Гэта падкаст «Іншыя гісторыі», дзе вы можаце пачуць гісторыі людзей, якія маюць спецыфічны досведам і разам з гэтым спецыфічным досведам апынуліся ў эміграцыі.
Першы выпуск – гісторыя Аксаны, якая з 15 год сама выхоўвае дачку і не здаецца
Trigger warnings: сэксуалізаваны гвалт, хатні гвалт, міліцэйскі гвалт, вайна.
На Палессі побач з украінска-беларускай мяжой знаходзіцца горад Столін. Беларускія тэлеканалы, калі робяць рэпартажы пра гэты горад, расказваюць пра мясцовыя балоты – так званыя, лёгкія Еўропы. Крымінальную ж паднаготную гэтага горада звычайна абмінаюць сваёй увагай. Гераіня ж гэтага артыкула Аксана яшчэ ў дзяцінстве патрапіла ў эпіцэнтр столінскіх сацыяльных праблем. Аксана перажыла згвалтаванне ў 13 год, нарадзіла дачку ў 15, перажыла жудасны хатні гвалт, а за сваю грамадзянскую пазіцыю – гвалт міліцэйскі. Нягледзячы на ўсе іспыты лёсу, Аксана дала рады ўладкавацца пасля падвойнай эміграцыі і адкрыць уласную справу ў Варшаве. Расказваем гісторыю Аксаны – неймаверна моцнай дзяўчыны, якая сама выхоўвае дачку з 15 год, і не здаецца.
Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/
Гераіня выпуска - Аксана Дабрыянец.
Вядоўца - Дар'я Гардзейчык.
Кампазітар - Арцемій Вашкевіч
資訊
- 節目
- 發佈時間2024年1月21日 下午8:16 [UTC]
- 長度52 分鐘
- 季數1
- 集數1
- 年齡分級兒少不宜