Купалле. Самае эратычнае сярод беларускіх традыцыйных свят

Гісторыя беларускага сэксу

Доўга мы чакалі-чакалі і нарэшце дачакаліся… Купалле 2024!

Разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым эпізодзе пагутарылі пра свята Купалле, пра яго паходжанне, агульны выгляд, пра тое, як свята мянялася скрозь час і, канешне, пра эротыку і сэкс, зашыфраваныя ў ім.

Гэты эпізод абсалютна абавязковы для праслухоўвання, бо, як кажа беларуская мудрасць, – “…хто не быў на Купаллі, таго бадай закапалі…”, а мы працягнем сваімі словамі – “а хто не слухаў эпізод пра Купалле, таго крапівой лупцавалі”.

У выпуску вы пачуеце пра:

- грыгарыянскі і юліянскі каляндар, і як яны наогул працуюць;

- пра “Бераст-Фэст”;

- пра розніцу паміж дахрысціянскай/хрысціянскай традыцыямі і традыцыяй “Дамоў культуры”;

- пра адрозненні святкавання Купалля ў розных рэгіёнах Беларусі;

- пра тое, як хлопцам зберагчы дзевак ад супернікаў з чужых вёсак.

…а яшчэ пра вянкі, вогнішча, варажбу і многае-многае іншае, усё гэта – пра КУПАЛЛЕ!

Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы па тэме таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/

Магчымасць замовіць кнігу госці тут: https://belkniga.by/catalog/belorusskaya_sots_znachimaya_lite/tradytsyyny-kalyandar-narysy-z-8/

若要收聽兒少不宜的單集,請登入帳號。

隨時掌握此節目最新消息

登入或註冊後,即可追蹤節目、儲存單集和掌握最新資訊。

選取國家或地區

非洲、中東和印度

亞太地區

歐洲

拉丁美洲與加勒比海地區

美國與加拿大