Radio Radix

Mikola Dziadok

Radio Radix — падкаст Міколы Дзядка пра палітыку, грамадства, філасобфію, гісторыю і вызваленне чалавека. Разбіраемся ў падзеях у Беларусі і свеце, палітычных ідэалогіях, дэмакратыі і дыктатуры, прапагандзе і крытычным мысленні, гісторыі і грамадскіх працэсах. Складаныя рэчы — простай мовай. Факты, кантэкст і розныя пункты гледжання, каб слухач мог рабіць уласныя высновы. Паслухай сам — парай сябрам!

  1. Oct 15

    Антыфа-Беларусь. Забытая гісторыя. | RadioRadix #35

    Як узнік і куды падзеўся антыфа ў Беларусі? У RadioRadix #35 распавядаю пра беларускі антыфашызм канца 1990-х — 2015 года праз асабістыя ўспаміны і гісторыю моладзевых субкультур. Мінск, Гомель, Гродна: панкі, скінхэды, нефармалы, гопнікі, неанацысты і вулічны гвалт. Як фармаваліся антыфашысцкі рух, анархісцкія суполкі і DIY-панк-хардкор сцэна? Чым адрозніваліся SHARP, RASH і банхэды? Якую ролю адыгралі канцэрты, зіны, графіці і футбольныя фанаты МТЗ-РІПА / «Партызана»? У выпуску — супрацьстаянне антыфа і нацыстаў, рэпрэсіі ГУБАЗіК і КДБ, разгром фанацкага руху ў 2015 годзе, Майдан, вайна Расіі супраць Украіны і раскол постсавецкіх антыфашыстаў. Забытыя старонкі гісторыі Беларусі і лёсы ўдзельнікаў руху пасля пратэстаў 2020 года. Падпісвайцеся на RadioRadix — падкасты пра гісторыю, палітыку і грамадства. #Антыфа #Антыфашызм #Беларусь #RadioRadix 🛑Абяцаныя матэрыялы для самастойнага вывучэння🛑 📌Артыкул з сайта "Автономное действие-Беларусь", 2007 год https://web.archive.org/web/20080201223429/http://belarus.avtonom.org/?p=361 📌Чатыры DIY-зіны, тры гарадзенскіх і адзін мінскі. 1999-2001 гады https://drive.google.com/drive/folders/1nNv66p-AityEMsk0ovSAms90W5uHJHV1?usp=sharing 📌Анархісты Беларусі ўзгадваюць аб "справе анархістаў" 2010 года https://www.youtube.com/watch?v=Kvi6j_PqYvg

    Антыфа-Беларусь. Забытая гісторыя. | RadioRadix #35
  2. Oct 12

    Я — глабаліст. Чаму ябацек чакае лёс дыназаўраў | RadioRadix #34

    Глабалізацыя - непазбежны працэс, які пачаўся не ўчора. Ён суправаджаецца балезненымі з’явамі, сацыяльнымі ўзрушэннямі і лакальнымі катастрофамі, але ў цэлым з’яўляецца бясспрэчным дабром для чалавецтва, бо пашырае правы і мажлівасці кожнай асобы ў гэтым свеце. Пасля 2 Сусветнай вайны нават з’явіўся Рух сусветных федэралістаў - людзей, якія выступаюць за аб’яднанне ўсіх краінаў свету у сусветную федэрацыю. Аднак рэжымы цемрашальскага інтэрнацяналу: Кітай, РФ, Іран і некалькі іншых актыўна супраціўляюцца глабалізацыі, бо бачаць у ёй, і небеспадстаўна, пагрозу сваёй уладзе. У чарговым выпуску падкаста RadioRadix мы разбярэм, калі пачалася глабалізацыя, чаму яна з’яўляецца непазбежным працэсам і чаму ў глабальным свеце не будзе месца рэжымам кшталту лукашэнкаўскага. Гэты падкаст: адаптаваная і пераробленая версія майго артыкулу на Substack "Глабалізацыя, ябацькі і Сусветны ўрад" https://substack.com/home/post/p-178768229 Мне вельмі патрэбная вашая падтрымка! mikola.dziadok@gmail.com - Пэйпал https://ko-fi.com/mikoladziadok https://www.patreon.com/c/radixbel (для тых хто хоча данаціць рэгулярна: сэрвіс будзе спісваць з вашага рахунку ўказаную вамі суму штомесяц) 😎ДЛЯ ДАНАЦЕРАЎ З БЕЛАРУСІ\РАСІІ😎 1K17NNNwFvH3rfg44vkLW1zHJCvxG8Sc7z - BTC TXXkipGpDUmMpBtJ7h5sovA8nSetNHnpH8 - USDT (Tron) #беларусь #глабалізацыя #адукацыя #ябацькі #аўтарытарызм #ямыбатька #ябатька

