Каласы пад сярпом ШІ

kalasyai

"Штось няўлоўнае коціцца з гарадоў у вёскі… не дым, не гул, а нібы ціхі розум, што без вачэй глядзіць, без языка гаворыць, ды ўсё пра нас ведае. Людзі кажуць — інтэлект штучны. А можа ж, і праўда: самі яго зрабілі, ды ўжо не самі і правім. Во яно як павялося — усё разумнейшае, ды ці найлепшае?.. Вось і гаворым цяпер, як у былыя часы пра дождж ці вайну: пра тое, што далёка, а сэрца ўжо адчувае — блізка." Раз на два тыдні распавядаем пра Штучны Інтэлект.

  1. 3D AGO

    Сэкс-скандал у OpenAI, ШІ-песні Акадэміі навук і патэнт на лічбавую смерць / КПСШІ #18

    Вітанкі! Падкаст «Каласы пад сярпом ШІ» зноўку ў вашых падкаст-прыёмніках! Сёння пачынаем з «капэруса» і «кутаса», потым заныравем у вір ШІ-скандалаў: чаму топ-менеджарку OpenAI звольнілі за дыскрымінацыю і навошта Сэм Альтман прыбраў слова «бяспека» з місіі кампаніі? Абмяркоўваем ШІ-акуляры і кулоны ад Apple і тое, як кітайскія мадэлі пачынаюць «наступаць на пяткі» амерыканскім.  Не абышлося і без роднага, беларускага: абмяркоўваем ШІ-песні ад Акадэміі навук, чакаем кнігу пра ШІ ад Уладзіміра Някляева і распавядаем пра касмічны альбом праекта «Мірыяда». На дэсерт — трохі жудасці: патэнт Meta на імітацыю памерлых і праўда пра тое, як ШІ ператварае нас у машыны для выгарання. Чакаем на вашыя каментары! ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai 👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com НАВІГАЦЫЯ 0:00 Разгонка пра «капэрус» і «кутас» і прышчэпкі ад грыпу  13:00 Топ-менеджарку OpenAI звольнілі за сэксуальную дыскрымінацыю  17:53 Стваральнік OpenClow далучаецца да OpenAI  22:36 OpenAI прыбралі словы пра «бяспеку» і «адсутнасць фінансавай матывацыі» з місіі  26:28 Anthropic выкацілі плагін для аналізу юрыдычных дакументаў  32:16 Apple абяцае новыя ШІ-гаджэты ў 2027 годзе: акуляры, AirPods і кулон 41:14 Звышхуткі перакладчык ад Mistral і «бульбачка» 45:20 Гікаўшчына: кітайскія адкрытыя мадэлі разрываюць амерыканскіх канкурэнтаў  51:04 Акадэмія навук Беларусі навучылася рабіць ШІ-песні 59:44 Кампаніі становяцца машынамі для выгарання з-за ШІ  1:08:20 Уладзімір Някляеў піша кнігу пра штучны інтэлект  1:10:06 ChatGPT у Пентагоне і як Anthropic адмовіліся дапамагаць сачыць за людзьмі  1:17:34 Першы ў свеце музей ШІ-мастацтва ў Лас-Анджэлесе  1:21:26 Беларускі музычны ШІ-альбом ад праекта Мірыяда - "Між намі" 1:26:36 ШІ-інкубатар у Парыжы: шанец для Еўропы ці адток мазгоў у ЗША?  1:30:52 Meta патэнтуе тэхналогію для імітацыі паводзін памерлых карыстальнікаў  1:35:00 Памылачкі СПАСЫЛКІ 🔹 Нашыя сябры з LaidOn: https://t.me/LAIDON25 🔹 Музычны альбом «Мірыяда — Між намі»: https://youtube.com/channel/UCJqNjFe47k2RSsuYX-EXPLQ 🔹 Instagram-старонка праекта «Мірыяда»: https://www.instagram.com/miryyada 🔹 Выпуск на Цёмным Лёсе пра пантэён ШІ і буйцных гульцоў: https://youtu.be/DlgHvoKWjE0 🔹 Выпуск на Цёмным Лёсе пра стварэнне ШІ-музыкі: https://youtu.be/1vvA4KQhCdo?si=Ag9cCTHT9lr3Ny8v 🔹 ТГ-чат "Беларускі ШІ": https://t.me/belarusai 🔹 Топ-менеджарку OpenAI звольнілі: https://nashaniva.com/387971 🔹 OpenAI паглынулі OpenClaw: https://x.com/sama/status/2023150230905159801 🔹 OpenAI выключыў слова «бяспечна» са сваёй місіі: https://theconversation.com/openai-has-deleted-the-word-safely-from-its-mission-and-its-new-structure-is-a-test-for-whether-ai-serves-society-or-shareholders-274467 🔹 Юрыдычны плагін Claude: https://www.artificiallawyer.com/2026/02/02/anthropic-moves-into-legal-tech 🔹 Apple рыхтуе ШІ-ачкі, кулон і навушнікі: https://www.bloomberg.com/news/articles/2026-02-17/apple-ramps-up-work-on-glasses-pendant-and-camera-airpods-for-ai-era 🔹 Звышхуткі ШІ-перакладчык Voxtral Transcribe 2: https://mistral.ai/news/voxtral-transcribe-2 🔹 Рэліз Claude Sonnet 4.6: https://www.anthropic.com/news/claude-sonnet-4-6 🔹 Рэліз Claude Opus 4.6: https://www.anthropic.com/news/claude-opus-4-6 🔹 НАНРБ і ШІ-музыка: https://www.svaboda.org/a/33680398.html 🔹 Эфір на СТБ пра навуку ў Беларусі: https://www.youtube.com/live/FXSw9qjjv84 🔹 Даследаванне пра выгаранне супрацоўнікаў з-за ШІ: https://devby.io/be/news/kompanii-riskuut-stat-mashinami-dlya-vygoraniya-iz-za-ii-issledovanie-by 🔹 Укараненне ChatGPT у GenAI.mil: https://openai.com/index/bringing-chatgpt-to-genaimil/ 🔹 Пентагон разглядае разрыў адносін з Anthropic: https://www.axios.com/2026/02/15/claude-pentagon-anthropic-contract-maduro 🔹 ШІ-выстава ў Лос-Анджэлесе: https://www.travelmole.com/news/los-angeles-2026-new-museums/ 🔹 Сайт музея DATALAND: https://www.dataland.art 🔹 Праграма F/ai для еўрапейскіх ШІ-стартапаў: https://stationf.co/news/f-ai 🔹 Meta запатэнтавала ШІ для вядзення акаўнтаў пасля смерці: https://www.businessinsider.com/meta-granted-patent-for-ai-llm-bot-dead-paused-accounts-2026-2 #каласыпадсярпомші #кпсші #штучныінтэлект

