Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію

Далягляд #5: Саша Абуховіч

Саша Абуховіч – фатограф, аўтар адукацыйных праграм па фатаграфіі, эксперт у галіне камерцыйнай і рэкламнай фатаграфіі, выкладчык фатаграфіі (Беларусь, Польшча) заснавальнік (на працягу 11 год) трох уласных фотастудый. 

Нарадзіўся ў Мінску. З 2005 па 2009 навучаўся ў Беларускай Акадэміі Мастацтваў па спецыяльнасці Тэлекінааператар. Працаваў у дакументальнам кіно і на тэлебачанні.

З 2011 года – ў рэкламнай фатаграфіі. 

З 2013 па 2014 навучаўся ў Варшаўскай Акадэміі Фатаграфіі па спецыяльнасці Фатаграфія моды (другі дыплом па спецыяльнасці Лайфстайл фатаграфія). 

Жыве і працуе ў Мінску.

https://www.instagram.com/abuhovichstudio/

У пятым эпізодзе Саша Абуховіч распавядае пра сваю ідэнтычнасць; узгадваем класікаў, гаворым пра важнасць ведання гісторыі фатаграфіі, патрэбу рабіць і паказваць фатаграфіі; пра пераемнасць пакаленняў, работу са спадчынай, пра тое, як не забываць беларускую фатаграфічную класіку; узгадваем беларускія фатаграфічныя ініцыятывы 2010-х; абмяркоўваем, як гэта — у 40 зноў пачаць вучыцца, гаворым пра розніцу роляў студэнта і выкладчыка, пра навучанне фэшн-стайлінгу, пра новыя рэцэптары, якія мы набываем дзякуючы навучанню і новаму досведу, пра “злога” выкладчыка, пра розніцу ў зваротнай сувязі ў заходняй культуры і ўмоўнай “савецкай школе”; пра эмоцыі як важную частку практыкі фатографа, пра фэшн-фатаграфію

Яўген Атцецкі

https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/

Кацярына Кузьмічова

https://katerinakouzmitcheva.com/

https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/

Таксама ў падкасце ўзгадваюцца

фатографы: 

Эні Лейбавіц, Аляксандр Родчанка, Пітэр Ліндберг, Уладзімір Парфянок і яго ўдзел у падкасце «Поставили.Сняли»

https://www.instagram.com/postavili.snyali/

Рычард Аведон і яго серыя “In The American West”

Хельмут Ньютан 

ініцыятывы і аб’яднанні: 

Мінская школа фатаграфіі, Харкаўская школа фатаграфіі, Photoscope, Галерэя Nova, Znyata і асобна рубрыка «Встреча с легендами», конкурсы Prafota i BelPressPhoto, адукацыйная праграма PhotoArtDoc, Варшаўская Акадэмія Фатаграфіі

ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1minsk/

Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1

Дзякуй, што слухаеце нас!

Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.