Сезон 2, выпуск 15 - мы з вамі пераходзім да "тэхналагічных" тэрмінаў, якія больш нідзе не выкарыстоўваюцца акрамя бортніцтва.
Гэта новы падкаст (пяты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся пра доўж (адтуліну ў калодзе або борці) і доўжні (спецыяльны брусок), якая з аднаго боку абараняе пчол ад шкоднікаў - але з другога боку гэта дзьверы бортніка ў свет пчол. Хаця здаецца, што гэта простыя тэхналагічныя канструкцыі - але я вам распавяду што можа пайсці ня так.
Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva
Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм.
І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.
資訊
- 節目
- 發佈時間2025年10月31日 下午2:41 [UTC]
- 長度6 分鐘
- 季數2
- 集數15
- 年齡分級兒少適宜