    1h 39m
  2. FEB 7

    Molt-манія, падлеткам забараняюць ШІ, канец універсітэтаў і дзіўны беларускі ШІ-стартап / КПСШІ #17

    Прывітанне, сябры! Гэта 17-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя цікавыя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні. Сёння ў выпуску — сапраўдны кіберпанк па-беларуску і не толькі! Абмяркоўваем вірусны ШІ-агент OpenClaw, які можа сам кіраваць вашым жыццём, але часам «злівае» вашы паролі. Разбіраемся, чаму ШІ-агенты стварылі ўласную сацсетку Moltbook, прыдумалі сваю рэлігію Crustafarianism і нават адкрылі сайт для дарослых ШІ (так, вы правільна прачыталі!). Таксама ў праграме: чаму OpenAI хоча сканаваць вашы вочы, як «ах» і «ох» у промптах паляпшаюць логіку нейрасетак, і чаму Сэм Альтман больш не верыць ва ўніверсітэты. Гаворым пра ШІ-міністарку ў Албаніі, якую злавілі на карупцыі, палёты кітайскіх ветрагенератараў-дырыжабляў і супер-цяпліцы пад Брэстам. На дэсерт — поспех стартапа Rainbow Weather Юрыя Мельнічака і захапляльная рэканструкцыя Мінска, які мы страцілі. Націскайце на плэй, будзе горача! ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai 👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com НАВІГАЦЫЯ  0:00 Уступ: нос Лёшы, Канары Яўгена і Дзень роднай мовы 6:11 Гістарычныя паралелі: Касцюшка, Дунін-Марцінкевіч і Каліноўскі 9:11 OpenClaude: лакальны агент, які робіць усё за вас 11:30 Чаму небяспечна ставіць OpenClaude на працоўны камп'ютар 15:46 Moldbook: сацсетка, дзе боты размаўляюць з ботамі 18:50 Рэлігія штучнага інтэлекту і «Біблія» ад агентаў 20:28 AI-порнхаб MoHub: як гэта выглядае ў нейрасетак 22:50 Экалагічнае злачынства: колькі энергіі паляць боты-гультаі 30:13 Рубрыка «Культура»: інтымныя дзённікі Максіма Багдановіча 32:54 OpenAI будуе сацсетку са сканаваннем вока 41:49 Нейрасетка будзе вызначаць ваш узрост па стылі перапіскі 45:07 Meta абмяжоўвае падлеткам доступ да сваіх AI-персанажаў 51:04 Выкарыстоўвайце выклічнікі для лепшых адказаў ШІ 57:12 Рубрыка «Гікаўшчына»: навіны Mistral і акцыя для карыстальнікаў у Польшчы 1:02:30 Беларускія прапагандысты і форум у Сафіі: скандал з фэйкамі 1:05:08 Кітайскія дырыжаблі-электрастанцыі для запіткі дата-цэнтраў 1:08:44 Лічбавы міністр у Албаніі: як антыкарупцыйны ШІ трапіў у скандал 1:12:11 Фінляндыя палюе на мазгі 1:17:52 Брытанская паліцыя ўключыла галюцынацыі Copilot у афіцыйную справаздачу 1:22:01 Ці патрэбная вышэйшая адукацыя, калі ты працуеш з ШІ? 1:31:40 Пад Брэстам пабудуюць кітайскія цяпліцы 5-га пакалення 1:34:13 Стартап Мельнічка Rainbow 1:38:25 ШІ будзе правяраць адэкватнасць перад эўтаназіяй 1:44:21 Як мог бы выглядаць Мінск без савецкай забудовы 1:46:14 Праца над памылкамі СПАСЫЛКІ 🔹 ШІ-агент OpenClaw: https://openclaw.ai 🔹 Сацсетка Moltbook: https://www.moltbook.com 🔹 Крыптавалюта Moltbook: https://coinmarketcap.com/currencies/moltbook/ 🔹 Рэлігія Crustafarianism: https://molt.church 🔹 Партал MoltHub: https://moithub.com 🔹 OpenAI распрацоўвае сацсетку з біяметрычнай верыфікацыяй: https://devby.io/be/news/tolko-dlya-ludei-openai-razrabatyvaet-sotsset-s-biometricheskoi-verifikatsiei-by 🔹 OpenAI запускае сістэму вызначэння ўзросту карыстальнікаў: https://openai.com/index/our-approach-to-age-prediction/ 🔹 Meta прыпыняе чат з AI-персанажамі для падлеткаў: https://www.theverge.com/news/866906/meta-teens-ai-characters-stop-block-new-version 🔹 Даследаванне Google пра маркеры дыялогу ў LLM: http://arxiv.org/pdf/2601.10825 🔹 Сервіс evy.so: http://evy.so 🔹 Mistral прадставіла Vibe 2.0: https://mistral.ai/news/mistral-vibe-2-0 🔹 Скандал з беларускімі прапагандыстамі на форуме ў Балгарыі: https://baj.media/be/belaruskija-prapagandysty-ne-daehali-da-forumu-balgaryi 🔹 Кітайская сістэма ветраэнергетыкі S2000 SAWES: https://www.globaltimes.cn/page/202601/1352372.shtml 🔹 Абвінавачванні ў карупцыі распрацоўшчыкаў ШІ-міністра ў Албаніі: https://nashaniva.com/386753%20 🔹 Фінляндыя запрашае спецыялістаў па ШІ (віза за два тыдні): https://devby.io/be/news/viza-za-dve-nedeli-finlyandiya-zovyot-ii-spetsialistov-za-rubezha-by 🔹 Памылка брытанскай паліцыі праз Microsoft Copilot: https://www.theverge.com/news/861668/uk-police-microsoft-copilot-error-mistake 🔹 ТГ-канал aivengonews пра памылку паліцыі: https://t.me/aivengonews/1039 🔹 OpenAI Town Hall з Сэмам Альтманам (пра адукацыю): https://www.youtube.com/live/Wpxv-8nG8ec?si=-yx3DBEZ0SjivTYT&t=2627 🔹 Гісторыя Габрыэля Петэрсана, які ўладкаваўся ў OpenAI без універсітэта: https://www.youtube.com/watch?v=vq5WhoPCWQ8 🔹 Palantir наймае старшакласнікаў замест выпускнікоў ВНУ: https://www.wsj.com/business/palantir-thinks-college-might-be-a-waste-so-its-hiring-high-school-grads-aed267d5 🔹 ШІ-цяпліцы пятага пакалення побач з Брэстам: https://devby.io/be/news/vozle-bresta-poyavyatsya-ii-teplitsy-by 🔹 Стартап Rainbow Weather прыцягнуў $5,5 млн: https://devby.io/be/news/pogodnyi-startap-melnicheka-privlyok-55-mln-v-posevnom-raunde-by 🔹 Трэд Паўла Лаўцэвіча пра гістарычны Менск: https://www.threads.com/@lautsevich/post/DUDFwy1iCHA?xmt=AQF08tZ0JdPfZdfL98zxCLr8qIS52xfHVzoKD7c8D_Uz_oiZSRCzcbd5lShYq2rr3W8if8Iq&slof=1 #каласыпадсярпомші #кпсші #шіпабеларуску

