Максім Шумілін нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў у 2003 годзе Факультэт журналістыкі БДУ. Прафесійны фатограф з 2004 года, жыве ў Мінске.
Прымае ўдзел у асабістых і сумесных выставках з 2005 года. Творчыя працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Мінску, Варшаве, Берліне, Мюнхене, Салоніках, Нью-Йорке і іншых гарадах. У 2021 годзе стварыў аналагавую майстэрню, студыю і школу «Mір1959». У 2023 – 2024 гадах працаваў над калетыўным праектам маладых аўтараў з Беларусі «Грудкі і пагоркі».
У сваёй творчай практыцы Максім традыцыйна выкарыстоўвае стужкавыя камеры і аналагавы друк у даркруме.
https://www.instagram.com/shumilinmaxim/
У трэцім эпізодзе другога сезона мы разважаем пра тое, як стужкавы працэс дапамагае запаволіцца і ўбачыць дэталь — ад «пылінак на сонцы» да ўласнай эстэтыкі; пра мяжу паміж камерцыяй і аўтарскай працай. Гаворым пра «сасновую горку» і Мінск як «горад Сонца», пра эпоху адлігі, кіно і музыку, што фармуюць погляд фатографа. Узгадваем канцэрты на плыце, моманты, калі лепш адкласці камеру і проста быць у жыцці, а таксама пра навучанне маладых аўтараў, ідэнтычнасць і асабісты досвед, з якога вырастаюць сапраўдныя праекты.
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:
Фатографы:
- Ральф Гібсан (Ralph Gibson)
- Елена Шумілава
Кнігі:
- «Пока еще море принадлежит нам. Фильмы и время Михаила Калика», Наталля Баландзіна
- Кніга ўспамінаў пра Давіда Самойлава «Тебя мне память возвратила…»
- Гісторыя беларускай фатаграфіі
Фільмы і рэжысёры:
- «Судьба человека», Сяргей Бандарчук
- «До свидания, мальчики», Міхаіл Калік
- «33», Георгій Данэлія
- Атар Іоселіані
Музыка і музыкі:
- «Город Золотой», Барыс Грэбеншчыкоў
- «Kind of Blue», Майлз Дэйвіз (Miles Davis)
- Джэкі Міту (Jackie Mittoo)
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
信息
- 节目
- 频率两周一更
- 发布时间2025年10月15日 UTC 10:02
- 长度1 小时 24 分钟
- 季2
- 单集3
- 分级儿童适宜
