Гэты выпуск прысвечаны гісторыі нараджэння і станаўлення дэмакратыі на тэрыторыі Беларусі ад сярэднявечча да сучаснасці. У фокусе размовы – адметныя гістарычныя падзеі і постаці, якія спрычыніліся да прагрэсіўных працэсаў на нашых землях.
Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Ахудовіч разважаюць пра эвалюцыю Вялікага Княства Літоўскага як прыклада дагаворнай манархіі з элементамі шляхецкай дэмакратыі, абмяркоўваюць уваходжанне ў склад Рэчы Паспалітай і асаблівасці тагачаснай беларускай ідэнтычнасці. Акрамя таго, гутарка пойдзе пра працэсы ў Расійскай імперыі, якія змянілі палітычны ландшафт рэгіёну і прывялі да стварэння першай беларускай нацыянальнай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі.
Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon https://www.patreon.com/hodnaby
Information
- Show
- FrequencyUpdated weekly
- Published14 March 2024 at 14:30 UTC
- Length1h 22m
- Season1
- Episode2
- RatingClean