Кніжныя размовы

Kaciaryna

Падкаст, у якім аўтарка Кацярына расказвае пра дзіцячую і падлеткавую літаратуру, якую вы можаце прачыцаць ці паслухаць па-беларуску. Падкаст вырас з аднайменнага кніжнага інстаграм-блога.

  1. Jul 10

    18. Што пачытаць з новага дзіцячага па-беларуску?

    Што новага пачытаць дзецям і з дзецьмі? У гэтым выпуску расказваю пра беларускія навінкі дзіцячай і падлеткавай літаратуры, якія прачытала апошнімі месяцамі і якія лічу вартымі ўвагі. Падтрымаць падкаст можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Дзякуй! Спіс кніг: “Прыкры Крыўс”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі - Святланы Міхалап. Выдавецтва “Папуры”, 2026.“Прыгоды ў зачараваным замку. Гісторыі лісы-кілбасы”, Дар’я Мандзік. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Папуры”, 2026. “Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын”. Міхась Зуй, Іна Р., Лявон Маліноўскі, Марына Ментусава, Аляксандр Ждановіч, Лявон Вольскі. Ілюстрацыі: Ксенія Лагавая, Яна Каспяровіч, Знічка, Вольга Папова, Лявон Вольскі, Наталка Кукс. Выдавецтва “ByProsvet”, 2025.“Патэ гуляе ў футбол”, Тыма Парвэла. Ілюстрацыі - Пасі Піткянэн. Пераклад з фінскай - Юрыя Лашкевіча. Выдавецтва "Гутэнберг", 2026. “Я заплятаю косы”, Зэйнаб Боладэл. Пераклад з англійскай - Марыны Дзергачовай. Выдавецтва “Гутэнберг”, 2026. “Шчаўкунок і мышыны кароль”, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман. Ілюстрацыі - Святлана Чакурава. Пераклад на беларускую - Алесь Гібок-Гібкоўскі. Выдавецтва “Открытая книга”, 2025.