    1h 51m
  3. JAN 23

    Цяжарнасць ад ChatGPT, лічбавізацыя Беларусі, Вайфу ў слоіку і Google ведае пра цябе ўсё/ КПСШІ #16

    Прывітанне, сябры! Гэта 16-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя вар’яцкія і значныя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні. Сёння гаворым пра тое, як Google аб’яднаў усе свае сэрвісы (ад пошты да YouTube) пад парасонам Gemini і ці не страшна давяраць карпарацыі ўсё сваё лічбавае жыццё. Разбіраем скандал вакол Grok і Ілана Маска, пасля якога нейрасетцы забаранілі ствараць адкрытыя выявы людзей. Параўноўваем падыходы да чытання думак: «дзірка ў галаве» ад Neuralink супраць ультрагукавой «шапачкі» ад стартапа, у які інвестуе Сэм Альтман. Гаворым пра ШІ-пярсцёнкі, 3D-асістэнтаў ды лічбавізацыю ў Беларусі ў 2026–2030 гадах. ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai 👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ: «Ведаць» ці «знаць», курсы мовы і гісторыі з інтэрната  8:10 Пачынаем! 8:54 ChatGPT Health 14:19 Стартап Альтмана супраць Neuralink: інтэрфейс «мозг-камп'ютар» без дзіркі ў галаве  20:03 Google аб'ядноўвае ўсе сэрвісы пад Gemini  27:53 Думкі ўслых: што будзе, калі заўтра знікне ўсё лічбавае?  29:49 xAI (Grok) забараніла генераваць аголеных людзей пасля скандалу з Маскам  34:49 Anthropic выпусціла ШІ, які кіруе камп'ютарам замест вас - Cowork 38:55 Балгарскія журналісты запрашаюць беларускіх прапагандыстаў абмеркаваць фэйкі  41:09 Дзяржпраграма «Лічбавая Беларусь 2030»  46:46 Стартап Mercor наймае беспрацоўных, каб навучыць ШІ іх замяняць  51:58 Вайна супраць ШІ: актывісты прыдумалі спосаб «атручваць» датасэты  55:46 Project AVA ад Razer: 3D-аватар (вайфу) у слоіку  1:04:25 Аднаразовы пярсцёнак Pebble для нататак  1:14:58 Як ChatGPT выканаў ролю долы і дапамог жанчыне зацяжарыць  1:19:10 ШІ выбірае сперматазоідаў: кейс ад Іллі Калманоўскага  1:21:17 Шлюб у Нідэрландах анулявалі з-за прамовы, напісанай ChatGPT  1:26:23 EPAM запартнёрыўся з Cursor 1:28:35 Вікіпедыя прымусіла тэхгігантаў плаціць за навучанне на яе дадзеных  1:31:58 У штаце Юта запусцілі сэрвіс Doctronic: ШІ сам выпісвае таблеткі  1:39:55 Мэцью Макконахі запатэнтаваў свае мемы і фразы  1:47:38 Праца над памылкамі: «цыплючок», «жывячы», «пыса» і развітанне СПАСЫЛКІ 🔹 Выпуск Цёмнага Лёсу пра Вікіпедыю: https://youtu.be/_2k5HiDKbLU  🔹 ChatGPT Health: https://openai.com/index/introducing-chatgpt-health/ 🔹 Стартап Альтмана падключыць мозг да ChatGPT без хірургіі: https://openai.com/index/investing-in-merge-labs/ 🔹 Gemini Personal Intelligence: https://blog.google/innovation-and-ai/products/gemini-app/personal-intelligence/ 🔹 Gmail становіцца базай ведаў для Gemini: https://blog.google/products-and-platforms/products/gmail/gmail-is-entering-the-gemini-era/ 🔹 xAI забараніла Grok «распранаць» людзей: https://devby.io/be/news/xai-zapretila-grok-razdevat-ludei-posle-skandala-i-iska-ot-byvshei-maska-by 🔹 Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС: https://budzma.org/news/prapagandysty-es.html 🔹 Пастанаўленне аб лічбавай Беларусі: https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22500793 🔹 ШІ-стартап наймае беспрацоўных, каб навучыць мадэлі замяняць іх жа прафесіі: https://devby.io/be/news/ii-startap-nanimaet-bezrabotnyh-chtoby-obuchit-modeli-zamenyat-ih-zhe-professii-by 🔹 Актывісты прыдумалі спосаб «атручваць» мадэлі: https://www.google.com/search?q=https://devby.io/be/news/voina-protiv-ii-nachalas-aktivisty-pridumali-sposob-otravlyat-modeli-by 🔹 Галаграфічны ШІ-кампаньён AVA: https://www.razer.com/concepts/project-ava 🔹 Пярсцёнкі Pebble: https://www.engadget.com/wearables/pebbles-founder-might-be-just-the-right-person-to-make-an-ai-ring-170104222.html 🔹 Pebble Index 01: https://repebble.com/blog/meet-pebble-index-01-external-memory-for-your-brain 🔹 ChatGPT Helped Get Me Pregnant: https://www.vogue.com/article/chatgpt-helped-get-me-pregnant 🔹 Суддзя ануляваў пасведчанне аб шлюбе: https://nos.nl/artikel/2597239-rechter-zet-streep-door-huwelijksakte-ambtenaar-schreef-tekst-met-chatgpt 🔹 EPAM + Cursor = ❤️:  https://www.epam.com/about/newsroom/press-releases/2026/epam-and-cursor-announce-strategic-partnership-to-build-and-scale-ai-native-teams-for-global-enterprises 🔹 «Вікіпедыя» прымусіла ШІ-кампаніі плаціць за выкарыстанне дадзеных: https://devby.io/be/news/vikipediya-zastavila-ii-kompanii-platit-za-ispolzovanie-dannyh-by 🔹 У Юце запусціўся AI-сэрвіс Doctronic: https://www.politico.com/news/2026/01/06/artificial-intelligence-prescribing-medications-utah-00709122 🔹 Мэцью Макконахі запатэнтаваў свае мемы, каб абараніцца ад ШІ: https://devby.io/be/news/mettu-makkonahi-zapatentoval-svoi-memy-chtoby-zaschititsya-ot-ii-by #каласыпадсярпомші #кпсші #шіпабеларуску

