Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію

Далягляд #8: Вольга Шукайла

Вольга Шукайла – фатографка, фотарэдактарка, ментарка. Нарадзілася ў Мінску, а з 2021 года жыве ў Варшаве. Прафесійны досвед у фатаграфіі – 15 год.

Больш за 7 год Вольга працавала на пазіцыях фотарэдактаркі і фотакарэспандэнткі ў найбуйнейшым незалежным анлайн-медыя ў Беларусі – TUT.BY. Яна здымала падзеі ў Беларусі і за яе межамі. Была запрошанай выкладчыцай па прадмеце «Фотарэдагаванне» ў БДУ. У эміграцыі часткова працягвае займацца рэпарцёрскімі здымкамі. Яе работы публікаваліся ў Le Monde, Der Spiegel, Stern і іншых медыя. Удзельнічала ў групавых фотавыставах у Еўропе, ЗША і Кітаі.

Сёння Вольга факусуецца на камерцыйных здымках. З 2024 года дзеліцца сваім багатым досведам у фатаграфіі з іншымі як ментар і настаўнік.

https://volhashukaila.com/

https://www.instagram.com/volha.shukaila/

У восьмым эпізодзе мы разважаем пра розніцу ў падыходзе, мысленні і фарматах рэпартажнай і партрэтнай фатаграфіі; абмяркоўваем, колькі здымкаў трэба аддаваць кліенту; якія ўласцівасці павінна мець фатаграфія, каб лічыцца іканічнай; дзе знаходзяцца межы адказнасці фатографа ў стасунку да сфатаграфаваных людзей.

Яўген Атцецкі

https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/

Кацярына Кузьмічова

https://katerinakouzmitcheva.com/

https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/

Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

- Кнiга Moniki Szewczyk-Wittek ‘Jedyne. Nieopowiedziane historie polskich fotografek’

- Арт-прастора ЦЭХ, Мiнск

ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1minsk/

Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1

Дзякуй, што слухаеце нас!

Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.