Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Першы Гікаўскі
Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Падкаст у якім раз у тыдзень Лёша з Вадзімам размаўляюць пра рознае гікаўскае. Наш тэлеграм

  1. 14 ИЮЛ.

    Скарачэнні ў Xbox, Meta ўсё яшчэ верыць у AR, Nvidia каштуе як краіна

    Прывітанне ўсім, на сувязі Першы Гікаўскі. У 77-м выпуску падкаста Лёша распавядае, як дзіўна адпачыў у Тартары — не ў соўсе, а ў Persona 3 Reload, дзе між боем і экзістэнцыйнымі пытаннямі можна забыць, што ў рэальным свеце адбываюцца скарачэнні ў Xbox. Meta працягвае свае AR-фантазіі і не толькі, што там з ноўтбукам Apple на A18 Pro, навошта EA патрэбныя сто мільёнаў гульцоў у Battlefield 6, чым скончыўся суд супраць кіраўнікоў Ubisoft і чаму Nvidia цяпер каштуе болей, чым уся Францыя разам узятая. Таймкоды: 00:00:00 Пачатак 00:19:38 Скарачэнні ў Xbox 00:58:44 Meta робіць новыя AR-акуляры і не толькі 01:06:30 Вынікі суда супраць кіраўнікоў Ubisoft 01:11:40 EA хоча 100 млн гульцоў у Battlefield 6 01:22:08 Новы ноўтбук ад Apple на А18 Pro 01:27:09 Nvidia каштуе Болей за Францыю 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski 👉ПАЧАСТАВАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy

    1 ч. 33 мин.
  2. 28.12.2024

    KamBeg - МРГ, ШІ ў дубляжы, Валадар пярсцёнкаў

    Да нас зноў завітаў Ягор з Майго Роднага Гуку – той самы хлопец, які ведае пра дубляж усё і крыху больш. На гэты раз пагаварылі пра тое, як падбіраюцца галасы, што такое сапраўдны дубляж, ці можна агучваць дома, і, канешне, пра сам МРГ. І тут важнае: дзякуй, што былі з намі ў гэтым годзе! Вы – як тая скрытая сцэна пасля тытраў: заўсёды прыемны сюрпрыз. Жадаем вам у новым годзе больш прышпільнага кантэнту, новых адкрыццяў і натхнення на любімыя справы. З Новым Годам, Паважаныя❤️ [00:00] Што ёсць Мой Роды Гук [11:04] Як падбіраюцца галасы на праекты [45:49] Крышачку пра AniBel [47:22] Пра магчымы хэйт і бюрактратычны бруд [53:03] Пра дапамогу ад ШІ (Блок для Барады)  [01:08:22] Нечаканы офтоп [01:12:52] Ці кожная агучка то дубляж?  [01:21:22] ЦІ магчыма займацца агучкай дома [01:33:02] Праца перакладчыка і адаптацыя тэкста [01:38:26] Ці магчымы вялікія паказы на беларускай мове?  [01:50:56] Што можна атрымаць за данат на Валадара Пярсцёнкаў [02:02:14] Як ставіць голас і палепшыць сваю дыкцыю 🟠Мой Родны Гук: https://t.me/moj_rodny_huk 🟠Вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў: https://t.me/moj_rodny_huk/144 🟠AniBel: https://anibel.net/ 🟠Кавярня: https://t.me/kavatube 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski

    2 ч. 8 мин.

Оценки и отзывы

5
из 5
Оценок: 3

Об этом подкасте

Падкаст у якім раз у тыдзень Лёша з Вадзімам размаўляюць пра рознае гікаўскае. Наш тэлеграм

Вам может также понравиться

Чтобы прослушивать выпуски с ненормативным контентом, войдите в систему.

Следите за новостями подкаста

Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы следить за подкастами, сохранять выпуски и получать последние обновления.

Выберите страну или регион

Африка, Ближний Восток и Индия

Азиатско-Тихоокеанский регион

Европа

Латинская Америка и страны Карибского бассейна

США и Канада