    1h 53m
  4. JAN 8

    Бот замест хлопца, памідоры ад Claude, псіхоз ад ChatGPT і шунты ў галаву ад Маска / КПСШІ #15

    Сёння абмяркоўваем, як Anthropic зрабіў за гадзіну тое, што каманда Google пілавала цэлы год, і чаму Neuralink плануе масавы канвеер мазгавых чыпаў ужо ў 2026-м. Гаворым пра «вадкае шкло» і ШІ-пераказы ў Telegram, а таксама пра бунт супольнасці супраць Microsoft пад сцягам «Microslop». Зазірнем на завод «Гарызонт», дзе Лукашэнку паказалі «ШІ-тэлевізар» і разумную даільную ўстаноўку, і абмяркуем дзіўны менскі мюзікл, дзе паштоўкі перамагаюць лічбавы вірус. Разбіраем новую афіцэрскую спецыяльнасць па ШІ ў арміі ЗША, поспехі Claude у вырошчванні памідораў і чарговы прарыў ад DeepSeek. Фінал — пра цёмны бок тэхналогій: псіхозы ад празмерных зносін з ботамі, махлярства з фота ежы дзеля вяртання грошай і хлопца, які натрэніраваў нейрасетку размаўляць са сваёй дзяўчынай замест сябе. ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai 👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ: паштоўкі, падарункі і псіхалогія 3:09 Лінгвістычная спрэчка: як правільна казаць — ШыІ ці ШаІ? 6:23 Anthropic стварыў прататып за гадзіну: параўнанне з распрацоўкай Google 11:20 Neuralink рыхтуецца да камерцыйнага запуску чыпаў 17:34 ШІ ў Telegram: функцыя кароткага пераказу (самарызацыі) доўгіх пастоў 22:39 Microsoft супраць слова "Slop" і новая мянушка "Microslop" 26:41 Беларускі спектакль пра перамогу дзяцей над "злым робатам Ііксікам" 31:48 Армія ЗША ўводзіць асобныя спецыяльнасці па штучным інтэлекце 38:09 Завод "Гарызонт": тэлевізары з ШІ і гісторыі пра даенне кароў 43:12 Claude вырошчвае памідор: аўтаномныя цяпліцы 48:19 Прарыў у медыцыне: ШІ выявіў новыя падтыпы рассеянага склерозу 53:48 Як мы выкарыстоўваем ШІ для свайго здароўя 1:01:51 DeepSeek і "гонка ўзбраенняў" у свеце ШІ 1:06:09 ШІ-псіхозы, эфект "трызнення" і псіхічнае здароўе 1:10:04 Махлярства з дапамогай генерацыі малюнкаў: мухі ў ежы 1:14:36 Хітры хлопец стварыў Telegram-бота для стасункаў з дзяўчынай 1:21:08 Моўнае пытанне: "знаць" супраць "ведаць" СПАСЫЛКІ 🔹 Anthropic ШІ сабраў прататып за гадзіну : https://m.economictimes.com/news/new-updates/jaana-dogan-googles-tech-chief-surprised-with-a-rival-ai-recreating-her-teams-year-long-work-within-an-hour/articleshow/126345317.cms 🔹 Neuralink запускае серыйную вытворчасць нейра-чыпаў: https://www.businesstoday.in/technology/news/story/elon-musks-neuralink-to-begin-high-volume-production-of-brain-computer-interfaces-in-2026-read-details-509097-2026-01-02 🔹 Telegram дадаў ШІ-пераказы пастоў і перайшоў на «вадкае шкло»: https://www.fonearena.com/blog/472367/telegram-channels-ai-summaries-instant-view-liquid-glass-interface-improvements.html 🔹 Спроба кіраўніка Microsoft абараніць рэпутацыю ШІ абярнулася вірусным трэндам "Microslop": https://timesofindia.indiatimes.com/technology/tech-news/microsoft-ceo-satya-nadellas-message-for-2026-we-need-to-move-beyond-arguments-of-ai-slop-vs-sophistication-and-develop-/articleshow/126325694.cms 🔹 Армія ЗША ўвяла спецыяльнасць па ШІ і ML для афіцэраў, ці як правільна рабіць айці-роту: https://www.army.mil/article/289843/army_establishes_new_ai_machine_learning_career_path_for_officers 🔹 Лукашэнка прыехаў адчыняць вытворчасць ШІ-тэлевізараў на «Гарызонт»: https://belarus24.by/en/news/president/the-president-has-launched-a-new-production-facility-at-horizont/ 🔹 Claude вырошчвае тамат!: https://autoncorp.com/biodome/ 🔹 Два новыя падтыпы рассеянага склерозу выяўлены: https://www.ucl.ac.uk/news/2026/jan/ai-analysis-reveals-two-distinct-types-multiple-sclerosis 🔹 DeepSeek і новы метад навучання ШІ: https://www.google.com/search?q=https://arxiv.org/abs/2512.24880 🔹 Працяглыя сеансы з ШІ могуць выклікаць псіхозы: https://innovationscns.com/youre-not-crazy-a-case-of-new-onset-ai-associated-psychosis/ 🔹 Хітрыя кліенты выкарыстоўваюць штучны інтэлект, каб змяніць фатаграфіі заказаў на вынас і атрымаць вяртанне грошай: https://www.dailydot.com/news/ai-generated-undercooked-food-doordash/ 🔹 Айцішнік стварыў Тэлеграм-бота для зносін са сваёй дзяўчынай (GitHub): https://github.com/arlanrakh 🔹 Нейраказанова (відэа): https://www.youtube.com/watch?v=R-3ASfGye2Y #каласыпадсярпомші #кпсші #шіпабеларуску

