
«Бог яшчэ не завяршыў праект «Ціханоўскі»: навуковец і былы палітвязень Сяргей Шэлег у ТОК
Сяргей Шэлег атрымаў жорсткі прысуд за данаты – 8 з паловай гадоў калоніі. Ён рыхтаваўся адсядзець увесь гэты тэрмін, калі пры канцы чэрвеня раптоўна яму, Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ 12 палітвязням вярнулі свабоду. Шэлег – біёлаг і былы супрацоўнік прадстаўніцтваў буйных міжнародных фармацэўтычных кампаній у Беларусі. У першай частцы гутаркі ТОК Шэлег распавядае, як падарожжы па Афрыцы дапамаглі яму спакойна вытрымаць зняволенне, кажа пра стаўленне крымінальнікаў да Бабарыкі, ацэньвае заявы Ціханоўскага і разважае пра жыццё. Другая частка – пра беларускія лекі і цэны, карупцыю ў медыцыне і кепскую рэпутацыю фармацэўтычных кампаній.00:00 – вырвана з кантэксту00:30 – пра данаты, за якія далі 8 з паловай гадоў03:51 – што такое «Шанхай» на Валадарцы07:14 – неверагодныя гісторыі пра Эфіопію09:45 – чым падарожжы па Афрыцы нагадваюць беларускую турму12:46 – пра змену светапогляду13:32 – пра Бабарыку і Пачобута15:42 – пра супрацоўнікаў Наваполацкай калоніі18:41 – сукамернікі на Валадарцы21:57 – павучальны выпадак з прафесійнага жыцця23:35 – пра літаратуру ў турме, Талстога і Дастаеўскага29:05 – як сын дапамог уратавацца з турмы35:47 – як змяніліся беларусы41:59 – пра Пазняка і Курапаты45:03 – пра якасць беларускіх лекаў48:07 – пра цэны на лекі54:48 – ці ўплываюць санкцыі на беларускія аптэкі56:06 – ці ёсць карупцыя ў медыцыне57:05 – чаму ў фармацэўтычных кампаній такая кепская рэпутацыя1:02:06 – як бізнэс можа наблізіць перамены1:04:52 – пра Ціханоўскага і ягоныя планы
Information
- Show
- FrequencyEvery two weeks
- Published27 July 2025 at 07:16 UTC
- Length1h 15m
- RatingClean