Цёмны Лёс

ciomnylos

Тутэйшыя зразумеюць

  1. Sep 23

    ЦЛ #48 | «Норадрэналін» - свет без хваробаў, але з правам на забойства / Яўген Анашкін

    Сёння разам з Яўгенам Анашкіным зазіраем у свет «Норадрэналіну», дзе кожны мае ліцэнзію на адно забойства, чып пад скурай лечыць ад усіх хвароб, а прагрэс спыніўся на 600 гадоў. Разбіраемся, як дзяржава змагаецца з агрэсіяй і чаму галоўны герой арганізуе забойствы, але лічыць сябе добрым чалавекам. Гаворым пра ўзлом чыпаў, гарманальныя наркотыкі, уладу, якая «ведае лепш», і права самому распараджацца сваім жыццём. А яшчэ — як айцішнік стаў пісьменнікам, чаму выдаў першую кнігу па-беларуску і дзе яму дапамог ШІ. Фінал — пра страшныя ідэі для новых кніг, беларускую мову і тое, ці мусіць наш лёс быць цёмным. У размове ёсць спойлеры да кнігі і намёкі на падзеі ў працягах. СПАСЫЛКІ 🔹 Яўген у Instagram: https://www.instagram.com/yaugen_a 🔹 Набыць кнігу: https://gutenbergpublisher.eu/shop/noradrenalin 🔹 Набыць кнігу (электронная версія): https://gutenbergpublisher.eu/shop/noradrenalin-epub-by ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ 👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 1:44 З польскага завода ў DevOps за паўтара месяца 7:39 Як айцішнік вырашыў напісаць «Норадрэналін» 11:37 Тры правілы сусвету: ліцэнзія на забойства, чып і «ачыстка» 15:05 2621 год: чаму чалавецтва спынілася ў развіцці? 16:43 Чып ад усіх хвароб: ці можна перамагчы старэнне? 18:09 Норадрэналін і «ген агрэсіі»: навука ці аўтарская выдумка? 20:40 Як працуе ліцэнзія на адно забойства 25:44 Неназваная краіна, у якой кожны пазнае сваю 27:25 Як уладкаваны чып і што такое «першы шрам» 29:41 Людзі без чыпаў: няроўнасць і недавер да «іншых» 33:17 Кантроль эмоцый, сетка і ўзлом чыпаў 35:13 Права на забойства як сродак узаемнага стрымлівання 37:43 Норгард: навошта гэтаму свету сілавікі? 43:06 Лэм: замоўныя забойствы дзеля «добрых спраў» 49:17 Завязка дэтэктыва і дылема ваганеткі 52:44 Цяжкае дзяцінства Лэма і апантанасць кантролем 55:20 Зоркі, анаграмы і Python: адкуль узяліся імёны герояў 57:43 Гарманальныя наркотыкі і цяга да забароненай агрэсіі 59:42 Дзяржава з гіперапекай: чаму ўтопія становіцца антыўтопіяй 1:03:35 Біл Артэкс і падзел адной вялікай гісторыі на пяць кніг 1:06:24 Вечная вайна: куды адпраўляюць аматараў забіваць 1:11:35 Ці можна чытаць першую кнігу як асобную гісторыю? 1:13:43 Калі выйдзе працяг і колькі каштуе выдаць кнігу 1:17:08 Чаму «Норадрэналін» спачатку выйшаў па-беларуску 1:20:18 Як напісаць дзве тысячы старонак, працуючы ў IT 1:23:03 ШІ ў літаратуры: пераклад, рэдактура і пазнака «без ШІ» 1:27:32 «Зацюканы апостал» і літаратурныя крыніцы натхнення 1:29:17 Ад школьнага дзённіка да ліцэнзіі на забойства 1:33:16 Формула канфліктаў: іерархія, навязанае дабро і адказнасць 1:43:50 Ідэі наступных кніг: псіхалагічны хорар і свет са спыненым часам 1:49:58 Шлях да беларускасці: навошта свету наша мова 1:53:55 Як кніга дапамагла далучыцца да беларускай дыяспары 1:56:10 Што значыць быць беларусам і самому вырашаць свой лёс 1:58:36 Ці цёмны лёс у беларусаў? ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #літаратура #анашкін