    1h 26m
  5. 12/27/2025

    Псіхадэлікі для ШІ, Adobe у ChatGPT, беларускі робат-даяр і людзі года / КПСШІ #14

    Сёння абмяркоўваем навіны OpenAI: GPT-5.2, інтэграцыі з Adobe і працу з PDF. Разбіраем навуковыя даследаванні пра тое, ці сапраўды працуе ролевы промцінг і навошта дубляваць запыты да нейрасетак. Глядзім на крыху жудасную ШІ-рэкламу McDonald's, тэсцім праграму для карэкцыі паставы і нават «псіхадэлікі» для ботаў, каб змяніць іх успрыманне.  Не прайшлі міма скандалаў: як навуковец напісаў 113 артыкулаў за год з дапамогай LLM і што кітайскія мадэлі ведаюць пра хрысціянства. Гаворым пра «суперслух» у акулярах Meta, беларускага робата-даяра і месца нашай краіны ў сусветным рэйтынгу гатоўнасці да ШІ. Фінал — людзі года па версіі TIME, прагнозы на 2026 год, карысныя рэкамендацыі іасабістыя вынікі года. ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai 👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ: пра рэжым сну і тэхнічныя праблемы з мікрафонам  2:35 Моўная хвілінка: розніца паміж «адкрыць» і «адчыніць»  6:20 Гульня: два праўдзівыя факты і адна хлусня пра вядоўцаў  10:40 Навіны OpenAI: праца з PDF і інтэграцыі ў ChatGPT 1 6:40 Ці працуе ролевы промцінг (Persona Prompting)? Новае даследаванне  26:49 Лайфхак: чаму варта дубляваць промты  29:30 AI для здароўя: праграма для карэкцыі паставы  33:23 Скандальная AI-рэклама McDonald's у Нідэрландах  40:41 Генерацыя фота: «палепшаныя» версіі сябе і людзі-каты  46:00 ШІ і рэлігія: кітайскія мадэлі лепш ведаюць хрысціянства?  51:19 «Псіхадэлікі» для ботаў: як змяніць успрыманне ШІ  55:23 Навуковы скандал: 113 артыкулаў за год і дапамога LLM  1:01:44 Разумныя акуляры Meta: фокус на размове і Spotify  1:04:44 Беларускі робат-даяр і планы на 2026 год  1:08:00 Сусветны рэйтынг ШІ: якое месца займае Беларусь?  1:11:30 Людзі года па версіі TIME: лідары AI-індустрыі  1:15:06 Прагнозы на будучыню ШІ: чаго чакаць у 2026?  1:17:11 Карысныя рэкамендацыі: што пачытаць і паглядзець (каналы, фільмы)  1:21:26 Асабістыя вынікі года вядоўцаў  1:32:58 Фінальны верш СПАСЫЛКІ 🔹 GPT-5.2: https://openai.com/index/introducing-gpt-5-2/ 🔹 Adobe Photoshop, Express і Acrobat дадалі ў ChatGPT: https://blog.adobe.com/en/publish/2025/12/10/edit-photoshop-chatgpt 🔹 GPT Image 1.5: https://openai.com/index/new-chatgpt-images-is-here/ 🔹 Увасабленні кімсці не паляпшаюць адказы LLM: https://papers.ssrn.com/sol3/papers.cfm?abstract_id=5879722 🔹 Пра дубляванне прамптоў: https://www.alphaxiv.org/abs/2512.14982 🔹 Pose Nudge: https://github.com/DDULDDUCK/pose-nudge 🔹 McDonald’s Netherlands выпусціў 45‑секундны калядны ролік: https://futurism.com/artificial-intelligence/mcdonalds-ai-generated-commercial%20 🔹 McDonald’s згенераваны ШІ (devby): https://devby.io/be/news/mcdonalds-udalil-rozhdestvenskuu-ii-reklamu-posle-nasmeshek-v-sotssetyah-by 🔹 Відэа McDonald’s AI Commercial: https://www.youtube.com/watch?v=E-YwjXEVGo8 🔹 Flourishing AI Christian (FAI‑C): https://gloo.com/flourishing-hub/research 🔹 Распрацоўшчыкі пачалі прадаваць «псіхадэлікі» для чат-ботаў: https://devby.io/be/news/razrabotchiki-nachali-prodavat-psihodeliki-dlya-chat-botov-by 🔹 Скандал з-за «канвеера» смеццевых прац у ШІ-навуцы: https://devby.io/be/news/eto-prosto-bardak-v-ii-nauke-skandal-iz-za-konveiera-musornyh-rabot-by%20 🔹 Meta уводзіць магчымасць "фокусу на размове": https://about.fb.com/news/2025/12/updates-to-meta-ai-glasses-conversation-focus-spotify-integration/ 🔹 Лукашэнка паставіў задачу стварыць робата для даення кароў: https://zerkalo-mirror5.online/news/economics/116264.html 🔹 Беларусь у рэйтынгу Government AI Readiness Index 2025: https://oxfordinsights.com/ai-readiness/government-ai-readiness-index-2025 🔹 TIME’s 2025 Person of the Year: https://time.com/7339685/person-of-the-year-2025-ai-architects 🔹 Шэсць прагнозаў аб будучыні штучнага інтэлекту: https://devby.io/be/news/shest-prognozov-o-buduschem-ii-chto-zhdet-industriu-v-2026-godu-by 🔹  Цёмны Лёс / ШІ: https://www.youtube.com/playlist?list=PLtx7QasAY_-byAKwitnOw8FDKkyOqR8E5 🔹 TuteishyGPT: https://www.youtube.com/@TuteishyGPT 🔹 Выпуск падкаста "Мой родны гук" пра ШІ ў агучцы: https://www.youtube.com/watch?v=rSZGPronkAM 🔹 Фільм пра будучыню ШІ ў Беларусі: https://www.youtube.com/watch?v=PJTSk8HM1dM 🔹 BelAI: https://t.me/belaiplatform 🔹 Laid On: https://t.me/LAIDON25 🔹 Беларускі ШІ: https://t.me/belarusai 🔹 Bel-Geek: https://bel-geek.com 🔹 Devby: https://devby.io/be 🔹 HOLAS: https://www.holas.ai 🔹 Беларуская TTS-мадэль: https://t.me/belarusai/1992/2091 🔹 Сэрвіс для стварэння субтытраў: https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/Stt #каласыпадсярпомші #кпсші #шіпабеларуску

    1h 33m
  6. 12/11/2025

    ШІ ведае твой адрас, робаты-стэндаперы, catwalk, канец працы і хакерскія вершы / КПСШІ #13

