У чарговым лісце да мамы з Лондану пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар абмяркоўвае «нязручную» ў грамадстве тэму. «Некаторы час таму я скардзілася свайму партнёру на тое, як раздражняе мяне менструацыя. На што ён нагадаў мне пра яе сакральнасць як крыніцу жаночай сілы. Я падумала, што дажылася: мужчына нагадвае мне пра сакральнасць маёй менструацыі… Вырашыла, што гэта трэба мяняць». Ганна Комар распавядае пра кнігу Period Power: Harness Your Hormones and Get Your Cycle Working For You — у расійскім перакладзе «Сила цикла: как использовать непостоянство гормонов, чтобы жить на полную», напісаную Мэйзі Хіл (Maisie Hill): «Мне 35, і нарэшце хтосьці тлумачыць мне, сістэмна і грунтоўна, а таксама натхняльна, як працуюць мае гармоны і рэпрадуктыўная сістэма».
Інформація
- Шоу
- Опубліковано29 січня 2025 р. о 14:05 UTC
- Тривалість8 хв
- Сезон1
- Епізод8
- КатегоріяНе відверті