Сяргей Плыткевіч — фатограф, дырэктар краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур» і Рэспубліканскага фонду падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў», аўтар шматлікіх фотаальбомаў пра Беларусь, заснавальнік парталу planetabelarus.by. У мінулым фотажурналіст, 8 гадоў быў кіраўніком Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва», а зараз фатограф, галоўным фокусам працы якога з'яўляецца Беларусь — яе гісторыя, архітэктура і дзікая прырода. https://www.instagram.com/sergey_plytkevich/ https://planetabelarus.by/ У дзевятым эпізодзе другога сезона Сяргей распавядае пра свой шлях да фатаграфіі, пра працу фотажурналістам і этычныя пытанні, цікавыя выпадкі з стужкавагаперыяду, выдаўнічыя планы, адносіны з Уладзімірам Парфянком, разлівы на Прыпяці і здымкі зуброў, падтрымку з боку жонкі і сакрэты фатографа-анімаліста; узгадвае сваю працу фатографам ў Арменіі пасля землятрусу, Чарнобылі, Нагорным Карабаху, Вільнюсе ў дзень увода савецкіх войскаў, Босніі і Герцагавіне і Грузіі; разважае пра ідэальны партрэт і страх фатаграфаваць людзей на пачатку кар’еры. Таксама ў эпізодзе мы абмяркоўваем кнігу «Гісторыя беларускай фатаграфіі», сучасныя фотакнігі, Беларусь, якой яе пабачыў Сяргей за гады працы, праблемы, выкліканыя развіццём тэхналогій. Яўген Атцецкі https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/ Кацярына Кузьмічова https://katerinakouzmitcheva.com/ https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/ Таксама ў падкасце ўзгадваюцца пісьменнік, журналіст і фатограф Васіль Пяскоў фатограф, журналіст і мастак Юрый Рост палітычны аглядальнік Анатоль Майсеня беларускія палітыкі: Зянон Пазняк, Станіслаў Шушкевіч, Вячэслаў Кебіч, Мікола Шэляговіч беларускія фатографы Сяргей Брушко, Наталля Дораш, Валерый Вядрэнка, Уладзімір Парфянок, Віктар Малышчыц, Ірэна Гудзіеўская, Надзея Дзегцярова фатограф Роберт Капа фотапартал Знята фільм «Чалавек з фотаапаратам» ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1_platform/ Падтрымаць Далягляд і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.