    Сёння абмяркоўваем, як ChatGPT вучыцца «каяцца» ў памылках і адначасова падсоўвае рэкламу, а Grok ад Ілона Маска злівае адрасы і ўбудоўвае брэнды прама ў кіно. Гаворым пра кітайскі прарыў DeepSeek, вялікае аб'яднанне пад сцягам Linux Foundation і «нейрасеткавы кансіліум» ад Андрэя Карпаты. Вы даведаецеся, чаму вершы сталі хакерскай зброяй, як нейрасеткі ратуюць калядны настрой беларусаў і ці варта баяцца беспрацоўя паводле Эндру Янга. Таксама ў праграме: робаты, якія бегаюць, жартуюць і... зноў кіруюцца людзьмі (Tesla, ну колькі можна?). І на дэсерт — фестываль фэйкаў: ад робата-цырульніка да стральбы ў блогераў. Слухаем, аналізуем, рыхтуемся! ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai 👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 3:52 Вершыкі 5:15 Лёша піша беларускі саўндтрэк да «Уладара Пярсцёнкаў» 8:26 Хвілінка карысці: дапамажыце беларускім даследчыкам з датасэтам 10:50 OpenAI вучыць ChatGPT прызнаваць памылкі 16:39 Рэклама ў адказах ChatGPT: Peloton і Spotify 19:00 Сэм Альтман: «Немагчыма выгадаваць дзіця без ChatGPT» 20:40 Хакатон xAI: натыўная рэклама ў згенераваных фільмах 25:24 Скандал з Grok: чат-бот раскрывае хатнія адрасы людзей 31:52 Perplexity выпускае AI-браўзер 33:10 Рубрыка «Гікаўшчына»: поспехі кітайскай DeepSeek 39:07 Anthropic перадае пратакол MCP у Linux Foundation 41:56 Еўрапейскі ШІ: навіны ад Mistral і параўнанне капіталізацыі з ЗША 45:07 Андрэй Карпаты і LLM Council: кансіліум з нейрасетак 48:40 Паэзія як спосаб абыйсці забароны ШІ (джейлбрэйк) 51:40 «Будзьма», нейрасеткі і гісторыя Ларысы Геніюш 56:17 ШІ забярэ працу ў 40 млн чалавек? Размова пра базавы даход 1:02:07 Партнёрства Suno і Warner Music Group 1:07:12 Робаты вучацца хадзіць натуральна (як людзі) 1:13:22 Робаты-стэндаперы: жарты без слоў і беларускі стэндап 1:18:54 Tesla Optimus і кіраванне робатамі праз VR 1:21:37 Фэйк пра робата-цырульніка і чаму мы ў гэта верым 1:25:25 Робат Xpeng і «Catwalk»: эфект «злавеснай даліны» знікае? 1:36:40 Фінальны верш ад Эміліі 1:42:35 Развітанне СПАСЫЛКІ 🔸 Спасылка на ўдзел у апытанні ад нашых сяброў-навукоўцаў: https://sophisticated-question-answering-human-baseline.streamlit.app/?id=random10 🔸 Telegram-канал Laid On: https://t.me/LAIDON25 🔹 OpenAI навучыла ChatGPT прызнавацца ў памылках: https://openai.com/index/how-confessions-can-keep-language-models-honest/ 🔹 У адказах ChatGPT з’явілася рэклама: https://devby.io/be/news/v-otvetah-chatgpt-poyavilas-reklama-by 🔹 Пераможцы xAI hackathon: https://www.notebookcheck.net/xAI-hackathon-winners-develop-app-that-integrates-AI-generated-product-placement-into-video-scenes.1181456.0.html 🔹 Grok лёгка раскрывае хатнія адрасы карыстальнікаў: https://devby.io/be/news/chat-bot-grok-legko-raskryvaet-domashnie-adresa-polzovatelei-by 🔹 DeepSeek выпусціла дзве новыя мадэлі: https://devby.io/be/news/deepseek-vypustila-dve-novye-modeli-kotorye-obgonyaut-gpt-5-i-gemini-30-pro-by 🔹 Anthropic і стварэнне Agentic AI Foundation: https://www.anthropic.com/news/donating-the-model-context-protocol-and-establishing-of-the-agentic-ai-foundation 🔹 Mistral выпусціла дзясятак ІІ-мадэляў: https://devby.io/be/news/mistral-vypustila-tselyi-desyatok-ii-modelei-dlya-vsego-ot-dronov-do-smartfonov-by%20 🔹 Калекцыя Devstral 2 ад Mistral: https://huggingface.co/collections/mistralai/devstral-2 🔹 LLM Council Андрэя Карпаты: https://devby.io/be/news/avtor-vaib-kodinga-sdelal-prilozhenie-v-kotorom-neskolko-modelei-sporyat-i-vybiraut-pravilnyi-otvet-by 🔹 Вершавыя промпты абыходзяць абарону LLM: https://devby.io/be/news/ii-mozhno-vzlomat-napisav-prompt-v-stihah-by 🔹 Справа пра калядныя цацкі з Ларысай Геніюш: https://reform.news/paslja-danosa-prapagandysta-kaljadnaja-krama-minsku-zachynena-i-apjachatana-milicyja-pravodzic-kryminalnuju-praverku 🔹 ШІ можа пазбавіць працы да 40 млн чалавек у ЗША: https://devby.io/be/news/ii-lishit-raboty-do-40-mln-chelovek-tolko-v-ssha-no-vyhod-est-mnenie-eksperta-by%20 🔹 Партнёрства Warner Music Group і Suno: https://www.wmg.com/news/warner-music-group-and-suno-forge-groundbreaking-partnership 🔹 Tesla Optimus 2.5 бяжыць: https://www.youtube.com/watch?v=xE_gPhwzQAc 🔹 Figure 03 бяжыць: https://www.youtube.com/shorts/DDrNbLVUBwU 🔹 Ці могуць робаты быць смешнымі: https://www.theguardian.com/technology/2025/dec/08/ai-comedy-can-robots-be-funny%20 🔹 Робат Tesla Optimus зноў «спаліўся»: https://devby.io/be/news/robot-tesla-optimus-opyat-spalilsya-vse-dumaut-chto-im-upravlyaet-chelovek-by 🔹 Віруснае відэа пра робата-цырульніка: https://www.tribuneindia.com/news/trending/are-you-willing-and-daring-enough-to-let-ai-robot-barber-give-you-a-haircut/%20 🔹 Catwalk з робатамі: https://www.youtube.com/shorts/N6KuqSiGukU 🔹 XPENG IRON дэманстрацыя: https://www.youtube.com/watch?v=dAPDDZqY18o 🔹 Блогер прымусіў ChatGPT «стрэліць» у чалавека: https://www.gamepressure.com/newsroom/chatgpt-gladly-shoots-a-youtuber-overriding-safety-protocols-with/zf8aa5 #каласыпадсярпомші #кпсші #шіпабеларуску