  2. May 18

    17. Кнігі не па ўзросце

    Што такое кнігі не па ўзросце? Ці існуюць яны? Як іх чытаць, калі дзіця зацікавілася і просіць. Разважаю і дзялюся сваім досведам. Падтрымаць падкаст і блог можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Беларускія дзіцячыя і падлеткавыя кнігі, якія прыгадваю гэтым разам: “Трымайся, трусік!”, Жазэфіна Марк. Пераклад з нямецкай - Вольга Гронская. Выдавецкая ініцыятыва “Кніжны вырай”, 2024. “Бортнік Ігнат і скарб пушчы”, Томаш Самойлік. Пераклад з польскай - Вольга Гуд. Выдавецтва “Галіяфы”, 2015. “Кніжка пра смерць”, Пэрніла Стальфэльт. Пераклад з шведскай - Казімер Сольц. Выдавец Зміцер Колас, 2014. “Прыгоды Пінокіа”, Карла Калодзі. Пераклад з італьянскай - Яўген Салейчук. Выдавецтва “Галіяфы”, 2018. Ілюстрацыі - Андрэй Пазняк. / Пераклад з італьянскай - Наталлі Рунге. Выдавецтва “Открытая кніга”, 2025. Ілюстрацыі - Святлана Чакурава.“Ёрдзіс”, Юя Вісландэр. Пераклад з шведскай - Надзея Кандрусевіч. Выдавецтва “Коска”, 2018. Ілюстрацыі - Лота Гефенблад. “Малы і мядзведзік”, Юя і Томас Вісландэр. Пераклад з шведскай - Надзея Кандрусевіч. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, 2010.“Леў, вядзьмарка і гардроб”, Клайв Стэйплз Льюіс. Пераклад - Андрэй Кім. “Кніжны рысь”, 2024. Ілюстрацыі - Лада Цішкова.“Пляменнік Чараўніка”, Клайв Стэйплз Льюіс. Пераклад - Надзея Кім. Выдавецтва “Пазітыў-цэнтр”, 2016. . “Малы і Карлсан”, Астрыд Ліндгрэн. Пераклад - Алеся Башарымава. Выдавецтва “Папуры”, 2019. “Піпі Доўгая панчоха”, Астрыд Ліндгрэн. Пераклад з шведскай - Алена Казлова. Выдавецтва “Папуры”, 2020-2021. Ілюстрацыі - Інгрыд Ванг Нюман. “Віня-Пых”, А.А.Мілн. Пераклад - Віталь Воранаў. Выдавецтва “Белы крумкач”, 2007.Серыя пра Гары Потэра. Пераклад з англійскай - Алена Пятровіч. Выдавецтва “Янушкевіч”.“Хобіт”, Дж.Р. Толкін. Пераклад з англійскай - Франц Корзун. Выдавецтва “Кніжны рысь”, 2025. Ілюстрацыі - Ганна Плотнікава. “Роня, дачка разбойніка”, Астрыд Ліндгрэн. Пераклад з шведскай — Надзея Кім. Выдавецтва “Пазітыў-цэнтр”, Мінск, 2020. Ілюстрацыі — Ілон Вікланд. “Снежная сястра”, Мая Лундэ. Пераклад з нарвежскай - Юлі Цімафеевай. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2018. Ілюстрацыі - Ліса Айсатэ. “Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза”, Даніэль Дэфо. Пераклад з расейскага пераказу Карнея Чукоўскага - Алены Васілевіч. Выдавецтва “Юнацтва”, 1994. (альбо ёсць ранейшае выданне: “Мастацкая літаратура”, 1976).“Браты Львінае Сэрца”, Астрыд Ліндгрэн. “Звязда”, 2014. Па выданні “Юнацтва”, 1990.“Вельмі галодны вусень”, Эрык Карл. Пераклад з англійскай - Таццяна Жаўняровіч. Выдавецтва “Галіяфы”, 2019. Кнігі на іншых мовах: “Вересова міль”, Оксана Була. Видавництво Старого Лева, 2023.“Лунный коп”, Том Голд (“Mooncop”, Tom Gauld). Издательство “Бумкнига”, 2018.“Хильда и тролль”, Люк Пирсон. (“Hilda and the Troll”, Luke Pearson). Издательство “Манн, Иванов и Фербер”, 2021.“Šunėnas” (Dogman), Dav Pilkey. Baltos lankos, 2025-2026.“Удивительные кости. 10 животных-рекордсменов” (“Book of bones. 10 record-breaking animals”), Габрыэла Балкан, Сэм Брустэр. Издательство “Поляндрия”, 2018.

  3. Apr 3

    16. Казачныя сусветы Надзеі Ясмінскай

    Новы выпуск падкаста прысвечаны кнігам сучаснай беларускай пісьменніцы, сапраўднай казачніцы і чараўніцы, Надзеі Ясмінскай. Ці лічылі вы кнігі Надзеі ў сваёй хатняй бібліятэцы? У мяне іх аказалася 12! Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія расказваю ў выпуску: “Сем ружаў”. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. “Чаму Меша не мае хаты”. Выдавецтва “Кнігазбор”, 2018. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. “Як Меша знайшоў хвост”. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. “Якуб Срэбны Чуб”. Аўдыёкніга. Платформа “Кніжны воз”.“Круглыя казкі”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2022. Ілюстрацыі - Марыся Вярцейка. “Дом цікаўных казак”. Выдавецтва “Галіяфы”, 2018. Ілюстрацыі - Алена Сацута. “Чароўныя ніткі пані Яніны”. Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2020. Ілюстрацыі - Надзя Бука.“Мурмурзік. Казка пра незвычайнага коціка”. Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2022. Ілюстрацыі - Вольга Данілюк.“Снегурумі”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап. “Сподачак для цмока”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап.“Кусь-Кусяндра”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап.“Пацеркі і кроплі”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2018. Ілюстрацыі - Стася Сакалоўская.“Матулін дзень”. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Ілюстрацыі - Таццяна Багданава.“Надзвычайны дзень народзінаў”. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап. “Заклінальнік аднарогаў”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Ілюстрацыі - Уладзіслаў Пятровіч.

