Андрэй Хадановіч — паэт-інтэлектуал-геданіст. Што б ні ўяўлялі сабой ягоныя тэксты: сентыментальныя карцінкі дзяцінства, постмадэрнісцкія пазлы з цытат, хуліганскія жарты, любоўныя лісты, падарожныя дзённікі або нататкі таткі — усе яны паходзяць са шчырага захаплення жыццём. Аўтар даводзіць, што паэзія можа расці не толькі з болю, але і з радасці. Са шчасця быцця, якім ён гатовы падзяліцца з чытачом. Што праўда траўматычны час усё ж накладае свой адбітак: апошнія вершы Хадановіча нашмат менш гуллівыя. Але ўсё адно грэюць і даюць надзею.
У новым выданні падкасту Андрэй Хадановіч распавядае пра дзяцінства пад грукат бацькавай друкаркі, пра самы паэтычны час — Каляды. Пра вершы, што пісаліся ў сне і ў ранішнім пахмеллі, пра жонку і дачку, а таксама пра тое, чаму ад прапыласошвання да пытанняў жыцця і смерці — паўтары метафары.
資訊
- 節目
- 頻率每週更新
- 發佈時間2024年11月6日 下午2:59 [UTC]
- 長度1 小時 16 分鐘
- 年齡分級兒少適宜