«‎Як тут як там»

Менская ўрбаністычная платформа

«‎Як тут як там» — гэта новы падкаст Менскай урбаністычнай платформы, дзе нашы ўнутраныя дэбаты пра сучасную ўрбаністыку выходзяць у публічную прастору. У кожным эпізодзе мы сустракаемся ўтраіх, каб з розных бакоў прафесійнай экспертызы падыскутаваць пра сусветныя ўрбаністычныя трэнды, а таксама парэфлексаваць, як гэтыя сусветныя тэндэнцыі адбіваюцца на беларускай рэчаіснасці. Мы не гарантуем простых адказаў на складаныя пытанні, але абяцаем цікавыя гутаркі і прастору для разваг. www.mienskurban.space

  1. Episode 3

    «Шопінг і горад: Як змяняліся мінскія прасторы гандлю?»

    Гандаль і спажыванне заўсёды былі часткай гарадскога жыцця і прысутнічалі ў гарадской прасторы. Мы купляем прадукты ў супермаркетах, адзенне — у гандлёвых цэнтрах, дробязі для дома — на маркетплэйсах, а па некаторыя рэчы часам едзем у іншыя гарады і краіны. Аднак месцы і спосабы пакупак пастаянна змяняюцца, а разам з імі змяняецца і тое, як мы ўспрымаем і выкарыстоўваем горад. Доўгі час Мінск не быў стэрэатыпным "горадам пра шопінг", будуючы свой вобраз вакол заводаў і фабрык. Але апошнімі гадамі гэты вобраз трансфармуецца пад уплывам розных эканамічных і сацыяльных працэсаў. У гэтым эпізодзе падкаста абмяркуем: як змяняліся гандаль і культура пакупак у беларускіх гарадах;як вялікія гандлёвыя цэнтры ўплываюць на гарадскую прастору;як Мінск становіцца месцам шопінгу і як гэта яго змяняе.

    «Шопінг і горад: Як змяняліся мінскія прасторы гандлю?»

About

«‎Як тут як там» — гэта новы падкаст Менскай урбаністычнай платформы, дзе нашы ўнутраныя дэбаты пра сучасную ўрбаністыку выходзяць у публічную прастору. У кожным эпізодзе мы сустракаемся ўтраіх, каб з розных бакоў прафесійнай экспертызы падыскутаваць пра сусветныя ўрбаністычныя трэнды, а таксама парэфлексаваць, як гэтыя сусветныя тэндэнцыі адбіваюцца на беларускай рэчаіснасці. Мы не гарантуем простых адказаў на складаныя пытанні, але абяцаем цікавыя гутаркі і прастору для разваг. www.mienskurban.space

You Might Also Like