Меркаванне *Сумленных людзей

Беларуская мова: сувенір ці частка жыцця?

У Беларусі беларуская мова – як сувенір, які можна паставіць на прыметнае месца і паказваць дарагім гасцям... Але тых, хто захоча гэтым сувенірам карыстацца ў штодзённым жыцці, чакаюць сур'ёзныя выпрабаванні і непрыемнасці.

Усё таму, што на дзяржаўным узроўні такой мэты, як развіццё беларускай мовы, няма. Ці, хутчэй, ёсць, але толькі на паперках у чыноўнікаў. Так жа на паперках гэта ўсё і рэалізоўваецца.

Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/7d2⁠

У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.