  4. Mar 10

    15. Дзіцячыя кнігі выдаўца Рамана Цымберава

    У 15-м выпуску гавару пра дзіцячыя і падлеткавыя кнігі (а таксама зборнікі аўтарскіх казак), якія выходзілі ў выдаўца Рамана Цымберава ў апошнія некалькі год. Раман заўчасна пайшоў з жыцця ў лютым 2026-га. Гэта мая сціплая падзяка за ўсё, што ён рабіў для беларускай літаратуры і беларускіх чытачоў. “Каляды з хроснай”, Алена Масла. Выдавец Р.Цымбераў, 2024. Ілюстрацыі - Уладзімір Даўгяла.“Свет літар пані Понюшкі”, Ганна Шчуко. Выдавец Р.Цымбераў, 2023. Ілюстрацыі аўтаркі. “Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу”, Грэта Ротбёль. Выдавец Р.Цымбераў, 2023. Ілюстрацыі - Вівека Шогрэн. Пераклад з шведскай - Дзмітрый Плакс.Серыя “Ветрачок”: “Зай і яблынька”, Генадзь Бураўкін. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Валерыя Вілкіна.“Падслуханая казка”, Андрэй Федарэнка. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Валерыя Вілкіна.“Адважныя вандроўнікі”, Андрэй Наліва. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Марына Рудчык.“Зарапад”, Алег Мінкін. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Кацярына Мельнікава.“Атаман-баран”, Уладзімір Ягоўдзік. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Любоў Максімава.“Радзіма”, Данута Бічэль. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Аляксандра Адамовіч.Сяржук Сокалаў, “Усмешка”. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Валерыя Лукашык. “Пабудзіць прынцэсу”, Ксенія Шталенкова. Выдавец Р.Цымбераў, 2024. Ілюстрацыі - Марына Анішчык.“Добрыя казкі”, Алена Міхаленка. Выдавец Р.Цымбераў, 2021. Ілюстрацыі“Купальскі вянок”, Эдзіта Бранцэвіч. Выдавец Р.Цымбераў, 2023. Ілюстрацыі - “Дзедавы казкі”, Дзед Янкель. Выдавец Р.Цымбераў, 2023. Ілюстрацыі - І.М. Гайкевіч.“Як паверыць у Раство, ці Цуд, што адбыўся на Каляды”, Дзед Янкель. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - І.М. Гайкевіч.Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Інстаграм: Кніжныя размовы (@kniznyja_razmovy)

  5. Feb 5

    14. Новыя падлеткавыя кнігі

    Вітаю шаноўнае спадарства ў 2026 годзе! Пачынаю год выпускам пра новыя (каля)падлеткавыя беларускія кнігі, якіх у нас мала і якія (парадокс!) складана прадаюцца па водгуках выдаўцоў. Надагадаю, што падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія гавару ў выпуску: “Хлопчык, у якога не было хваста”, Віктар Марціновіч. Ілюстрацыі - Сабіна Быкоўская. Выдавецтва “Открытая книга”, 2025.“Дзяўчынка з Беларусі”, Бландзіна Франку. Ілюстрацыі - Жузэ Карлус Лолу. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Пераклад з партугальскай - Волі Фіранкі.“Патаемная спадчына”, зборнік. Выдавецтва ByProsvet, 2025.“Праз казку - пра мастацтва”, Віталія Глаз. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, 2025. “Вера - дачка флібусцьера”, Валянцін Вяркееў. Выдавецтва “Гутэнберг”, 2025.І бонус:“Цяжка быць мустангам”, Элеанора Гашпарова. Выдавецтва “Юнацтва”, 1981. Пераклад на беларускую - Уладзіміра Караткевіча.

  6. 12/31/2025

    13. Зімовая і калядная чытанка. Падарункавы навагодні выпуск!