  2. Aug 18

    ЦЛ #47 | Як уладкаваны сьвет палітычнага кансалтынгу і што каштуе "спакой" / Арцём Шрайбман

    Сёньня паглыбляемся ў закуліссе палітычнай аналітыкі разам з Арцёмам Шрайбманам. Даведаемся, як школьны алімпіяднік па грамадазнаўстве з Гомля прайшоў шлях ад хардкорнага рэпарцёрства і вострых інтэрв’ю да магістратуры ў Лондане і ўласнага аналітычнага агенцтва. Абмяркуем, чым насамрэч палітолаг адрозьніваецца ад сацыёлага ці медыйнага каментатара, чаму прадказваць будучыню на 100% - гэта шарлатанства і як не трапіць у пастку wishful thinking ды эха-камер. Пагаворым пра палітычны кансалтынг для заходніх амбасадаў, прымяненьне ШІ ў працы з тэкстамі, а таксама пра тое, чаму беларуская палітыка неверагодна валатыльная. Ну і, канешне, закранем тэмы беларускасьці, выбару мовы для праектаў і пошуку сьвятла ў нашым супольным лёсе. Заварвайце любімую гарбатку ці каву - і пагналі разьбірацца! СПАСЫЛКІ 🔹 Арцём у Твітары: https://x.com/A_Shraibman 🔹 ТГ-канал Арйёма : https://t.me/shraibman ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ 👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 1:10 Бабарыка, Караткевіч і прафесійная этыка 5:15 Палітычны аналітык vs журналіст: канфлікт інтарэсаў 7:14 Як Арцём прыйшоў у прафесію 16:47 Колькасныя vs якасныя метады ў паліталогіі 20:30 Хто такі Арцём: палітолаг, аглядальнік ці аналітык? 26:30 Афіцыйны пачатак выпуску 27:56 Дзяцінства ў Гомлі, алімпіяды і паступленьне на ФМА 34:32 Магістратура ў Лондане і чаму Арцём вярнуўся 41:28 Sense Analytics і Цэнтар Карнэгі 44:19 Палітычны кансалтынг для заходнікаў і дыстанцыя ад дэмакратычных сілаў 47:38 Аб’ектыўнасьць у эміграцыі: «рэцэптура» vs «дыягностыка» 54:02 Што такое палітыка, паліталогія і сацыялогія 56:49 Чым праца аналітыка адрозьніваецца ад журналістыкі 1:00:11 Аб’ект аналізу: унутраная і зьнешняя палітыка Беларусі 1:02:06 Аналітычныя бюлетэні і policy papers 1:06:56 Чаму нельга верыць прагнозам са 100%-й упэўненасьцю 1:08:16 «Я прадаю ня веды, а адчуваньне ўпэўненасьці» 1:10:07 Валатыльнасьць беларускай палітыкі і глабальныя зьменныя 1:15:18 Як выглядае звычайны працоўны дзень Арцёма 1:20:41 ШІ ў аналітыцы 1:29:26 Колькі ў Беларусі незалежных аналітыкаў і як гэта манетызуецца 1:36:20 Памылкі ў працы 1:42:19 Рызыкі прафесіі 1:46:26 Якасьці добрага аналітыка 1:49:48 Папулярызацыя палітыкі: чаму Арцём не імкнецца да масавасьці 1:55:42 Ці варта сёньня станавіцца палітычным аналітыкам? 1:59:44 Беларуская мова, ідэнтычнасьць і два падыходы да папулярызацыі 2:06:08 Палескія карані і стаўленьне да пераходу на беларускую мову 2:10:35 Мова як палітычны інструмэнт 2:14:02 Хто такія беларусы 2:17:46 Улюбёныя словы 2:18:48 Які лёс у беларусаў ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #паліталогія #шрайбман