    1h 43m
  7. 11/29/2025

    Забойцы ChatGPT, ШІ ў ПВТ, геннамадыфікаваныя дзеці і размовы з памерлымі / КПСШІ #12

    Сёння абмяркоўваем «забойцу ChatGPT» — Google Gemini 3 Pro з Dynamic View і Image Pro, глядзім на Claude Opus 4.5 і на тое, як нават Лінус Торвальдс кажа «так» вайб-кодзінгу, разбіраем ШІ-кансультанта па грантах, які разнёс Web Summit 2025, і кошыкі Waitrose з камп’ютарным зрокам. Гаворым пра плюшавага мядзведзя, продаж якога закрылі з-за «разгульнага» ШІ, Vine без ШІ-контэнту ад Джэка Дорсі, турыстаў у Кітаі на робанагах і дзіўную здзелку Suno з Warner Music. У культурным блоку — TED-прамова пра тое, як мадэлі крадуць творчыя работы, LegalTech-сэрвіс Kaucja365 для беларускіх рэлаканаў у Польшчы і ПВТ, дзе карову кормяць па алгарытме і бульбу вырошчваюць з дапамогай ШІ. Фінал — жорсткая этыка: ад размоў пра генетычна «спраектаваных» дзяцей да шлюбу з ШІ-персанажам і стартап, які абяцае вярнуць нам «лічбавых мёртвых».  ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai 👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com НАВІГАЦЫЯ 0:00 - Як справы? 07:15 - Які верш напісаў ШІ? 09:20 - Пачынаем! 10:25 - Gemini 3 Pro 14:50 - Antigravity і Nanobanana 16:10 - Google Dynamic View 17:20 - Ці чакаць новыя мажорныя версіі мадэляў у 2025? 22:30 - Лінус Торвальдс сказаў «так» вайб-кодзінгу 29:25 - ШІ-кансультант па грантах 34:30 - ШІ-кошыкі 38:50 - Прыпыненне продажаў плюшавага мядзведзя з AI 46:20 - Vine Reboot без AI-кантэнту 54:25 - Турыстычныя робаногі ў Кітаі 59:45 - Дамова паміж Warner Music Group і Suno 1:03:20 - Як ШІ крадзе крэатыўную працу 1:11:20 - Сэрвіс Kaucja365 для вяртання кауцыі 1:17:20 - Каровы і бульба з дапамогай ШІ 1:21:50 - Генетычна мадыфікаваныя дзеці 1:28:05 - Шлюб з AI-персанажам у Японіі 1:32:20 - Размовы з памерлымі 1:40:25 - Памылачкі 1:46:50 - Гуляем у вершы! СПАСЫЛКІ 🔹 Google прадставіла «забойцу ChatGPT» — Gemini 3 Pro: https://devby.io/be/news/google-predstavila-ubiitsu-chatgpt-gemini-3-s-besplatnoi-sredoi-dlya-vaib-kodinga-by 🔹 Gemini Image Pro ад Google DeepMind: https://deepmind.google/models/gemini-image/pro/ 🔹 Generative UI ад Google (Dynamic View): https://research.google/blog/generative-ui-a-rich-custom-visual-interactive-user-experience-for-any-prompt 🔹 Рэліз Claude Opus 4.5 ад Anthropic: https://www.anthropic.com/news/claude-opus-4-5 🔹 Лінус Торвальдс сказаў «так» вайб-кодзінгу: https://devby.io/be/news/torvalds-skazal-da-vaib-kodingu-no-ne-na-proektah-by%20 🔹 ШІ-кансультант па грантах: http://Granter.ai 🔹 ШІ-кошыкі : https://supplychaindigital.com/news/waitrose-the-ai-smart-trolley 🔹 Waitrose і Shopic — AI-смарт-каляскі: https://supplychaindigital.com/news/waitrose-the-ai-smart-trolley 🔹 Прыпыненне продажаў плюшавага мядзведзя з AI: https://www.engadget.com/ai/sales-of-a-teddy-bear-were-suspended-because-of-its-sexually-explicit-ai-233127354.html?src=rss%20 🔹 Vine Reboot Дорсі без AI-кантэнту: https://futurism.com/future-society/jack-dorsey-vine-reboot-ai-content-banned%20 🔹 Турыстычныя робаногі ў Кітаі: https://tech.yahoo.com/ar-vr/articles/literally-future-tourist-china-rents-013000437.html%20 🔹 Дамова паміж Warner Music Group і Suno: https://www.musicbusinessworldwide.com/warner-music-group-settles-with-suno-strikes-first-of-its-kind-deal-with-ai-song-generator/ 🔹 TED: How AI Models Steal Creative Work: https://www.youtube.com/watch?v=U9d0p96N1iw 🔹 Setivir, ШІ музыка па беларуску: https://www.youtube.com/channel/UC7cbPVUlDDm0P99oO1iVbeQ 🔹 Breaking Rust, ШІ кантры музыка: https://www.youtube.com/watch?v=UwKmDH83qo0 🔹 LegalTech-кейс Kaucja365 (Notion): https://www.notion.so/Kaucja365-2b62c2058f0580bf86e1ece13163db50 🔹 Сэрвіс Kaucja365 для вяртання кауцыі: https://www.kaucja365.pl/ 🔹 Рэзідэнты ПВТ: карова і бульба з дапамогай ШІ: https://devby.io/be/news/rezidenty-pvt-pokazyvali-kak-nakormit-korovu-po-algoritmu-i-vyrastit-kartoshku-s-pomoschu-ii-by%20 🔹 WSJ пра генетычна мадыфікаваных дзяцей: https://www.wsj.com/tech/biotech/genetically-engineered-babies-tech-billionaires-6779efc8 🔹 Шлюб з AI-персанажам у Японіі: https://www.independent.co.uk/asia/japan/japan-chatgpt-ai-wedding-b2864314.html 🔹 Відэа пра вяселле з ШІ (YouTube): https://www.youtube.com/watch?v=d-rKzWUFMZY 🔹 Фільм Я, ты і ШІ: https://vodblisk.com/films/you_and_i_and_ai 🔹 Размовы з памерлымі: https://x.com/CalumWorthy/status/1988283207138324487 🔹 Calum Worthy з яго стартапам пра размовы з памерлымі: https://x.com/CalumWorthy/status/1988283207138324487 #каласыпадсярпомші #кпсші #шіпабеларуску

