
«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 1: Затрыманьне і гвалт у кабінэтах ГУБАЗіКу і КДБ. Катавальня Акрэсьціна
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатні арышт, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. У гэтай частцы мы правядзём вас празь першы і другі кругі пекла: затрыманьне, гвалт у кабінэтах ГУБАЗіКу і КДБ, катавальня на Акрэсьціна.
정보
- 프로그램
- 채널
- 주기시리즈
- 발행일2024년 4월 2일 오후 2:00 UTC
- 길이42분
- 시즌1
- 에피소드1
- 등급전체 연령 사용가