Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хіміі», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя і сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. Гэтая частка — пра тое, як катуюць падчас этапаў, а таксама пра найбольш вядомыя калёніі Беларусі: Гомельскую жаночую, Наваполацкую і Шклоўскую. Гэта шосты круг пекла.
信息
- 节目
- 频道
- 频率系列
- 发布时间2024年4月23日 UTC 14:00
- 长度38 分钟
- 季1
- 单集4
- 分级儿童适宜