У гэтым выпуску ксёндз Раман Суша распавядае пра ідэі каталіцкага тэолага ХХ стагоддзя Карла Ранэра. Ранэр казаў, што чалавек – гэта “слухач Слова”, а сапраўдная сутнасць чалавека адкрываецца не ў гаворцы, а ў здольнасці слухаць. І не проста чужыя словы, а тое Слова, якое можа прыйсці нават ад самога Бога. У шуме сучаснага свету, дзе ўсе гавораць, слухаць — гэта самы радыкальны ўчынак, бо слуханне патрабуе пакоры, умення прыняць нешта, чаго ты не кантралюеш. Быць слухачом – гэта не слабасць, а сіла. Гэта мастацтва прасторы, мастацтва пакінуць месца для іншага: для блізкага, для сумлення, для Бога. І толькі ў мастацтве слухання нараджаецца сумленная сустрэча. А ў сустрэчы – сэнс, які кожны сёння так старанна шукае, - тлумачыць ксёндз Раман.
信息
- 节目
- 频率一周一更
- 发布时间2025年9月28日 UTC 15:14
- 长度8 分钟
- 分级儿童适宜
