Праваабаронца “Вясны” Дзіяна Пінчук стала “Журналісткай года-2024” (прэмія ад беларускай праваабарончай супольнасці). Яна мастацкі пераасэнсоўвае праваабарончыя тэмы. Сяродтворчасці Дзіяны — альтэрнатыўныя паштоўкі #FLOWERPOWER і фотапраект “Магшоты палітвязняў”.Таксама яна спрычынілася да музычнага альбома “Пазначаныя жоўтым”, да стварэння фільмаў пра былых палітзняволеных “Фіялетавыя слёзы” і “Цень радасці”. А яшэ праваабаронца была сярод тых, хто прапанаваў грамадству 21 траўня як дзень палітвязня ў Беларусі.
У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” Дзіяна Пінчук распавядзе, як усё гэта спалучае.
資訊
- 節目
- 發佈時間2025年3月31日 下午12:23 [UTC]
- 長度40 分鐘
- 年齡分級兒少適宜