Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію

Далягляд Special#01: Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова

Яўген Атцецкі – культурны менеджар у галіне фатаграфіі, са-заснавальнік і менеджар платформы беларускай фатаграфіі ФШ1, са-аргазанізатар гарадскога фестываля фатаграфіі ФШ1 у Мінску. 

Фатограф і грамадзянскі журналіст. Аўтар фота-праектаў «Пераблытаныя», «Плошча перамен», «Пад атакай». Пераможца конкурсу беларускай праектнай фатаграфіі Prafota 2020 у катэгорыі Doc. Работы Яўгена публікаваліся ў шматлікіх выданнях, сярод якіх Helsingin Sanomat, The New York Times, Новая Газета, Сапіенс, TIMER і іншыя. 

https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/

Кацярына Кузьмічова – беларуская фатографка, якая жыве ў Вроцлаве, Польшча. Яе праца аб'ядноўвае дакументальную і мастацкую фатаграфію, даследуючы тэмы ўзаемадзеяння людзей, палітычных сістэм і гендэрных роляў. Выпускніца Акадэміі «Фатаграфіка» ў Санкт-Пецярбургу і Акадэміі мастацтваў у Вроцлаве, цяпер навучаецца ў Інстытуце творчай фатаграфіі ў Опаве. Пераможца конкурсаў TIFA і BIFA, яе працы публікаваліся ў міжнародных выданнях.

https://katerinakouzmitcheva.com/

https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/

У бонусным эпізодзе Кацярына і Яўген распавядаюць пра сваю фатаграфічную практыку і праекты, пра тое, як ствараўся Далягляд і чым займаецца ФШ1

Ягор Войнаў

https://www.instagram.com/egor_voinov/

Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

Івона Германэк (Iwona Germanek) https://www.iwonagermanek.com/

Фотафестываль у Рыбніку https://festiwal.rybnik.pl/

Падарожжа ФШ1 на фотафестываль у Рыбніку https://youtu.be/0pBjExhAWQQ

Дыжу Покуй (Duży pokój) https://www.duzypokoj.org/

ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1minsk/

Падтрымаць Далягляд і ФШ1

https://buymeacoffee.com/fsh1

Форма зваротнай сувязі па Далягляду

https://forms.gle/qyLJaJAkwQMrsuLy8

Дзякуй, што слухаеце нас!

Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.