Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

  1. Як беларусам уплываць на польскую палітыку, чаму палякі не галасуюць за Левых, будучыня Мэнтцэна

    قبل ١٦ ساعة

    Як беларусам уплываць на польскую палітыку, чаму палякі не галасуюць за Левых, будучыня Мэнтцэна

    Чаму біяграфія Шымана Галоўні выглядае так, быццам ён той самы сын мамінай сяброўкі? Як беларускія мігранты могуць уплываць на польскую палітыку? Якая будучыня чакае Славаміра Мэнтцэна? Адказы на гэтыя і іншыя вашыя пытанні — з запісу сесіі пытанняў і адказаў у Лодзі. Сустрэча адбылася яшчэ ў траўні 2025 году, перад прэзідэнцкімі выбарамі. Зараз цікава паглядзець і ўзгадаць тыя адказы, бо яны не страцілі актуальнасць. Яшчэ больш дэталяў польскай палітыкі — у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы». 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_manager Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    ٣٩ من الدقائق
  2. Дроны над Польшчай: дапамога ад Беларусі і НАТА, першыя сірэны, вострая рэакцыя Мэнтцэна

    قبل ٥ أيام

    Дроны над Польшчай: дапамога ад Беларусі і НАТА, першыя сірэны, вострая рэакцыя Мэнтцэна

    Каля 20 расейскіх дронаў былі ў польскім небе, упершыню Польшча збіла некалькі БПЛА Расіі. Якая была рэакцыя прэзідэнта Наўроцкага і прэм’ера Туска? Што кажа Мэнтцэн і іншыя палітыкі Канфедэрацыі? Хто вінаваты ў начным налёце: што пішуць у польскім інтэрнэце? І дзе знайсці інфармацыю аб тым, як дзейнічаць падчас такіх здарэнняў? Абмяркоўваем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» дэталі ночы з 9 на 10 верасня: як нечакана дапамагла Беларусь, як адрэагавалі краіны НАТА, у чым правы Славамір Мэнтцэн і дзе шукаць карысную інфармацыю, каб падрыхтавацца да падобных здарэнняў. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 📝 Афіцыйнае кіраўніцтва па бяспецы: https://www.gov.pl/web/poradnikbezpieczenstwa Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    ٤٩ من الدقائق
  3. У Беларусі кіравала фінансамі, у Польшчы думала пра таксі: як вывучыць польскую мову і знайсці працу

    ١٤ سبتمبر

    У Беларусі кіравала фінансамі, у Польшчы думала пра таксі: як вывучыць польскую мову і знайсці працу

    Другі выпуск рубрыкі пра жыццё мігрантаў у Польшчы: гісторыя беларускі Волі пра тое, як знайсці сябе ў новай краіне і чаго не трэба рабіць першы час у эмірацыі. Важны момант: інтэрв’ю цалкам запісанае на польскай мове, а для гледачоў і глядачак даступныя субтытры на беларускай, украінскай і рускай мовах. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak Падкаст «Праца-Ваца»: https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0 Воля працавала фінансавай дырэктаркай ў Беларусі, але ў Польшчы трэба было пачынась усё з самага пачатку. Беларуска думала пайці працаваць у таксі ці Макдональдс, але ў выніку адкрыла ўласны бізнэс. Потым закрыла яго і пачала шукаць працу ў фінансах, хоць і не ідэальна ведала польскую мову. Пра першую працу на польскай мове, смешныя гісторыі, якія ўзнікаюць праз моўны бар’ер, і розныя спосабы вывучэння польскай мовы — у новым выпуску «Зроблена ў Польшчы». А таксама — парады ўсім мігрантам і мігранткам. Вядоўца: Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/ Госця: Воля Касцюкевіч https://www.instagram.com/drama.side.of.olya/

    ٤٣ من الدقائق
  4. Што з польскім грамадзянствам для мігрантаў, посьпехі Наўроцкага ў ЗША, новая праца Дуды

    ١١ سبتمبر

    Што з польскім грамадзянствам для мігрантаў, посьпехі Наўроцкага ў ЗША, новая праца Дуды

    Караль Наўроцкі выглядае шчаслівым пасля сустрэчы з Дональдам Трампам у Вашынгтоне: што там адбылося? Пра што дамовіўся прэзідэнт Польшчы з калегам з ЗША? Як паспелі паспрачацца ўрад і каманда прэзідэнта з нагоды паездкі Наўроцкага? І другая тэма выпуска: новы праект урада пра падтрымку Украіны. Што ў ім прапануецца і ці ёсць там нешта пра падаўжэння тэрміна для атрымання грамадзянства? Разважаем і будуем тэорыі: навошта ўвогуле ПіС і Наўроцкі ўчапіліся ў гэты пункта пра польскае грамадзянства для мігрантаў? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 📝 Пакінуць водгук на законапраект Караля Наўроцкага на сайце Сейма Польшчы, нумар RPW/28127/2025: https://www.sejm.gov.pl/sejm10.nsf/agent.xsp?symbol=KONSULTACJE_PROJEKTY&NrKadencji=10&Wsk=W Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    ٤٩ من الدقائق
  5. Што хоча змяніць Наўроцкі для мігрантаў у Польшчы | Ці трэба будзе чакаць грамадзянства 15 гадоў?

