Віленскія камунары
Напісаны ў 1931 годзе, раман класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага «Віленскія камунары» быў надрукаваны толькі ў 1963 годзе. Пасля арышту і расстрэлу па прысудзе «тройкі» НКУС ў 1937 годзе ўсе творы пісьменніка былі забароненыя. І толькі пасля рэабілітацыіі ў 1957 годзе літаратурная спадчына Максіма Гарэцкага паступова пачала адкрывацца шырокаму колу чытачоў. “Віленскія камунары” цікавыя найперш сваёй дакументальнасцю і дакладнасцю адлюстравання жыцця беларусаў падчас гістарычных катаклізмаў пачатку двадцатага стагоддзя. Персанажы пісьменніка палымяна вераць у сваю ідэю і самаахвярна змагаюцца за яе. Выразна паказвае аўтар і нараджэнне беларускага нацыянальнага руху. Чытае Віталь Краўчанка Аўдыякніга запісана дзякуючы ахвяраванням падпісчыкаў праекта audiobooks.by.
Sobre
Informações
- Canal
- Criado porМаксім Гарэцкі
- Episódios55
- ClassificaçãoLivre
- Copyright© All rights reserved
- Site do podcast