Іншыя гісторыі

Гісторыя Тані, якая знайшла працу мары, калі даведалася пра свой ВІЧ-статус

Таня даведалася, што ў яе станоўчы ВІЧ-статус, калі захварэў яе муж. Лекарка сказала Тані, што ёй засталося жыць пару год, і пачаўся найцяжэйшы перыяд у жыцці гераіні: муж памёр пасля працяглай хваробы, лекарка прагназавала і ёй хуткі сыход з жыцця, васьмігадовая дачка Тані, падаецца, хутка мусіла застацца без бацькоў.

Аднак іншая лекарка патлумачыла Тані, што жыць яна будзе нашмат больш, чым некалькі год: трэба толькі прымаць лекі і своечасова здаваць аналізы. Таксама лекарка параіла Тані звярнуцца ў грамадскую арганізацыю, якая яднае людзей, якія жывуць з ВІЧ. Таня звярнулася, і хутка сама стала актывісткай руху за правы людзей з ВІЧ.

Гэта гісторыя пра тое, як можна знайсці прызванне нават праз свой дыягназ.

Trigger warnings: смерць, дэпрэсія, вымушаная эміграцыя.

Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/

Дапамога мігрантам і бежанцам з ВІЧ: https://t.me/life4mehelp

Ініцыятыва "Маладыя Людзі +"

Вядоўца - Дар'я Гардзейчык

Кампазітар - Арцемій Вашкевіч