    ٣ سبتمبر

    Што хоча змяніць Наўроцкі для мігрантаў у Польшчы | Ці трэба будзе чакаць грамадзянства 15 гадоў?

    Што будзе пасля вета прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага на закон аб дапамозе Украіне? Ці прымуць у Польшчы прапанову прэзідэнта, каб павялічыць срок атрымання польскага грамадзянства? І які галоўны фейк пра атрыманне замежнікамі грамадзянства жыве ў Польшчы? Гэта новы выпуск пра гучнае вета прэзідэнта Наўроцкага. Гэта падкаст «Зроблена ў Польшчы», які мы запісалі з гледачамі і глядачкамі ўжывую. Калі вы былі на сустрэчы, калі ласка, распавядзіце ў каментарах, ці спадабалася вам. Калі не былі — распавядзіце, ці захацелася прыйсці пасля прагляда! 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    ٤٢ من الدقائق
  6. Наўроцкі будуе новую Польшчу? Чаму Туска і Наўроцкага не было ў Вашынгтоне, палякі пра перамовы

    ٢٧ أغسطس

    Наўроцкі будуе новую Польшчу? Чаму Туска і Наўроцкага не было ў Вашынгтоне, палякі пра перамовы

    Новы прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі хоча перапісаць канстытуцыю і пераўтварыць краіну ў прэзідэнцкую рэспубліку. Наколькі гэта сур’ёзна? Што кажуць іншыя палітыкі? Чаго хочуць грамадзяне Польшчы? І ці сапраўды Польшчы патрэбная змена канстытуцыі? А таксама: чаму ні Туска, ні Наўроцкага не было на сустрэчы Зяленскага і Трампа ў Вашынгтоне (тэорыі!), і што палякі думаю пра мірныя перамовы Расіі і Украіны. 🎫 Квіткі на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» 30 жніўня ў 15:00: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/446290 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    ٣٦ من الدقائق
  7. Як Польшча змянілася для мігрантаў за 20 гадоў: асабісты досьвед беларуса

    ٢٤ أغسطس

    Як Польшча змянілася для мігрантаў за 20 гадоў: асабісты досьвед беларуса

    Як змянілася Польшча за 20 гадоў? Як ставіліся да мігрантаў у Польшчы 20 гадоў таму? Колькі трэба часу мігранту, каб пачаць адчуваць сябе як дома ў новай краіне? На гэтыя і іншыя пытанні адказваем у новай сумеснай рубрыцы падкастаў «Зроблена ў Польшчы» і «Праца-Ваца». Вядоўца Таня Дзямчук будзе размаўляць з мігрантамі ў Польшчы, якія тут абжыліся і могуць распавесці, як гэта зрабілі. Першы госць — вядоўца «Зроблена ў Польшчы» Кірыл. Ён распавёў пра першыя працы ў Польшчы, як 20 гадоў таму ставіліся да беларускіх студэнтаў, як вывучыў польскую мову, як сутыкнуўся з ксенафобіяў ужо з польскім грамадзянствам і як змянілася краіна на яго вачах. 🎫 Квіткі на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» 30 жніўня ў 15:00: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/446290 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak Падкаст «Праца-Ваца»: https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0 Вядоўца: Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/ Госць: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

    ٣٥ من الدقائق
  8. Шалёны тыдзень прэзідэнта Наўроцкага: сазвон з Трампам, біцуха з акна палаца і фан-сектар «Лехіі»

    ٢٠ أغسطس

    Шалёны тыдзень прэзідэнта Наўроцкага: сазвон з Трампам, біцуха з акна палаца і фан-сектар «Лехіі»

    Караль Наўроцкі моцна пачаў свой прэзідэнцкі тэрмін. Пасля інаўгурацыі ён схадзіў на фан-сектар гданьскай «Лехіі», паказаў мускулы ў акно прэзідэнцкага палаца і перахапіў сустрэчу з Трампам у Дональда Туска. А яшчэ — выступіў на вайсковым парадзе і прапанаваў перапісаць Канстытуцыю Польшчы, загаварыў пра тое, каб павялічыць польскую армію да 500 тысяч чалавек. І гэта толькі за першыя 10 дзён! Новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы» — пра актыўны старт прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага. 🎫 Квіткі на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» 30 жніўня ў 15:00: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/446290 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🗓 Экскурсія на беларускай мове ў Музеі гісторыі польскіх яўрэяў: https://bit.ly/polin31 Як зарэгістравацца на экскурсію: • Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў праз пошту: atrutneva@polin.pl • Можна зарэзерваваць максімум 2 бясплатныя ўступныя квіткі з аднаго электроннага адраса • Падчас рэгістрацыі неабходна напісаць колькасць удзельнікаў экскурсіі Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    ٣٧ من الدقائق

حول

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

قد يعجبك أيضًا