Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатні арышт, «хіміі», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. Гэтая частка прысьвечаная такім формам зьняволеньня, як хатні арышт і так званая «хімія» — «хатняя» і з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Гэта чацьвёрты і пяты кругі пекла.
信息
- 节目
- 频道
- 频率系列
- 发布时间2024年4月16日 UTC 14:00
- 长度30 分钟
- 季1
- 单集3
- 分级儿童适宜