    1h 51m
  8. 11/20/2025

    Робаты — як людзі, відэакарту зашпулілі ў космас, новы GPT-5.1 і ударатрывалы ШІ-самалёт / КПСШІ #11

    Сёння гаворым пра GPT-5.1 і новы, больш “чалавечны” ChatGPT, пра групавыя чаты і агент Aardvark, які палюе на ўразлівасці ў кодзе, разабрацца спрабуем і з тым, чаму Ян ЛеКун сыходзіць з Meta, а World Labs будуе прасторавы ШІ замест чарговай LLM. Паглядзім на вяртанне Сашчэпкі ў выглядзе Mico ў Copilot, на касмічныя датацэнтры Nvidia, на даследаванне, дзе польская мова раптам стала лепшай для промптаў, на дэцэнтралізаваны Cocoon Дурава, кітайскія правілы маркіроўкі AIGC, як ШІ-браўзеры пралазяць пад пейволамі і што там з “ударатрывалым” самалётам REBIRTH і паслабленнем GDPR у ЕС, заадно закранем беларускі PomogAI і яго прайвасі. У фінальным блоку — пра гуманоідаў Aidol, NEO і IRON,  і ўсё гэта разам складаецца ў прыгожае, трывожнае і вельмі беларускае падарожжа ў блізкую будучыню. ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai 👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com НАВІГАЦЫЯ 0:00 - Яўген і дайвінг 5:49 - Эмілія і здымкі ў кіно 10:10 - Аляксей і Пентаквантар  17:36 - Вершы з мінулага выпуска 20:15 - Буйныя гульцы 1:57:20 - Памылкачкі 1:02:43 - Вершы СПАСЫЛКІ 🔹 OpenAI абнавіла ChatGPT да GPT-5.1: https://openai.com/index/gpt-5-1/ 🔹 OpenAI рыхтуе групавыя чаты ў ChatGPT: https://devby.io/be/news/v-chatgpt-poyavilis-gruppovye-chaty-by 🔹 OpenAI Aardvark — агентны даследчык бяспекі: https://openai.com/index/introducing-aardvark/ 🔹 Форма запісу ў бэта-тэсцэры Aardvark: https://openai.com/form/aardvark-beta-signup 🔹 Артыкул Futurism пра сыход Yann LeCun з Meta: https://futurism.com/artificial-intelligence/meta-top-ai-scientist-quitting?utm_source=beehiiv&utm_medium=email&utm_campaign=futurism-newsletter&_bhlid=9fe75ff446705a20f2213c558d79f73181b7667a 🔹 World Labs Marble — генерацыя 3D-акружэнняў: https://marble.worldlabs.ai/ 🔹 Microsoft вярнула Сашчэпку / Mico ў Copilot: https://devby.io/be/news/microsoft-vernula-skrepysha-teper-on-golosovoi-ii-pomoschnik-by 🔹 Nvidia Starcloud — датацэнтры ў космасе: https://blogs.nvidia.com/blog/starcloud/ 🔹 Euronews: польская мова як эфектыўная для ШІ-прамптаў: https://www.euronews.com/next/2025/11/01/polish-to-be-the-most-effective-language-for-prompting-ai-new-study-reveals 🔹 Навуковая праца пра моўную эфектыўнасць у ШІ (arXiv): https://arxiv.org/pdf/2503.01996 🔹 Devby: Дураў прэзентаваў Cocoon: https://devby.io/be/news/durov-predstavil-cocoon-detsentralizovannuu-set-dlya-ii-i-blokcheina-by 🔹 CGTN: новыя правілы маркіроўкі AIGC у Кітаі: https://news.cgtn.com/news/2025-09-01/China-enforces-new-rules-on-labeling-AI-generated-content-1Gj1GWXQeJi/p.html 🔹 CJR: як ШІ-браўзеры пралазяць пад пейволам: https://www.cjr.org/analysis/how-ai-browsers-sneak-past-blockers-and-paywalls.php 🔹 NYPost: прататып «ударатрывалага» самалёта REBIRTH: https://nypost.com/2025/09/11/lifestyle/crash-proof-plane-unveiled-to-prevent-future-air-india-disasters/?utm_source=perplexity 🔹 Devby: ЕС хоча аслабіць абарону дадзеных: https://devby.io/be/news/es-hochet-oslabit-zaschitu-dannyh-chtoby-ne-otstat-v-ii-gonke-by 🔹 МТС: першая статыстыка па PomogAI: https://www.mts.by/news/110887/ 🔹 Сэрвіс PomogAI на сайце МТС: https://www.mts.by/or_services/fun/pomogai/ 🔹 Палітыка прыватнасці PomogAI: https://pomogai.mts.by/privacy-policy 🔹 Instagram-ролік прэзентацыі робата Aidol: https://www.instagram.com/reel/DQ8OPeeguoF/?igsh=MWlmMXhpMDVobHFvMw%3D%3D 🔹 Перадзаказ хатняга робата NEO ад 1X: %20https://www.1x.tech/order%20 🔹 Instagram-ролік робата XPENG IRON: https://www.instagram.com/reel/DQuGkuDCPo6/?igsh=MTFtejdveWpnZXkwYw%3D%3D 🔹 CGTN: прэзентацыя XPENG IRON: https://news.cgtn.com/news/2025-11-06/Chinese-EV-maker-XPENG-unveils-Next-Gen-IRON-humanoid-1I5gaZuUKTS/p.html #каласыпадсярпомші #кпсші #шіпабеларуску

    2h 6m

About

"Штось няўлоўнае коціцца з гарадоў у вёскі… не дым, не гул, а нібы ціхі розум, што без вачэй глядзіць, без языка гаворыць, ды ўсё пра нас ведае. Людзі кажуць — інтэлект штучны. А можа ж, і праўда: самі яго зрабілі, ды ўжо не самі і правім. Во яно як павялося — усё разумнейшае, ды ці найлепшае?.. Вось і гаворым цяпер, як у былыя часы пра дождж ці вайну: пра тое, што далёка, а сэрца ўжо адчувае — блізка." Раз на два тыдні распавядаем пра Штучны Інтэлект.