Бортныя хронікі

Іван Восіпаў

Бортныя хронікіРасповеды пра бортніцтва і бортнікаў у Беларусі Падкаст прыватнай ініцыятывы па развіццю традыцыйнага бортніцтва Братэрства босых бортнікаў пра традыцыйны лясны промысел у Беларусі - пра бортніцтва.  Незвычайны фармат размоў без тэкста перад вачыма - толькі жывая гутарка. Мы размаўляем пра бортніцтва, бортнікаў і пчол.  Бортніцтва - гэта спрадвечны высакародны лясны промысел, які непасрэдна звязаны з наваколлем, прыродай і людзьмі. Гэта форма культурнага пчалярства,  пры якой чалавек даглядае і глядзіць пчол у натуральных умовах яе існавання ў калодах-вуллях на дрэвах і борцях-дуплаў у дрэвах. Гэты промысел існуе ў прасторы аўтэнтычнага культурнага кантэксту, своеасаблівай філасофіі ўстойлівага суіснавання чалавека і прыроды, адмысловых практык і ведаў, абрадаў і традыцый. Мы з вамі пойдзем таемнымі сцежкамі па свету бортніцтва: бортная тэрміналогія, бортны код, бортная бібліятэка (бібліяграфія), гістарычныя звесткі і факты,экспедыцыйныя запісы  і іншае. Падтрымлівайце нас сваім удзелам: праслухоўваннем, падпіскай, падабайкамі, цёплымі і добрымі думкамі, ну, а хто адважыцца, то станавіцеся патронамі:) Заходзьце на наш сайт пра Бортніцтва і бортнікаў тутэйшых

  1. Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Доўж і Доўжня

    ٣١ أكتوبر

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Доўж і Доўжня

    Сезон 2, выпуск 15 - мы з вамі пераходзім да "тэхналагічных" тэрмінаў, якія больш нідзе не выкарыстоўваюцца акрамя бортніцтва. Гэта новы падкаст (пяты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся  пра доўж (адтуліну ў калодзе або борці) і доўжні (спецыяльны брусок), якая з аднаго боку абараняе пчол ад шкоднікаў - але з другога боку гэта дзьверы бортніка ў свет пчол. Хаця здаецца, што гэта простыя тэхналагічныя канструкцыі - але я вам распавяду што можа пайсці ня так. Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.

    ٦ من الدقائق
  2. Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Дзёгаць

    ١٦ أكتوبر

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Дзёгаць

    Сезон 2, выпуск 14 - гэтае рэчыва на прамую не мае дачынення да пчол, бо яны яго не вырабляюць і здабываюць. Але для бортніка ў справе аховы пчол ад шкоднікаў - грае вялікае значэнне. Гэта новы падкаст (чацьвёрты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся як вырабіць дзёгаць, для чаго бортнік яго выкарыстоўвае і, магчыма, нам усім стане зразумела чаму "лыжка дзёгця ў бочцы мёда" - гэта "нармальна", але немагчыма з'есці. Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.

    ١١ من الدقائق

حول