  3. May 22

    ЦЛ #46 | Касмічныя падзеі апошніх гадоў і сакрэты паляваньня за палярным зьзяньнем / Цімафей "Праз Космас"

    Сёння на вас чакае сапраўды касмічны выпуск, бо ў гасцях — Цімафей Яўсееў, стваральнік падкаста «Праз космас». Мы пагаворым пра ўнёсак беларусаў у гісторыю засваення космасу, узгадаем самыя гучныя астранамічныя падзеі апошняга пяцігоддзя і даведаемся, як развіваецца адметны беларускамоўны падкаст «Праз космас». А на салодкае Цімафей падзеліцца захапляльнай гісторыяй пра тое, як паляваў за чароўным паўночным ззяннем у Нарвегіі! Заварвайце духмяную гарбатку ці гарачую каву — будзе касмічна і цікава! СПАСЫЛКІ 👉 Падкаст "Праз космас":  @praz_kosmas   👉 Тэлеграм-канал "Праз космас": https://t.me/Praz_Kosmas 👉 Патрымаць Цімафея: https://linktr.ee/praz_kosmas 👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P АСТРА-ФАТОГРАФЫ 🔹 https://www.instagram.com/viktar_malyshchyts 🔹 https://www.instagram.com/dzmitrykananovich 🔹 https://www.instagram.com/instaslavik 🔹 https://www.instagram.com/gs_astronomy_amateur 🔹 https://www.instagram.com/chernik_astronomer НАВІГАЦЫЯ 0:00 Жыццё ў Польшчы і размеркаванасць інфраструктуры 1:04 Дзяцінства ў Бялынічах, вучоба ў Магілёве і фрыланс 10:52 Кветкавы бізнес у Польшчы 16:29 Першая цікавасць да неба 32:08 Гісторыя стварэння «Праз космас» 41:31 Беларускія касмічныя праекты 52:28 Беларусы ў касмічнай гісторыі 57:04 Як абіраюцца навіны для падкаста і планы 1:09:10 Галоўныя касмічныя падзеі за апошнія пяць гадоў 1:09:47 Місія «Артэміда» і гонка паміж ЗША і Кітаем за Месяц 1:15:59 Навошта будаваць базы на Месяцы 1:25:59 Навошта людзям Марс 1:33:11 Тэхналогіі ад SpaceX 1:35:31 Місія Europa Clipper і абсерваторыя Веры Рубін 1:40:33 Solar Maximum: 11-гадовы цыкл сонечнай актыўнасці 1:45:27 Марсіянскі верталёт Ingenuity і бум прыватнага космасу 1:54:33 Трэці міжзоркавы аб'ект ATLAS і фэйкі 2:01:42 Місія OSIRIS-REx і сонечнае зацьменне 2:14:01 Парады па назіранні за знічкамі 2:19:59 Паляванне за палярным ззяннем 2:35:12 Як назіраць палярнае ззянне ў Польшчы і Беларусі 2:36:25 Выкіды каранальнай масы, Бз-індэкс і праграма Aurora Forecast 2:40:19 Праблема светлавога забруджвання 2:48:45 Тэхнічныя парады для паспяховай здымкі ззяння 2:53:22 Касмічны бліц 2:55:59 Пра беларускасць 3:02:25 Шлях да беларускае мовы 3:04:10 Пачуццё беларускасці пад палярным небам Нарвегіі 3:06:09 Лёс беларусаў і святло на цёмным небе ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #біблія #пентаквантар

    ЦЛ #46 | Касмічныя падзеі апошніх гадоў і сакрэты паляваньня за палярным зьзяньнем / Цімафей "Праз Космас"
  4. Apr 22

    ЦЛ #45 | Поўны разбор «Пентаквантара» - першага беларускага кіберпанка / Арцём Шуканаў