    Я — глабаліст. Чаму ябацек чакае лёс дыназаўраў | RadioRadix #34
  3. Oct 5

    Ствараем дзяржаву з нуля. Інструменты ўжо ёсць! | RadioRadix #32

    Дзяржаўны апарат Беларусі кіруецца царскім сатрапам, які знаходзіцца ў поўным падпарадкаванні каланіяльнай імперыі. Значная частка беларусаў выгнаная з краіны. Беларуская нацыя падзеленая межамі, рэпрэсіямі і турмой. Як нам у гэтай сітуацыі не паўтарыць лёс сікхаў, уйгураў і чэрокі - міліённых народаў, якія не маюць сваёй дзяржавы? У чарговым выпуску падкаста RadioRadix мы паразважаем аб тым, адкуль узялася дзяржава, якія функцыі яна выконвае і што рабіць беларусам, каб іхняя дзяржава ізноў пачала належыць ім. Калі ласка, пастаўце падабайку і не забудзьцеся падпісацца на канал! Беларусам вельмі не хапае якаснай палітычнай аналітыкі. У вашых сілах зрабіць так, каб яе стала болей. Падтрымайце маю працу! 🔹 mikola.dziadok@gmail.com - Пэйпал 🔹 https://ko-fi.com/mikoladziadok 🔹 https://www.patreon.com/c/radixbel (для тых хто хоча данаціць рэгулярна: сэрвіс будзе спісваць з вашага рахунку ўказаную вамі суму штомесяц) 😎ДЛЯ ДАНАЦЕРАЎ З БЕЛАРУСІ\РАСІІ😎 🔹 1K17NNNwFvH3rfg44vkLW1zHJCvxG8Sc7z - BTC 🔹 TXXkipGpDUmMpBtJ7h5sovA8nSetNHnpH8 - USDT (Trc20) Государственный аппарат Беларуси управляется царским сатрапом, который находится в полном подчинении колониальной империи. Значительная часть белорусов изгнана из страны. Белорусская нация разделена границами, репрессиями и тюрьмой. Как нам в этой ситуации не повторить судьбу сикхов, уйгуров и чероки — народов, насчитывающих миллионы людей, но не имеющих собственного государства? В очередном выпуске подкаста RadioRadix мы поразмышляем о том, откуда взялось государство, какие функции оно выполняет и что делать белорусам, чтобы их государство снова начало принадлежать им. #Беларусь #политика #аналитика #НиколайДедок #Лукашенко #Лукашэнка #палітыка #аналітыка

    Ствараем дзяржаву з нуля. Інструменты ўжо ёсць! | RadioRadix #32
  4. Sep 26

    ШЭСЦЬ мэтадаў маніпуляцыі ў СМІ. Не дай сябе ашукаць! | RadioRadix #31

    Не дай сябе ашукаць! Разбіраемся, як працуе прапаганда і як распазнаваць маніпуляцыі. СМІ і сацыяльныя сеткі штодня канкуруюць за нашую ўвагу, а палітыкі — за месца сваіх ідэй у нашай галаве. На жаль, гэтая барацьба далёка не заўсёды вядзецца сумленна. Прапаганда, дэмагогія, фэйкі, апеляцыя да страху, пераход на асобы, cherry-picking, «брандсбойт хлусні», whataboutism і «Вялікая хлусня» — многія з гэтых метадаў маніпуляцыі вядомыя яшчэ з часоў антычнасці, але выдатна працуюць і ў эпоху інтэрнэту і сацыяльных сетак. У гэтым выпуску RadioRadix разбіраемся, як працуе прапаганда, якімі метадамі карыстаюцца прапагандысты і палітыкі і як развіваць крытычнае мысленне, каб адрозніваць факты ад маніпуляцый і не трапляць у сеці хлусаў і танных прапагандыстаў. Пасля гэтага падкаста вы будзеце значна лепш узброеныя супраць інфармацыйных маніпуляцый — і зможаце тлумачыць іншым, як іх распазнаваць. Таму ўсім дабра і крытычнага мыслення! * * * Не дай себя обмануть! Разбираемся, как работает пропаганда и как распознавать манипуляции. СМИ и социальные сети ежедневно конкурируют за наше внимание, а политики — за место своих идей в нашей голове. К сожалению, эта борьба далеко не всегда ведётся честно. Пропаганда, демагогия, фейки, апелляция к страху, переход на личности, cherry-picking, «брандспойт лжи», whataboutism и «Большая ложь» — многие из этих методов манипуляции известны ещё со времён античности, но прекрасно работают и в эпоху интернета и социальных сетей. В этом выпуске RadioRadix разбираемся, как работает пропаганда, какими методами пользуются пропагандисты и политики и как развивать критическое мышление, чтобы отличать факты от манипуляций и не попадать в сети лжецов и дешёвых пропагандистов. После этого подкаста вы будете гораздо лучше вооружены против информационных манипуляций — и сможете объяснять другим, как их распознавать. Поэтому всем добра и критического мышления! #прапаганда #МіколаДзядок #маніпуляцыя #фэйкі #Лукашэнка #Беларусь #пропаганда #критическоемышление #манипуляция #фейки #медиаграмотность #Беларусь #Лукашенко #Россия

