«Чаму мы, тыя, хто хоча жыць на ўласнай зямлі, хто любіць Беларусь, вырачаныя на пакуты, мамка?» — задаецца пытаннем пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар у чарговым лісце да мамы з Лондана. Ганна распавядае пра кнігу Надзеі Дземідовіч «Век так ня будзе». Яе гераіні, як і многім іншым беларусам і беларускам давялося прайсці страшныя выпрабаванні: беспрытульнасць, лагеры і цэтлік здрайцы на рэшту жыцця — праз яго немагчыма было вучыцца, дзе хочаш, працаваць і жыць, як хочаш. Ганна разважае пра тое, наколькі важна сёння знаходзіць такія гісторыі — гісторыі, якія робяцца апірышчам і падтрымкай для нас сённяшніх.
Information
- Show
- Published15 January 2025 at 13:49 UTC
- Length7 min
- Season1
- Episode6
- RatingClean