    Сёння размаўляем пра тэму, якая для беларускай літаратуры доўгі час была сапраўднай экзотыкай — маштабную навуковую фантастыку і кіберпанк. У гасьцях праграміст і аўтар бадай што лепшай сучаснай беларускай фантастыкі «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў. Мы паглыбімся ў свет, дзе штучны інтэлект эвалюцыянаваў у «Іэлаў» — асобаў з высокім маральным складнікам, якія катэгарычна адмаўляюцца называцца проста інтэлектам. Пагаворым пра тое, чаму на стварэнне кнігі сышло 10 гадоў, як працуюць «коблерныя» працэсары на аснове хімічных рэакцый і што такое тэхнаэмпатыя — калі чалавек адчувае складаны механізм як працяг уласнага цела. Даведаемся, чаму Арцём прынцыпова адмовіўся ад выкарыстання ШІ пры напісанні тэксту і стварэнні вокладкі, як сацыяльныя танцы сталі кодам для вылічальных ядраў і ці сапраўды ў нас, беларусаў, «цёмны лёс». Налівайце гарбату, сядайце зручней — будзе тэхнічна, гуманістычна і вельмі цікава!  СПАСЫЛКІ 👉 Антон ў твітары: https://x.com/daphnis_nerii/ 👉 Дзе набыць Пентаквантар: https://x.com/daphnis_nerii/status/1986004625707946239 👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ: чаму «Пентаквантар» чытаецца з задавальненнем  5:08 Знаёмства з Арцёмам Шуканавым 9:30 Гісторыя напісання: 10 гадоў працы над кнігай  10:51 Як «Ла-Ла Лэнд» паўплываў на твор і планы на працяг - «Гексаквантар» 21:58 Чаму Арцём прынцыпова не выкарыстоўваў ШІ нават для вокладкі  35:03 Геаграфія свету: Менск-3, Інтэрмарыум і Японія  45:52 Разбор арганізацый сусвету 50:50 Што такое Іэлы і чаму яны вышэй за «штучны інтэлект»  58:46 Танец як мадальнасць і ключ да разумення асобы Іэлаў  1:02:07 Коблерныя працэсары: вылічальная магутнасць у 15 пікалітрах  1:12:48 Пераход у «хмару» і выхад з фізічных целаў  1:38:40 Мэматычнае навучанне: як мемы закладаюць інтуіцыю  1:49:28 Касмічныя баржы, амішы і эканоміка рэсурсаў  1:54:58 Праект «Больц»: квантавы кампутар у Гіпервойдзе  2:09:50 Фінальная бітва на планеце Джуніпэр  2:20:05 Беларуская мова: чаму кніга стала выключнай падзеяй  2:25:19 Ці цёмны лёс у беларусаў? ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #біблія #пентаквантар

