Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хіміі», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя і сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. Гэтая частка прысьвечаная тром турмам Беларусі — у Горадні, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зьняволеных.
Thông Tin
- Chương trình
- Kênh
- Tần suấtSeries
- Đã xuất bảnlúc 14:00 UTC 30 tháng 4, 2024
- Thời lượng33 phút
- Mùa1
- Tập5
- Xếp hạngSạch