VYSOKAJE

VYSOKAJE / ВЫСОКАЕ

Вітаю! На гэтай старонцы буду выкладаць агучку вершаў і кніг ПА-БЕЛАРУСКУ! У планах ёсць нейкае там шо-шоў, але хто ведае. Дзякуй за ўвагу і актыўнасць! Усім мір!

  1. 9 THG 2

    Пісьмы з-пад шыбеніцы - Кастусь Каліноўскі (Чытае Сяргей Верамяюк)

    Ліст другі   Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца,- но не жаль згінуць за тваю праўду. Прыймі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго света толькі для дабра твайго напісана. Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку. Тагды ён толька магчыме жыці ў багацтве, папраўдзе, тагды ён толька, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць наукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць. Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі,- адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу. Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но, ухапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную. Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе. Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні   1864

    2 phút
  2. 21/05/2024

    Дыпламаваны баран - Кандрат Крапіва (Чытае Сяргей Верамяюк)

    Кандрат Крапіва Дыпламаваны баран У адным сяле (не важна – дзе) Хадзіў Баран у чарадзе. Разумных бараноў наогул жа нямнога, А гэты дык дурней дурнога – Не пазнае сваіх варот: Відаць, што галава слабая. А лоб дык вось наадварот – Такога не страчаў ніколі лба я: Калі няма разумніка другога, Пабіцца каб удвух, Дык ён разгоніцца ды ў сцену – бух! У іншага дык выскачыў бы й дух, А ён – нічога. I вось за дурасць гэту Яго вучоным раз празвалі нейк насмех, А каб двара не перабег, На шыю прывязалі мету. – Вось, – кажуць, – і дыплом табе. Што гэта за “дыплом”, Баран ні “мя” ні “бэ”, Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца: – А што ж ты думала, сястрыца! Хіба мне пахваліцца няма чым? Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою, I не раўнуйся ты са мною. – Аб гэтым лепей памаўчы, – Сказала яму Кошка. – Каб ты быў разумнейшы трошка Ды розумам раскінуць мог авечым, То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым, Бо заслужыў ты свой дыплом Не галавой, а лбом. Другі баран ні “бэ”, ні “мя”, А любіць гучнае імя.

    2 phút
  3. Янка Купала - Ворагам Беларушчыны (Чытае Сяргей Верамяюк)

    21/05/2024

    Янка Купала - Ворагам Беларушчыны (Чытае Сяргей Верамяюк)

    Янка Купала Ворагам Беларушчыны Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус? Чаму вам дзіка яго мова? Паверце, вашай ён не ўкраў, Сваё ён толькі ўспомніў слова, З якім радзіўся, падрастаў. Цяпер і вы загаварылі, З апекай выйшлі, як з зямлі; А што ж дагэтуль вы рабілі? А дзе ж дагэтуль вы былі? Ваш брат і цёмны, і галодны; Хацінка свой зжывае век; І век не знаў ён дум свабодных, І крыўдзіў свой брат — чалавек. Вам страшна нашай слёзнай песні І жальбы страшна вам глухой? Вам жудка сонца напрадвесні? Мілей вам холад з цемнатой? А што ж вам беларус такога Пасмеў зрабіць, пасмеў сказаць? Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа, Як свайго брата шанаваць! Эх, кіньце крыўдамі карміцца,— Кожны народ сам сабе пан; І беларус можа змясціцца Ў сям’і нялічанай славян! Напасцю, лаянкай напраснай Грудзей не варта мазаліць! Не пагасіць вам праўды яснай: Жыў беларус і будзе жыць! Не столькі «хамскія» натуры На карках вынеслі сваіх! І свіст даносчыкаў пануры, Паверце, не запудзіць іх! К свабодзе, роўнасці і знанню Мы працярэбім сабе след! І будзе ўнукаў панаванне Там, дзе сягоння плача дзед! 1907

    2 phút

Giới Thiệu

Вітаю! На гэтай старонцы буду выкладаць агучку вершаў і кніг ПА-БЕЛАРУСКУ! У планах ёсць нейкае там шо-шоў, але хто ведае. Дзякуй за ўвагу і актыўнасць! Усім мір!