Santara. Laida baltarusių kalba

LRT

Чым жыве беларуская дыяспара Літвы? Якія ў іх традыцыі, святы, тусоўкі і якія культурніцкія імпрэзы яны праводзяць? У чым падабенства беларусаў і літоўцаў і ў чым грунтоўныя адрозненні? Ці ўплывае на іх палітычнае жыццё ўнутры самой Беларусі і якія сур'ёзныя тэмы горача абмяркоўваюцца на кухнях? Усё гэта можна даведацца з праграмы Santara! Кожныя два тыдні ў нядзелю а 10:40. Далучайцеся! Kaip baltarusių diaspora gyvena Lietuvoje? Kokios yra jų tradicijos, šventės, vakarėliai ir kokius kultūrinius renginius jie organizuoja? Kuo baltarusiai ir lietuviai panašūs ir kokie pagrindiniai skirtumai? Kaip politinė situacija pačioje Baltarusijoje veikia baltarusių gyvenimą ir kokios rimtos temos karštai aptarinėjamos virtuvėse? Apie visa tai sužinosite laidoje „Santara. Laida baltarusių kalba“ kas dvi savaites sekmadieniais 10.40 val.

  1. Jul 12

    Журналістка Кацярына Андрэева пра сваё жыццё зараз, пратэсты, «Плошчу Пераменаў» і калонію

    Сёння наша перадача будзе асаблівай, таму што да нас у госці завітала журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева. Крыху больш за тры месяцы таму яна апынулася на волі. Гэта адбылося 19 сакавіка, адразу пасля таго, як Мінск наведаў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл і адбыліся закрытыя дыпламатычныя перамовы. У выніку гэтых складаных пагадненняў адбылося маштабнае вызваленне — тады на волю выйшлі адразу дзвесце пяцьдзясят палітвязняў. Аднак Каця апынулася сярод тых пятнаццаці чалавек, якіх у той жа дзень фактычна дэпартавалі і вывезлі ў Літву, пакінуўшы за плячыма доўгія і цяжкія пяць з паловай гадоў за кратамі. У вялікай размове з LRT Кацярына распавяла пра сваё жыццё пасля вызвалення, успомніла дзень затрымання на «Плошчы Пераменаў», гады ў калоніі, ціск, падтрымку, якая дапамагала не зламацца, а таксама мужа, які дагэтуль застаецца за кратамі. Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.

  2. Jun 28

    Чаму Лукашэнка выканаў ультыматум Кіева і як гэта паўплывае на адносіны з Масквой?

    Лукашэнка выканаў ультыматум Кіева: рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія каардынавалі расійскія ўдары па Украіне, спынілі працу. У Мінску сам ультыматум Зяленскага і яго заявы афіцыйна не каментавалі. Пры гэтым на пагрозы з Кіева аператыўна адрэагавалі ў Маскве. Сам жа Лукашэнка распавёў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага ў Мінску і заявіў, што заклікаў украінскі бок дамаўляцца. Чаму Лукашэнка пайшоў на гэты крок, што гэта азначае для Украіны і як такая саступка паўплывае на адносіны паміж Мінскам і Масквой? Размова з палітычным аглядальнікам, журналістам Віталем Цыганковым. У вялікай зале візіт-цэнтра Сейма Літвы на гэтым тыдні прайшла прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Беларусь — гэта святое". Гэта першая кніга палітыка і былога палітвязня пасля таго, як ён апынуўся на волі. На мерапрыемстве прысутнічалі былыя палітвязні, актывісты, а таксама літоўскія палітыкі, якія выступілі з прамовамі. Як нарадзілася ідэя кнігі і што чытачы там змогуць пабачыць? Распавёў Павел Севярынец. Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.

  3. May 17

    Ці ёсць у ЗША рычагі ціску на Літву ў пытанні беларускіх калійных угнаенняў?

    На гэтым тыдні міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс на закрытым пасяджэнні фракцыі сацыял-дэмакратаў прызнаў: з боку ЗША ўзмацняецца ціск з мэтай дазволіць транзіт беларускіх угнаенняў праз Літву. Гэтую інфармацыю агенцтву BNS пацвердзілі некалькі ўдзельнікаў пасяджэння на ўмовах ананімнасці. Якія рычагі ціску Вашынгтон цяпер мае на Літву і чый інтарэс у гэтай гісторыі сёння выглядае мацнейшым? Размова з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенства "Позіпк" Аляксандрам Класкоўскім. Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» сабраў і прааналізаваў звесткі пра навучанне беларускіх студэнтаў за мяжой за апошняе дзесяцігоддзе — з 2013 па 2025 год. Падрабязней у размове з доктарам палітычных навук, дырэктарам інстытута «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам. Вядучы Глеб Анікевіч.

About