OM – Open Muzej Podcast

OM – Open Muzej

Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ. Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.

  1. Episode 3

    Эпізод 3. Інфраструктура мастацтва: спробы стварэння

    Трэці выпуск другога сезона OM – Open Muzej завяршае нашую размову пра 1990-я і факусуецца на працэсе з’яўлення новай інфраструктуры беларускага сучаснага мастацтва. Разам з мастацтвазнаўцай і куратаркай Вольгай Капёнкінай і куратарам Дзмітрыем Плаксам гаворым пра незалежныя і камерцыйныя галерэі, новыя выставачныя пляцоўкі і інстытуцыі, якія пачалі фармаваць мастацкае жыццё Беларусі пасля распаду савецкай сістэмы. Каментар пра заход эпохі вірлівых 90-х дае і мастак Ігар Цішын.Разам прасочваем лёсы мінскіх галерэй Шостая Лінія і Vita Nova, згадваем першыя спробы фармавання арт-рынку і назіраем за з’яўленнем новых роляў – куратараў і галерыстаў. Таксама разважаем пра чаканні і магчымасці 1990-х – і пра тое, што засталося ад гэтай эпохі сёння. Карысныя спасылкі: Вольга Капёнкіна. Я тут Шагал Ігар Цішын: мультымедыйны праект «Лёгкі партызанскі рух», 1997 Таня Арцімовіч. МАЗАХІЗМ І ГУЛЬНЯ ПА-НАД ПРАВІЛАМІ. Праект «Лёгкі партызанскі рух» Ігара Цішына (1997) Аляксандр Родзін – World on square kilometers. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1994 Першая акцыя Zebar. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1994 Людміла Русава Project T. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1995 Цімафей Ізотаў – Новыя банкноты, або Беларускі рэалізм. Рэпартаж з адкрыцця выставы ў галерэі «Шостая Лінія», Мінск, 1996.  Відэа 1 Відэа 2 Ігар Саўчанка – Па той бок банальнасці. Інтэрв’ю з мастаком і куратаркай Надзеяй Кароткінай, якая называе сябе «ідэолагам і экспазітарам» выставы. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1996 Артур Клінаў – Смерць піянера-3. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1996 Людміла Русава – Пасля. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1997 Тыдзень перформансу. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1997 Віталь Трафімаў – GRAFFITI. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1998

    Эпізод 3. Інфраструктура мастацтва: спробы стварэння
  2. Season 2, Episode 10 Trailer

    OM - Open Muzej Podcast: Season 2 Teaser

    Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце OM.Другі сезон – (un)Framed – пераносіць фокус размовы на дынаміку развіцця мастацтва паміж рамкамі і свабодай. Мы наведваем кожнае дзесяцігоддзе найноўшай гісторыі і разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі ключавых падзей гутарым пра станаўленне беларускага мастацтва ў пераломныя моманты сучаснасці. Шукаем вытокі стэрэатыпаў пра беларускае мастацтва, параўноўваем бачанне працэсаў знутры і звонку культурнага поля і выходзім за ўсталяваныя рамкі разам. Website Instagram

    OM - Open Muzej Podcast: Season 2 Teaser

Trailers

About

Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ. Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.

You Might Also Like