  5. Apr 17

    ШІЛ #4 | УСЯ БАЗА праграмавання з ШІ / Красавік 2026

    Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту!  Сёння прадстаўляю вам запіс маёй лекцыі для адной буйной IT-кампаніі, у якой я ад А да Я распавядаю пра стан праграмавання з ШІ на красавік 2026 года — з тэорыяй, гістарычнымі фактамі і практыкай. Гэты выпуск разлічаны найперш на праграмістаў, але, думаю, будзе часткова карысны і аматарам ШІ. Прыемнага прагляду і праслухоўвання! СПАСЫЛКІ 👉 Прэзентацыя з выпуска: https://docs.google.com/presentation/d/1TrnhPa9ORIlqXDr4g8HRG7lLI4sTBU-bb-9K3qhubFw/edit?usp=sharing 👉 Збор на аплату хостынгу для канала: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support НАВІГАЦЫЯ  0:00 Уступ 1:52 Базы праграмавання са ШІ ў 2026 годзе 2:44 Хто такі Аляксей Картыннік: itbeard.com і беларускамоўныя падкасты 5:37 Тэорыя: што такое інтэлект і як вучыцца ШІ 11:04 Нейрасеткі — гэта не ШІ? Разбіраемся ў тэрмінах і маркетынгу 13:56 Гісторыя ШІ: ад алгарытмаў Аль-Харэзмі да Ады Лаўлайс 16:48 Алан Цюрынг, архітэктура Фон Неймана і першыя вылічальныя сістэмы 19:23 Станаўленне Data Science і «бацькі» сучаснага ШІ 22:03 Гонка за AGI і ASI: чаму ўсе хочуць замяніць чалавека 26:34 Геапалітыка ШІ: ЗША, Кітай і «забараняючы» AI Act у Еўропе 30:21 Агляд вендараў ЗША: OpenAI, Anthropic, Google і xAI (Grok) 35:13 Кітайскія мадэлі: чаму DeepSeek і Qwen захапілі свет 38:45 Беларускі след у сусветным штучным інтэлекце 42:08 Пытанні з залы: пра вагі (weights), файл-мадэлі і кошт навучання 48:11 ТОП-3 мадэлі для кода: Claude 4.6 Opus, GPT 5.4 і Gemini 3.1 54:04 Бэнчмаркі і Chatbot Arena: як зразумець, хто лепей праграмуе 1:01:19 Агляд AI-First IDE: Cursor, Windsurf, Antigravity і кітайскі Qoder 1:08:44 Тэрмінальныя асістэнты (Warp) і PR-агенты для аўтаматызацыі GitHub 1:15:37 Прамт-інжынірынг памёр? Пераходзім да кантэкст-інжынірынгу 1:19:12 Spec Driven Development (SDD): MD-файлы як інструкцыі для агентаў 1:25:28 Усё пра кантэкст: механізм Attention, токены і прычыны галюцынацый 1:33:08 Пяць узроўняў працы са ШІ: ад аўтадапаўнення да бэкграўнд-агентаў 1:39:10 Model Context Protocol (MCP) — новы стандарт інтэграцый ад Anthropic 1:41:58 Сабагенты і скілы: распаралельванне задач унутры чата 1:45:17 Праграмаванне голасам: інструменты EVY.app і Whisper Flow 1:48:01 ШІ ў браўзерах: як Arc Browser дапамагае чытаць дакументацыю 1:50:02 Майстар-клас па Cursor: рэжымы Ask, Plan і Agent 1:59:56 Мадэлі, якія «думаюць» (Thinking effort): як працуе Max Mode 2:05:35 Індыксацыя праекта і падключэнне знешняй дакументацыі ў Cursor 2:10:32 Бяспека: рызыкі агентаў, уразлівасці бібліятэк і ШІ-вірусы 2:18:03 Як бяспечна ўкараніць ШІ ў кампанію: сертыфікацыя SOC 2 ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #шілаба #праграмаванне

  6. Feb 1

    ЦЛ #43 | Ад Баброў-зомбі да фанфіка на містэра Грэя: усё пра родную агучку / Распавядае Вожык

