра легендарнага мэра Караля Чапскага, які рабіў даваенны Мінск great again

    Нарэшце з доўгіх зімовых вакацый вярнуўся падкаст «Пашпарт грамадзяніна», у межах якога мы расказваем пра беларускую гісторыю і культуру. 2022 год пачынаем з гутаркі пра асобу легендарнага мэра Мінска Караля Гутэн-Чапскага, які напачатку мінулага стагоддзя фактычна змяніў аблічча горада на больш прывабнае. Пра дасягненні Гутэн-Чапскага журналіст Тарас Шчыры пагаварыў з культуролагам, мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім.

    Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965

    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
    Прадзюсер: Антон Каляга

    Зроблена ў студыі Onlíner

    • 32 min
    Як Новы год стаў галоўным святам савецкіх дзяцей

    Як Новы год стаў галоўным святам савецкіх дзяцей

    Так гістарычна склалася, што Новы год — адно з самых доўгачаканых свят у нашай краіне. Яго чакаюць і дарослыя, і дзеці, да яго пачынаюць рыхтавацца загадзя, пераўтвараючы снежань у святочную мітусню. Але так было не заўжды і калісьці Новы год наогул лічыўся буржуазным перажыткам. У межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» журналіст Тарас Шчыры пагутарыў з гісторыкам Антонам Дзянісавым і даведаўся, калі Новы год стаў улюбёным святам савецкіх дзяцей і калі застоллі сталі завядзёнкай.

    Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
    Тэлеграм-канал Антона Дзянісава «Батискаф историка»: https://t.me/Sovietbelarus1920

    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
    Прадзюсер: Антон Каляга
    Мантаж: Віталь Аляхновіч

    Зроблена ў студыі Onlíner

    • 33 min
    Фатографка Соф’я Хамянтоўская: рэальнае Палессе і гламурная Варшава

    Фатографка Соф’я Хамянтоўская: рэальнае Палессе і гламурная Варшава

    Нашае гістарычнае падарожжа ў межах падкаста «Пашпарт грамадзяніна» працягваецца. Гэтым разам культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядзе пра фатографа Соф'ю Хамянтоўскую. Вы наўрадці чулі пра яе, але менавіта яна стала летапісцам даваеннага Палесся, аўтарам фотакартак, па якіх можна вывучаць гісторыю Паўднёва-Заходняй Беларусі, якой ужо не ўбачым, Пінска і пасляваеннай Варшавы. Яе ўнёсак у справу быў такі сур'ёзны, што ёй нават прысвяцілі ў Беларусі дакументальны фільм, а ў Польшчы і дагэтуль выдаюць ейныя фотаальбомы.

    Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965

    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
    Прадзюсер: Антон Каляга

    Зроблена ў студыі Onlíner

    • 17 min
    З чаго пачыналася беларускае кіно. Топавыя рэжысёры і першыя кінатэатры

    З чаго пачыналася беларускае кіно. Топавыя рэжысёры і першыя кінатэатры

    Чарговы выпуск падкаст-праекта «Пашпарт грамадзяніна» прысвечаны беларускаму кіно. Журналіст Тарас Шчыры разам з гісторыкам Антонам Дзянісавым зазірнуў у мінулае і даведаўся, якое кіно здымалі ў савецкай Беларусі ў першай палове мінулага стагоддзя, хто быў топавым рэжысёрам, і дзе ў Мінску знаходзіліся кінатэатры.

    Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
    Тэлеграм-канал Антона Дзянісава «Батискаф историка»: https://t.me/Sovietbelarus1920

    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
    Прадзюсер: Антон Каляга

    Зроблена ў студыі Onlíner

    • 32 min

Customer Reviews

5.0 out of 5
2 Ratings

2 Ratings

Top Podcasts In Society & Culture

iHeartPodcasts
Glennon Doyle & Cadence13
Joe Rogan Experience Review podcast
This American Life
KUOW News and Information
Michael Hobbes & Peter Shamshiri