29 min

Пошук дзотаў, рок-угар і пацук у офісе. Топ гісторый з жыцця “вясноўцаў‪”‬ Вясна Прыйдзе

    • Documentary

Спецыяльна да 14 ліпеня сабралі для вас смешныя, сумныя і нестандартныя гісторыі з жыцця палітзняволеных праваабаронцаў “Вясны”. Гэтыя гісторыі яшчэ ніколі не гучалі ў публічнай прасторы. Галоўная мэта – паказаць чалавечы, а не прафесійны бок “вясноўцаў”.

14 ліпеня – гэта гадавіна затрымання трох праваабаронцаў: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. У шырокім сэнсе, 14 ліпеня – гэта дата апошняй гучнай спробы ўладаў разграміць “Вясну”, калі агульная колькасць палітзняволеных «вясноўцаў» дасягнула 7 чалавек.

І гэты выпуск падкаста – сумесны: яго стварылі “Вясна прыйдзе” і “MAYDAY TEAM”. Гэта разавая з'ява, прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам “Вясны”.

З выпуску вы даведаецеся:
• Як Бяляцкі паказваў дзоты ў Заслаўі;
• Што за пацук завёўся ў “Вясне”;
• На якія канцэрты ганялі Стэфановіч і Лабковіч;
• Кім раней працавала Марфа Рабкова, што ў яе нават злазіла скура з рук;
• Эмацыйная гісторыя пра шкарпэткі;
• Што за бабуля выцягвала “вясноўцаў” з РАУС, і шмат іншага.

Вядучыя падкаста: Кацярына Кадабра і Саша Райкан.
Гук, мантаж – Кацярына Кадабра.

У выпуску выкарыстана музыка: Планета всех - Бои без правил, Поход; Metallica - Ride the Lightning, Ксения Дегелько - Я из деревни.