Перад чарговай электаральнай кампаніяй, якія беларускія ўлады называюць выбарамі, гарады моцна змяняюцца. Па ўсім горадзе мы бачым плакаты і банэры, дзе на фоне чырвона-зялёнага сцяга вялізнымі лічбамі напісана дата бліжэйшых «выбараў». Кіраўніцтва дзяржаўных устаноў збірае супрацоўнікаў і супрацоўніц, каб нагадаць, як важна аддаць свой «грамадзянскі доўг» і прагаласаваць на выбарах. Пажадана – датэрмінова. Школы, каледжы, цэнтры культуры і некаторыя іншыя ўстановы ператвараюцца ў выбарчыя ўчасткі, а іх супрацоўнікі і супрацоўніцы – у сябраў выбарчай камісіі. Пра тое, што цікавае адбываецца ў беларускіх гарадах з нагоды бліжэйшага электаральнага мерапрыемства, пагаварылі з дзейнай дэпутаткай Мінгарсавета Вольгай Цесаковай.
- Як змяняюцца беларускія гарады перад чарговай электаральнай кампаніяй?
- Якая карысць можа быць ад людзей, якія стаяць на вуліцах з пікетамі?
- Чаму варта галасаваць на выбараз мясцовых Саветаў, калі не верыць у іх шчырасць?
- Ці магчыма гарадскім актывістам і актывісткам стаць дэпутатамі і дэпутаткамі?
- Што добрага для горада могуць зрабіць дэпутаты і дэпутаткі, калі ў іх вельмі сціплыя паўнамоцтвы?
信息
- 节目
- 发布时间2024年2月15日 UTC 09:14
- 长度37 分钟
- 季3
- 单集20
- 分级儿童适宜