Доўга мы чакалі-чакалі і нарэшце дачакаліся… Купалле 2024!
Разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым эпізодзе пагутарылі пра свята Купалле, пра яго паходжанне, агульны выгляд, пра тое, як свята мянялася скрозь час і, канешне, пра эротыку і сэкс, зашыфраваныя ў ім.
Гэты эпізод абсалютна абавязковы для праслухоўвання, бо, як кажа беларуская мудрасць, – “…хто не быў на Купаллі, таго бадай закапалі…”, а мы працягнем сваімі словамі – “а хто не слухаў эпізод пра Купалле, таго крапівой лупцавалі”.
У выпуску вы пачуеце пра:
- грыгарыянскі і юліянскі каляндар, і як яны наогул працуюць;
- пра “Бераст-Фэст”;
- пра розніцу паміж дахрысціянскай/хрысціянскай традыцыямі і традыцыяй “Дамоў культуры”;
- пра адрозненні святкавання Купалля ў розных рэгіёнах Беларусі;
- пра тое, як хлопцам зберагчы дзевак ад супернікаў з чужых вёсак.
…а яшчэ пра вянкі, вогнішча, варажбу і многае-многае іншае, усё гэта – пра КУПАЛЛЕ!
Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы па тэме таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/
Магчымасць замовіць кнігу госці тут: https://belkniga.by/catalog/belorusskaya_sots_znachimaya_lite/tradytsyyny-kalyandar-narysy-z-8/
Información
- Programa
- Publicado18 de junio de 2024, 2:29 p.m. UTC
- Duración51 min
- ClasificaciónExplícito