
«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 7: Жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. Зьяжджаць ці заставацца?
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьні, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, хіміі, этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. Гэтая, апошняя частка пра тое, што пасьля адбыцьця тэрміну былы палітвязень ці былая палітзьняволеная не становяцца свабоднымі людзьмі і могуць зноў трапіць за краты.
정보
- 프로그램
- 채널
- 주기시리즈
- 발행일2024년 5월 14일 오후 2:00 UTC
- 길이25분
- 시즌1
- 에피소드7
- 등급전체 연령 사용가