    Сёньня мы паглыбляемся ў закуліссі беларускае агучкі, а правадыром у гэты сьвет стане спадар Вожык. Даведаемся ў Аляксея, як настаўнік нямецкай мовы прыйшоў да дубляжу «Какаінавага мядзьведзя» ды «Баброў-зомбі», і ці рэальна зарабляць грошыкі у гэтай сфэры. Абмяркуем фэномэн «Кінаконг» і разьвіцьцё суполкі, пагаворым пра пірацтва як акт любові да роднага, адсутнасьць беларускай мовы на Netflix і ці варта шукаць ветрў у полі афіцыйных сэрвісаў. Ну і канешне, будзем шмат размаўляць пра тэхнічны бок: як пачаць агучваць, якое абсталяваньне і софт патрэбныя, колькі гэта каштуе грошай і часу. НАВІГАЦЫЯ 0:00 Разагрэў  3:43 Знаёмства 13:32 Чаму абраў менавіта гумарыстычны кірунак 18:57 Гісторыя беларускай агучкі 30:38 Чаму агучвальшчыкі дзеляцца на суполкі  33:31 Супрацоўніцтва з прафесійнымі акторамі  38:35 Аднагалосая, двухгалосая і шматгалосая агучка: у чым розніца  41:24 Як адбываецца працэс запісу і мантажу 44:02 Дубляж супраць закадравай агучкі  46:44 Праца перакладчыка: як укласці тэкст у таймінгі  50:11 Дзе глядзець беларускую агучку  56:49 Чаму беларускай агучкі няма на папулярных пірацкіх сайтах  59:48 Шлях на Netflix: чаму гэта амаль немагчыма для беларусаў  1:04:02 Балючае пытанне аўтарскага права  1:12:21 Чым агучка кніг адрозніваецца ад кінаагучкі  1:16:46 Ці трэба быць філолагам, каб добра агучваць?  1:20:30 Як стаць «даберам»: з чаго пачаць і які софт патрэбен  1:25:51 Тэхнічны працэс: апрацоўка голасу, кампрэсія і эквалайзер  1:29:56 Што такое «дакінг» і як выразаць голас з арыгінала праз ШІ  1:37:21 Жалеззе: мікрафоны і навушнікі  1:54:13 Колькі каштуе праца прафесійнага перакладчыка 1:57:22 Размеркаванне роляў у шматгалосцы 2:11:16 Колькі атрымліваюць даберы і чаму перакладчыкі заўсёды ў «шакаладзе» 2:16:15 Колькі каштуе агучка 2:19:15 Будучыня агучкі і пагроза ад штучнага інтэлекту 2:28:06 Наркамаўка ці Тарашкевіца? 2:41:03 Мара Вожыка 2:43:31 Найлепшыя беларускія агучвальшчыкі 2:46:36 ТОП фільмаў па-беларуску 2:49:45 Рубрыка «PG P_rn»: пра п_рнапародыі і «Олафа-млынара». 2:54:55 Ці будзе беларуская агучка «50 адценняў шэрага»?. 3:01:24 Пра пераход на беларускую мову 3:10:09 Што такое такое быць беларусам? 3:16:57 Ці цёмны лёс у беларусаў? СПАСЫЛКІ 👉 Канал Вожыка:  @vozh_voice  👉 Канал CIKAVINKA:  @cikavinka  👉 Першы Гікаўскі:  @piersyhikauski    👉 Гайд па агучцы ад Вожыка: https://hill-motion-877.notion.site/19250ec4b34c80108298e331dfec8fad?pvs=74 👉 Падтрымаць Вожыка: https://linktr.ee/vozhyk 👉 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support ДЗЕ ГЛЯДЕЦЬ БЕЛАРУСКАЕ 🔸 Belmult: https://belmult.online 🔸 Чытанка на ноч: https://t.me/night_readings_s_s 🔸 Кінакіпа: https://kinakipa.site 🔸 Screenka: https://screenka.com 🔸 Baravik: https://baravik.org 🔸 Anibel: https://anibel.net 🔸 Лагодны Цмок: https://la-cmok.me ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #агучка #вожык

    ЦЛ #43 | Ад Баброў-зомбі да фанфіка на містэра Грэя: усё пра родную агучку / Распавядае Вожык
  7. Jan 19

