«Лісты да мамы»

«З надзеяй на лепшае»

У гэтым лісце паэтка і перакладчыца Ганна Комар прыгадвае сваю даўнюю сустрэчу з Леанідам Мараковым — пляменнікам расстралянага паэта Валера Маракова і распавядае пра тое, як прайшла ў Лондане імпрэза пад назвай «Ноч паэтаў і ДЗЯЎЧАТЫ». Менавіта так — і дзяўчаты, бо так падпісваліся ў зборніках пасля імёнаў паэтаў-мужчын рэпрэсаваныя паэткі, пра якіх размаўлялі падчас мерапрыемства ў Лондане.