Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі поўнай свабоды і вельмі небяспечнага занятку. Думкі пра таямніцу творчасці ўвайшлі ў найноўшую кнігу аўтара “Папяровы Голем”.
У новым выпуску падкасту Альгерд Бахарэвіч распавядае, як у шабаноўскім дзяцінстве ўсвядоміў уласную іншасць і даведаўся, што пісьменнікі бываюць не толькі мёртвыя. Разважае пра боль, з якога нараджаюцца кнігі, пра полымя амбіцый, уласцівае кожнаму аўтару. Пра раннія тэксты, якія хацеў бы забыць, пра эмпатыю і талент пераўвасаблення, веру ў натхненне і рытуал чытання ўголас. А таксама пра непаўторнае дыханне літаратуры, без якога аўтар не можа жыць ужо 30 гадоў.
정보
- 프로그램
- 주기매주 업데이트
- 발행일2024년 11월 1일 오전 9:25 UTC
- 길이50분
- 등급전체 연령 사용가