    ШІЛ #3 | Ад OpenAI да Perplexity: Галоўныя ШІ-кампаніі і беларускі след

    Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту!  Сёння разбярэмся з «Пантэонам штучнага інтэлекту»: абмяркуем вялікую тройку з ЗША (OpenAI, Anthropic, Google DeepMind), сакрэты поспеху кітайскіх DeepSeek і Z.ai, а таксама еўрапейскі гонар — Mistral і Hugging Face. Даведаемся, хто робіць жалеза для ШІ і будуе робатаў, прааналізуем, чаму Расея і Беларусь плятуцца ў хвасце сусветных рэйтынгаў, пагаворым пра знакамітых і ўплывовых людзей і паспрабуем знайсці беларусаў, якія змяняюць свет! СПАСЫЛКІ 👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support 🔸 Каласы пад сярпом ШІ: https://youtube.com/@UCSO8xV9As73w8Zr3K5PHqZA   🔸 Беларускі ШІ: https://t.me/belarusai 🔸 Канал Кірыла Валошына: https://t.me/by_startups 🔸 BelGLUE: https://aclanthology.org/2025.acl-long.25 🔸 Калонка Holas: https://www.holas.ai 🔸 Дапамагчы стварыць беларускую версыю HumanityLastExam: https://sophisticated-question-answering-human-baseline.streamlit.app/?id=random10 🔸 Даследванне Оксфардскага універсытэта: https://oxfordinsights.com/ai-readiness/government-ai-readiness-index-2025 🔸 Пастанаўленне "Лічбавая Беларусь": https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22500793 НАВІГАЦЫЯ  0:00 Уступ: навошта ведаць «базу»  6:12 Геапалітыка ШІ: ЗША, Кітай і Еўропа  7:21 OpenAI: лідар рынку і пытанне «адкрытасці»  10:25 Anthropic: выхадцы з OpenAI і этычны ШІ  12:38 Google DeepMind: навука, Gemini і Нобелеўская прэмія  14:41 Meta і xAI 15:47 Кітай: BAT (Baidu, Alibaba, Tencent) і фенамен DeepSeek  18:22 Z.ai 19:55 Іншыя кітайскія гульцы 21:03 Еўропа: Mistral AI і рэгуляванне 22:15 Hugging Face — галоўная бібліятэка для ШІ  23:05 Што ў Расіі: ізаляцыя і ваенныя робаты  26:27 Дзяржаўны падыход у Беларусі: нізкія рэйтынгі і новая праграма  32:16 Беларуская навуковая супольнасць: бэнчмаркі BelGLUE і Humanity's Last Exam  34:07 Беларускі сінтэз маўлення і праект Donar.by  36:22 «Голас» — беларускамоўная разумная калонка  37:35 Жалеза: гегемонія Nvidia і канкурэнты (Google, Amazon, AMD)  40:38 Робататэхніка: Boston Dynamics, Figure AI, Tesla, Unitree  42:56 Пра Cursor  43:52 Пошук будучыні: Perplexity  44:27 Графіка: Stability AI і Midjourney  45:23 «Хросныя бацькі» ШІ (Бенжыа, ЛеКун, Хінтан)  51:14 «Хросная маці» ШІ: Фей-Фей Лі і World Labs  52:52 Каманда OpenAI (былая і цяперашняя): Альтман, Брокман, Мураці, Суцкевер  56:08 Андрэй Карпаты — галоўны папулярызатар  57:02 Дарыё Амадэй (Anthropic) і Дэміс Хасабіс (DeepMind)  58:32 Маск, Цукерберг і Джэнсан Хуанг (Nvidia)  1:00:02 Ліза Су (AMD) — сваячка кіраўніка Nvidia?  1:01:08 Беларусы ў сусветным ШІ: Дзяніс Ярац і поспех Perplexity  1:04:05 Стваральнікі MSQRD Яўген Неўгень і Сяргей Ганчар, іх новы праект Aimation  1:05:58 Пра канал Кірыла Валошына 1:06:53 Заключэнне ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #шілаба #пантэон

    ШІЛ #3 | Ад OpenAI да Perplexity: Галоўныя ШІ-кампаніі і беларускі след
  8. Jan 14

    ЦЛ #42 | Чаму ў беларусаў дзве Вікіпедыі? / Унутраная кухня і сакрэты свабоднай энцыклапедыі

