Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьні, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хіміі», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя і сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. Гэтая частка — пра восьмы круг пекла, куды сьвядома кідаюць палітвязьняў: штрафныя ізалятары, перавод у памяшканьне камэрнага тыпу, катаваньні за кратамі, сьвядомае неаказаньне мэдычнай дапамогі, сьмерці палітвязьняў.
資訊
- 節目
- 頻道
- 頻率系列
- 發佈時間2024年5月7日 下午2:00 [UTC]
- 長度41 分鐘
- 季數1
- 集數6
- 年齡分級兒少適宜