    ШЭСЦЬ мэтадаў маніпуляцыі ў СМІ. Не дай сябе ашукаць! | RadioRadix #31
  5. Sep 21

    Палітычны інфантылізм: беларуская хвароба | RadioRadix #30

    Беларуская палітыка эміграцыі: месца частых сварак і канфліктаў. няспраўжданыя чаканні, барацьба амбіцый і дрэнныя навіны ствараюць досыць таксічную атмасферу. Накладзіце на гэта няспеласць вялікай часткі беларускага грамадства, у якога ніколі не было паўнавартаснай практыкі дэмакратыі і прававой дзяржавы і вы зразумееце, чаму палітычны інфантылізм стаў адной з сур’ёзных хваробаў беларускай супольнасці. У гэтым падкасце, які з’яўляецца перапрацаванай і дапоўненай версіяй майго артыкулу на Сабстэке (https://mikoladziadok.substack.com/p/af7) я разважаю аб тым што такое палітычны інфантылізм, у чым ён праяўляецца і як з ім змагацца. Калі ласка, пастаўце падабайку і не забудзьцеся падпісацца на канал! Беларусам вельмі не хапае якаснай палітычнай аналітыкі. У вашых сілах зрабіць так, каб яе стала болей. Падтрымайце маю працу! 🔹 mikola.dziadok@gmail.com - Пэйпал 🔹 https://ko-fi.com/mikoladziadok 🔹 https://www.patreon.com/c/radixbel (для тых хто хоча данаціць рэгулярна: сэрвіс будзе спісваць з вашага рахунку ўказаную вамі суму штомесяц) 😎ДЛЯ ДАНАЦЕРАЎ З БЕЛАРУСІ\РАСІІ😎 🔹 1K17NNNwFvH3rfg44vkLW1zHJCvxG8Sc7z - BTC 🔹 TXXkipGpDUmMpBtJ7h5sovA8nSetNHnpH8 - USDT (Trc20) #Беларусь #палітыка #эміграцыя #МіколаДзядок Беларуская политика в эмиграции часто становится пространством споров, конфликтов и взаимных обвинений. Несбывшиеся ожидания после протестов в Беларуси, борьба политических амбиций, эмиграция и постоянный поток плохих новостей создают токсичную атмосферу внутри беларусского демократического сообщества. К этому добавляется политическая незрелость значительной части беларуского общества, которое десятилетиями было лишено полноценного опыта демократии, правового государства и демократических институтов. В этом подкасте я рассуждаю о политическом инфантилизме беларусов: что такое политический инфантилизм, как он проявляется в беларуской политике и эмиграции, почему возникает и что можно сделать для его преодоления. Этот выпуск — переработанная и дополненная версия моей статьи на Substack: https://mikoladziadok.substack.com/p/af7 #беларусь #беларусы #политика #эмиграция #демократия #лукашенко #политическийинфантилизм #белоарускаяполитика

    Палітычны інфантылізм: беларуская хвароба | RadioRadix #30

About

Radio Radix — падкаст Міколы Дзядка пра палітыку, грамадства, філасобфію, гісторыю і вызваленне чалавека. Разбіраемся ў падзеях у Беларусі і свеце, палітычных ідэалогіях, дэмакратыі і дыктатуры, прапагандзе і крытычным мысленні, гісторыі і грамадскіх працэсах. Складаныя рэчы — простай мовай. Факты, кантэкст і розныя пункты гледжання, каб слухач мог рабіць уласныя высновы. Паслухай сам — парай сябрам!