    Сёння ў нас вялікая і ўтульная размова пра ўнутраную кухню Вікіпедыі: як працуюць адміністратары, хто такія сцюарды, чаму існуюць дзве беларускія версіі энцыклапедыі (і ці варта іх аб’ядноўваць) і як скончылася вайна правак «Беларусь» супраць «Белоруссия» ў ру-вікі. Абмяркуем валанцёрства ў OpenStreetMap: навошта маляваць карты Афрыкі і чым гэта круцей за Google Maps. Пагаворым пра тое, навошта перакладаць гульні і софт на беларускую мову, ці дапамагаюць у гэтым вялікія моўныя мадэлі і чаму ШІ ўсё яшчэ не спраўляецца з паэзіяй. А яшчэ — пра будучыню беларускай лацінкі, чаму за мяжой размаўляць па-беларуску прасцей, чым дома, і чаму ў беларусаў насамрэч зусім не цёмны лёс.  Распавядаць пра ўсё гэта будзе Аляксандр Клюеў, адміністратар беларускай Вікіпедыі, праграміст, перакладчык і студэнт беларускай філолагіі ва ўніверсітэце Адама Міцкевіча, што ў Познані, Польшча. СПАСЫЛКІ 👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support 👉 Сайт Аляксандра: https://plagamedicum.github.io 🔸 Выпуск пра пераклад Balduru's Gate III: https://youtu.be/rI_QUVMO7JQ 🔸 Выпуск пра Эсперанта: https://youtu.be/LldBmmvBFes 🔸 OSTIS AI: https://github.com/ostis-ai НАВІГАЦЫЯ 0:00 Вяртанне падкаста «Цёмны лёс»  1:05 Пра госця 2:43 Дапамога каналу 5:50 Гісторыя нікнэйма 6:54 Біяграфія: Віцебск, мары пра археалогію і стварэнне гульняў  10:23 Паступленне ў БДУІР: чаму менавіта штучны інтэлект?  13:36 Вучоба: тэхналогія OSTIS, Prolog і камп'ютарнае мовазнаўства  22:46 Падзеі 2020 года: стварэнне стачкама, затрыманне і адлічэнне  26:07 Пераезд у Польшчу 30:36 Універсітэт Адама Міцкевіча 40:33 Навошта палякам беларуская філалогія?  46:24 Чый Адам Міцкевіч?  49:25 Шлях у Вікіпедыю: ад чытача да адміністратара  56:20 Рэпрэсіі супраць вікіпедыстаў і крызіс адміністратараў  1:00:42 Як працуе Вікіпедыя 1:02:04 Прынцып «Правіць можа кожны» і чаму гэта не зусім праўда 1:06:40 Дагледжаныя і недагледжаныя версіі артыкулаў  1:11:15 Вандалізм: хто і як хутка яго прыбірае  1:15:00 Што такое «пясочніца» і як ствараць новыя артыкулы  1:19:55 Як дасягаецца кансэнсус і вырашаюцца спрэчкі  1:21:42 Сцюарды, Мета-вікі і глабальнае кіраванне  1:28:30 Тэхнічны бок: MediaWiki, фонд Wikimedia і законы ЗША 1:38:35 Стварэнне беларускай Вікіпедыі  1:45:54 Чаму існуюць дзве беларускія Вікіпедыі 1:51:38 Пра «акадэмічны» і «класічны» правапіс  1:57:46 Фанетыка супраць марфалогіі: як мы пішам і чуем  2:05:24 Палітычная афарбоўка розных версій Вікіпедыі  2:13:47 Супрацоўніцтва паміж раздзеламі 2:19:50 Ці магчымае аб'яднанне дзвюх Вікіпедый?  2:22:00 Нейтральнасць і крыніцы: што рабіць з дзяржаўнымі СМІ  2:33:40 «Беларусь» vs «Белоруссия»: гісторыя вайны правак  2:45:06 Чаму выкладчыкі не любяць Вікіпедыю 2:52:42 Артыкулы за грошы і піяр  2:56:55 Чаму не варта пісаць артыкул пра самога сябе  3:01:30 Што матывуе валанцёрыць і траціць час на Вікіпедыю  3:05:50 З чаго пачаць рэдагаваць  3:09:34 Гісторыя пераходу на беларускую мову  3:14:21 Будучыня беларускай лацінкі  3:21:03 Пераклады праграм, гульняў і выкарыстанне ШІ 3:35:50 Валанцёрства ў OpenStreetMap 3:51:21 База беларускіх IT-тэрмінаў і праблема ўніфікацыі  4:02:14 Чаму ў Беларусі сорамна гаварыць па-беларуску, а за мяжой — не  4:19:32 Ці цёмны лёс у беларусаў?  4:23:14 Улюбёнае слова ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #вікіпедыя #мова

    ЦЛ #42 | Чаму ў беларусаў дзве Вікіпедыі? / Унутраная кухня і сакрэты свабоднай энцыклапедыі

About

Тутэйшыя зразумеюць

You Might Also Like