euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Вадзім Пракоп'еў. Запінкі для Лукашэнкі: ці магчыма з іх дапамогай адцягнуць Беларусь ад Расіі?

    7 HR AGO

    Вадзім Пракоп'еў. Запінкі для Лукашэнкі: ці магчыма з іх дапамогай адцягнуць Беларусь ад Расіі?

    Побач з перамоўным трэкам паміж Вашынгтонам і Мінскам, дзякуючы якому выходзяць на волю вязні і прыпыняецца дзеянне асобных санкцый, існуе іншы трэк — памежны, паміж Беларуссю і Польшчай, якая зачыніла мяжу з усходнім суседам. Гэта больш трэк ціску, але які можа таксама стаць і перамоўным. І па ім могуць быць не толькі “памежныя санкцыі” знятыя, але і палітвязні вызваленыя. Калі далучыцца Кітай. Што ж да амерыканскага трэка, то ён пасля адмовы Статкевіча прымусова пакідаць Беларусь рызыкуе змяніцца. Пакуль не вядома ў які бок. Як не вядома і тое, ці здольныя дэмсілы паўплываць на сітуацыю так, каб змены гэтыя былі на карысць беларускіх палітвязняў і беларускага грамадства. Як закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю і заклікі з Варшавы да Кітаю, каб той далучыўся да вырашэння пытанняў з Лукашэнкам, уплываюць на перамовы Вашынгтона і Мінска? Ці маюць сустрэчы Сяргея Ціханоўскага з беларусамі ЗША той эфект, на які разлічвалі арганізатары яго паездкі і ці магчыма дэмсілам паўплываць на стратэгія перамоў Трампа з Лукашэнкам? Ці будзе працягвацца Стратэгічны дыялог ЗША з дэмсіламі Беларусі і ці здольная дыяспара аб’яднацца для дапамогі вызваленым і дэпартаваным з краіны палітвязням? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы”, бізнесмен Вадзім Пракоп’еў

    59 min
  2. Віталь Цыганкоў. Ці дапамогуць перамовы ЗША з Лукашэнкам ўратаваць суверэнітэт Беларусі

    8 HR AGO

    Віталь Цыганкоў. Ці дапамогуць перамовы ЗША з Лукашэнкам ўратаваць суверэнітэт Беларусі

    Тэлефанаванне прэзідэнта ЗША Трампа наўпрост Лукашэнку калі і не дадае апошняму легітымнасці, то відавочна падвышае суб’ектнасць. Маўляў, калі каб вырашыць нейкае беларускае пытанне, не трэба званіць у Маскву — можна вырашаць пытанні і пазваніўшы наўпрост Лукашэнку. А ў сітуацыі, калі Лукашэнка за захаванне сваёй ўлады фактычна здаў Расіі суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, любыя дзеянні, якія спрыяюць ўратаванню і захаванню гэтага суверэнітэту, працуюць на карысць нашай краіне. Як мінімум, так лічаць нават такія даўнія і непрымірымыя праціўнікі Лукашэнкі як Зянон Пазняк… Што насамрэч стаіць за цікавасцю Трампа да беларускага пытання і пры чым тут палітвязні і санкцыі? Ці надаюць перамовы суб’ектнасць Лукашэнку і які ў гэтым працэсе можа быць інтарэс Пуціна? Ці існуюць моманты, калі інтарэсы рэжыма і яго апанентаў супадаюць і ці ацэніць гэты феномен Лукашэнка і яго прыхільнікі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў

    48 min
  3. Цімафей Акудовіч. 17 верасня: народнае адзінства на крыві і пошук новых старых ворагаў

    9 HR AGO

    Цімафей Акудовіч. 17 верасня: народнае адзінства на крыві і пошук новых старых ворагаў

    Лукашэнкаўцы прыкладаюць неймаверныя ідэалагічныя намаганні, каб прымусіць беларусаў прыняць і радасна сустракаць прыдуманае ў сутарэннях лукашэнкаўскай адміністрацыі свята пра “народнае адзінства”. Здавалася б, і назва добрая, і тэма важнае, але знаходзіцца шмат розных “але”. Пачынаючы з таго, што далёка не для ўсіх беларусаў, якія пражывалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, прыход савецкіх войскаў стаў шчаслівым вызваленнем з-пад “прыгнёту панскага”. І працягваючы тым, што дзень 17 верасня для суседняй Польшчы стаў пачаткам вайны. Якое значэнне для Беларусі мелі падзеі 17 верасня 1939 года і ці сапраўды для беларусаў Заходняй Беларусі гэта стала вызваленнем? Што стаіць за ўпартымі пошукамі Лукашэнкам ворагаў на захад ад Брэста і да чаго могуць прывесці размовы пра “страчаныя тэрыторыі”? Як змяніліся “Вусы Скарыны” і што адбываецца з Кніжным Магістратам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, вядоўца гістарычнага ютуб-канала “Вусы Скарыны”, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч

    46 min
  4. Валерый Кавалеўскі. Як учынак Статкевіча паўплывае на перамовы ЗША з Лукашэнкам

    1 DAY AGO

    Валерый Кавалеўскі. Як учынак Статкевіча паўплывае на перамовы ЗША з Лукашэнкам

    Адмова Мікалая Статкевіча падпарадкоўвацца прымусовай дэпартацыі з Беларусі не толькі (выглядае на тое) парушыла схему дамоўленасцяў паміж Мінскам і Вашынгтонам, але і паставіла перад перамоўшчыкамі сур’ёзныя выклікі. Найперш, ці не стане гэтая сітуацыя загрозай перамоўнаму працэсу. Але ж застаецца яшчэ і пытанне далейшага лёсу Статкевіча. Чаму рэжым прымусова дэпартуе вызваленых вязняў з краіны і ці выглядае гэта як перамога Трампа? Ці ставіць пад загрозу будучыню перамоўнага працэсу рашэнне Статкевіча застацца і тое, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца? Ці будзе працягвацца стратэгічны дыялог ЗША з дэмсіламі Беларусі і ці варта разлічваць на нейкі дыялог з рэжымам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім

    47 min

Ratings & Reviews

4.5
out of 5
8 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like