У першым эпізодзе мы сустракаемся з музыкам і літаратарам, фронтмэнам гурта Syndrom Samazvanca Уладзем Лянкевічам.
Летам 2023 года Уладзь пераехаў з Беларусі ў Варшаву, дзе разам са сваім паплечнікам па гурце Ромам Жарабцовым наладжвае музычны побыт і сувязі.
Адначасова з гэтым у Лянкевіча актывізаваўся сумесны з музыкамі гурта Relikt праект «Філаматы». З дэбютнай прэзентацыяй праекту яны выступілі на паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце» ў Вільні ў сярэдзіне лютага 2024 года.
Пасля прэзентацыі мы і сустрэліся з Уладзем, каб пагутарыць пра гэтыя праекты, а таксама пра змены ў творчасці, якія выклікае эміграцыя, свабоду незалежных музыкаў і адвечны шлях беларускай культуры.
信息
- 节目
- 频率两周一更
- 发布时间2024年4月23日 UTC 05:00
- 长度46 分钟
- 季2024
- 单集1
- 分级儿童适宜
