Каляды: козы, чэрці, варажба і Цярэшка, што ніяк не можа ажаніцца

Гісторыя беларускага сэксу

Усё, што магло пайсці не так у працэсе стварэння выпуску – пайшло не так і не туды. Гук дрэнна запісаўся, валіза з камп'ютарам згубілася ў аэрапорце разам з антыдэпрэсантамі, Даша не змагла змантаваць. На мяжы адчаю мы вырашылі не здавацца і пастарацца – мантаж перахапіла Дана, і….

“Нова радасць настала,

Дана падкаст змантавала.

Над лэптопам зорка ясна

На ўвесь інтэрнэт заззяла!”

І вось выпуск гатовы: Дашачка і Даначка разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым выпуску абмяркоўваюць Каляды і задаюцца пытаннем, а ці ёсць у свята сэксуальныя канатацыі, а якія, а дзе іх шукаць?

З выпуску вы даведаецеся:

  •      як каза можа быць сімвалам фертыльнасці?
  •      што за мужык такі, Цярэшка, і чаму яго жэняць кожны год?
  •      як варажыць зімой, калі няма ні вянка, ні зёлак?
  •      што за паразіты запякаюць катоў і чаму хочуць адкусіць ім чэлес?

                                          …і нарэшце, пры чым да ўсяго гэтага чэрці?

Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/

Bạn cần đăng nhập để nghe các tập có chứa nội dung thô tục.

Luôn cập nhật thông tin về chương trình này

Đăng nhập hoặc đăng ký để theo dõi các chương trình, lưu các tập và nhận những thông tin cập nhật mới nhất.

Chọn quốc gia hoặc vùng

Châu Phi, Trung Đông và Ấn Độ

Châu Á Thái Bình Dương

Châu Âu

Châu Mỹ Latinh và Caribê

Hoa Kỳ và Canada