    У апошні дзень года, у якасці падарунка пад ялінку, дзялюся з вамі выпускам пра любімыя зімовыя і калядныя кнігі для дзяцей па-беларуску. Віншую і абдымаю кожную і кожнага з вас і зычу цікавага чытацкага 2026-га! Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія гавару ў выпуску: “Мышыныя Каляды”, Антон Францішак Брыль. Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2022.“Калядныя гісторыі”, зборнік. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай.“Зай і яблынька”, Генадзь Бураўкін. Ілюстрацыі Валерыі Вілкінай. Выдавец Р.Цымбераў, 2025.“Сабака і зорачка”, Святлана Рабава. Ілюстрацыі Кацярыны Бабок. Выдавецтва “Папуры”, 2021.“Пра зайца, ваўка і мядзведзя”, Тодар Кляшторны. Ілюстрацыі Кацярыны Сцяжко. Выдавецтва “Славянка”, 2023.Кнігі выдавецтва “Коска”: https://www.koskabooks.com/“Каляды ў Булербю”, Астрыд Ліндгрэн. Ілюстрацыі Ілон Вікланд. Выдавецтва “Коска”, 2021. Пераклад з шведскай - Надзеі Кандрусевіч.“Ліс і Гном”, Астрыд Ліндгрэн. Ілюстрацыі Эвы Эрыксан. Выдавецтва “Коска”, 2021. Пераклад з шведскай - Надзеі Кандрусевіч.“Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу”, Шакці Стааль. Ілюстрацыі Марыянны Барсілон. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай.“Снежны сон”, Сібіла Делакруа. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай.“Снежная фея”, Юлія Верамей. Ілюстрацыі Юліі Астрэйка. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2025."Снегурумі", Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі Святланы Міхалап.Выдавецтва "Папуры" 2023. “Велікодны дзед”, Марк-Увэ Клінг. Ілюстрацыі Астрыд Хен. Выдавецтва"Папуры" 2023. Пераклад з нямецкай Ігара Крэбса.“Шчасцік”, Марта Дэмброўска. Ілюстрацыі Ёанны Чарнецкай. Выдавецтва"Папуры" 2025. Пераклад з польскай Наталлі Давыдоўскай. “Ледзяны волат”, Сакрыс Тапеліюс. Ілюстрацыі Уладзіслава Пятровіча. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Пераклад з шведскай Алесі Башарымавай. "Марта і яе мара пра снег", Ганна Янкута. Ілюстрацыі Ліліі Давыдоўскай. Выдавецтва "Папуры", 2020.“Снежная сястра”, Мая Лундэ. Ілюстрацыі Лісы Айсата. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2020. Пераклад з нарвежскай Юлі Цімафеевай. "Чарадзейная зіма", Тувэ Янсан. Выдавец Зміцер Колас, 2022. Пераклад з шведскай Алесі Башарымавай. “Каляды з Хроснай”, Алена Масла. Ілюстрацыі Уладзіміра Даўгялы. Выдавец Раман Цымбераў, 2025. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, Ян Баршчэўскі. Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Пераклад з польскай Міколы Хаўстовіча.

  7. 12/19/2025

    12. Дзіцячая намінацыя прэміі Шэрмана і Стыян Холе ў Вільні

    У 12-м выпуску падкаста я гавару пра кароткія спісы і пераможцаў дзіцячай намінацыі прэміі Карласа Шэрмана (гэта прэмія за найлепшы пераклад кнігі на беларускую мову). А ў другой палове пачынаю размову пра міжнародны семінар, прысвечаны дзіцячай літаратуры, які адбыўся ў Вільні ў лістападзе. Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія гавару ў выпуску: Марк-Увэ Клінг, “Велікодны дзед”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Астрыд Хен. Пераклад з нямецкай - Ігар Крэбс.Фрэнк Баўм, “Чараўнік Краіны Оз”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. Пераклад з ангельскай - Сярж Мядзведзеў. Ян Бжэхва, “Акадэмія доктара Клякса”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Лізавета Лянкевіч. Пераклад з польскай - Алена Пятровіч. Бода Шэфер, “Сабака Мані. Лёгка і проста — да поспеху і дабрабыту”. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Пераклад з нямецкай - Ігар Крэбс. Ян Бжэхва, “Хрушч”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Ілюстрацыі - Марыя Платонава. Пераклад з польскай - Андрэй Скурко. Стыян Холе, “Лета Гармана”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2018. Пераклад з нарвежскай - Юля Цімафеева.Стыян Холе, “Неба Ганны”. Выдавецтва “Koska”, 2020. Пераклад з нарвежскай - Юля Цімафеева.

About

Падкаст, у якім аўтарка Кацярына расказвае пра дзіцячую і падлеткавую літаратуру, якую вы можаце прачыцаць ці паслухаць па-беларуску. Падкаст вырас з аднайменнага кніжнага інстаграм-блога.