Сярод ураджэнцаў Беларусі хапае не толькі славутых мастакоў, якія праславіліся пераважна ў жывапісе. Ёсць і цудоўныя іканапісцы, чые імёны вядомыя далёка за беларускімі межамі. І гэта, што цікава, не толькі мужчыны. Тамара Ельчанінава нарадзілася ў Мінску, жыла ў Парыжы, яе абразы сёння можна ўбачыць не толькі ў Францыі, але і ў далёкай Аргентыне і нават у Камеруне. Пры гэтым на радзіме пра Ельчанінаву амаль ніхто не ведае. Чым была адметна яе асоба, і якім чынам яна апынулася, у чарговай серыі падкаста «Пашпарт грамадзяніна» апавядае культуролаг, даследчык Сяргей Харэўскі. Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965 Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры Прадзюсер: Антон Каляга Зроблена ў студыі Onlíner
Thông Tin
- Chương trình
- Đã xuất bảnlúc 17:09 UTC 20 tháng 11, 2021
- Thời lượng13 phút
- Mùa2
- Tập30
- Xếp hạngSạch