
Зямля пад белымі крыламі
Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца. Аўдыякніга выкладзена ў адкрыты доступ Міністэрствам Інфармацыі Рэспублікі Беларусь: http://mininform.gov.by/news/actual/v-pomoshch-roditelyam-i-shkolnikam-audioknigi/ Кантакты: belaudiobooks@gmail.com
簡介
資訊
- 頻道
- 創作者Уладзімір Караткевіч
- 集數41
- 年齡分級兒少適宜
- 版權© All rights reserved
- 節目網站